Як будзе бавіць два дні ў Менску прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін? Які адпачынак па-за пратакольным графікам прапануюць высокаму госьцю гаспадары? Ці запросіць Аляксандар Лукашэнка расейскага калегу скрыжаваць клюшкі на хакейнай пляцоўцы?
Якія апартамэнты падрыхтаваныя для Пуціна — трымаецца ў таямніцы. Аднак, як кажа былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір, такіх месцаў дастаткова нават у ваколіцах сталіцы:
«Ёсьць дзяржаўныя рэзыдэнцыі, дзе спыняюцца кіраўнікі іншых дзяржаў, калі прыяжджаюць да нас зь візытамі. Там створаныя ўсе патрэбныя ўмовы, можаце не сумнявацца. Што тычыцца ўласна візыту Пуціна, то, ведаеце, паміж Беларусьсю і Расеяй, хто б ні быў пры ўладзе, адносіны павінны заставацца роўныя, спакойныя. Мы ж суседзі, трэба і жыць па-суседзку. І нават калі ёсьць нейкія асабістыя непаразуменьні ці канфлікты паміж кіраўнікамі, на агульныя міждзяржаўныя стасункі яны ўплываць не павінны».
Аналітыкі не выключаюць, што пасьля напружанай працы расейскаму прэзыдэнту прапануюць разгрузку на хакейнай пляцоўцы. Перабраўшы цэлы шэраг захапленьняў, Пуцін сьледам за Лукашэнкам спыніўся на хакеі. Цяпер у яго таксама ёсьць свая каманда аматараў хакею, за якую ён рэгулярна закідае шайбы з гульні і з булітаў. Праўда, калі Лукашэнка ў сваёй камандзе — № 1, то Пуцін пагадзіўся на № 11. Дый клопаты ў прэзыдэнтаў-хакеістаў розныя: калі Беларусь змагаецца за захаваньне зборнай ва ўсьясьветнай эліце, то Пуціну днямі паднесьлі залаты мэдаль чэмпіянату сьвету, які нядаўна выйграла каманда Расеі. Пра хакейныя жарсьці — славуты беларускі шахматыст, гросмайстар Віктар Купрэйчык:
«Хакейныя хлопцы перабаршчылі. Мэдаль ёсьць мэдаль, яго трэба заваяваць. Майку падарыць — у парадку рэчаў, а з мэдалём — занадта. Праўда, ён хоць яго не прыняў, а так зусім была б ганьба. Няхай нават у таго забралі, хто на лаве запасных сядзеў, але ж сам Пуцін ня браў удзелу ў барацьбе за мэдалі. Людзі гады аддаюць таму, каб толькі прарвацца туды, паказаць штосьці. А тут — ні за што. Таму сьмешнавата, хоць з гледзішча псыхалёгіі і цікава.
„Прэзыдэнцкі хакей“ — гульня на публіку. Вось каб яны ў шахматы гулялі — была б іншая справа. У шахматы можна і безь вялікай аўдыторыі гуляць, і, дарэчы, нешта іншае спасьцігнуць, ня толькі фізычную падрыхтоўку паказаць. Таму ўсё толькі для публікі. Пуцін пабачыў, што нават барацьба не зьбярэ шмат народу. Да таго ж гэта адзінаборства, ніхто табе не дапаможа. А ў хакеі можна проста прысутнічаць, за цябе справу зробяць іншыя — дадуць перадачу, і калі іншыя расступяцца, можна нават шайбу закінуць».
Напярэдадні прыезду Ўладзімера Пуціна Менск упрыгожылі афіцыйнымі сьцягамі дзьвюх дзяржаў, на цэнтральных праспэктах зьявіліся бігборды ў падтрымку далейшага курсу на беларуска-расейскую інтэграцыю. Сустракаць Пуціна будуць па вышэйшым разрадзе — з матацыклетным эскортам і ротай ганаровай варты. Адзіная інтрыга, ці будзе Аляксандар Лукашэнка вітаць высокага госьця разам з малодшым сынам Мікалаем.

Хакейныя хлопцы перабаршчылі. Мэдаль ёсьць мэдаль, яго трэба заваяваць.