«Для беларускага народу любое ўзмацненьне кантактаў афіцыйнага Менску з Крамлём заўжды азначала ўзмацненьне палітычных рэпрэсіяў ды перасьледу іншадумцаў», — гаворыцца ў заяве намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, які выступіў ад імя партыі.
Лялькоў зьвяртае ўвагу на тое, што напярэдні візыту Пуціна каля 10 чалавек былі «прэвэнтыўна» пакараныя «па абсурдных абвінавачаньнях адміністратыўнымі арыштамі, і затрыманьні ўсё яшчэ працягваюцца».
Намесьнік старшыні ПБНФ прыводзіць яшчэ адзін факт: 12 красавіка супрацоўнікі сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі па Іркуцкай вобласьці з падтрымкай атраду спэцыяльнага прызначэньня ўварваліся ў кватэру старшыні іркуцкага Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова і на сядзібу гэтай арганізацыі. Была канфіскаваная маёмасьць арганізацыі, літаратура, беларуская нацыянальная сымболіка, носьбіты інфармацыі. Беларуская арганізацыя і яе актывісты Алег Рудакоў ды Аляксей Кухта былі абвінавачаныя ў «экстрэмісцкай дзейнасьці».
«Партыя БНФ заяўляе, што ва ўмовах перасьледу на тэрыторыі Расеі арганізацыяў беларускай дыяспары зьяўляецца палітычна недарэчным прымаць у Менску з афіцыйным візытам дзеяча, які нясе палітычную адказнасьць за гэты перасьлед», — гаворыцца ў заяве.
«Пры такіх умовах сустрэча Лукашэнкі і Пуціна можа быць расцэненая ня толькі як сустрэча хаўруснікаў па „дыктатарскім інтэрнацыянале“, якія ўзаемна падтрымліваюць адзін аднога. Татальная палітычная і эканамічная залежнасьць афіцыйнага Менску ад крамлёўскай падтрымкі мае наступствам адваротную падтрымку беларускім дыктатарам імпэрскай і фактычна беларусафобскай палітыкі расейскіх уладаў», — адзначаецца ў звароце Партыі БНФ.
31 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін наведае Менск.