Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрый Вус зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з адкрытым лістом, у якім піша, што «Лукашэнка будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекту Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора.»
У звароце спадар Вус піша, што «простыя грамадзяне Беларусі падтрымліваюць Мытны зьвяз — гэта зьяўляецца закладам квітненьня нашай краіны.»
Пры гэтым, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі лічыць, што «немагчыма стварыць Адзіную эканамічную прастору (АЭП) Расеі, Казахстану і Беларусі з будучым палітычным утварэньнем — Эўразійскім зьвязам, калі ў Беларусі ня выконваюцца асноўныя ўмовы для стварэньня АЭП: вольнае перамяшчэньне тавараў, паслугаў, працоўнай сілы і капіталу.»
На думку Вуса, «прадстаўнікі малога і сярэдняга расейскага бізнэсу падчас адкрыцьця рахункаў і фірмаў у Беларусі, адразу трапляюць у поле зроку беларускіх спэцслужбаў, якія поўнасьцю ўплываюць на іх бізнэс. Вядомыя выпадкі поўнага спусташэньня расейскіх фірмаў у Беларусі. Беларускі суд, як і спэцслужбы зьяўляюцца рычагом ціску на бізнэс. Судовыя рашэньні выносяцца паводле тэлефанаваньняў з Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі і спэцслужбаў рэжыму...»
Дзьмітрый Вус лічыць, што «падчас стварэньня Мытнага зьвязу — Адзінай эканамічнай прасторы клан Лукашэнкі губляе палітычны і эканамічны ўплыў у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі ня будзе мець магчымасьці пастаўляць кантрабандную сыравіну на тэрыторыю Мытнага зьвязу з далейшай перапрацоўкай сыравіны і продажам прадукцыі па дэмпінгавых цэнах на тэрыторыю Расеі, згубіць манаполію на тавары і паслугі на тэрыторыі Беларусі, згубіць кантроль за кантрабандай падчас рэалізацыі нафтапрадуктаў у краіны ЭЗ. Гэта прывядзе да эканамічнага краху рэжыму Лукашэнкі, таму ён будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекту Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора.»
Свой зварот да Пуціна Вус падсумоўвае меркаваньнем, што «грамадзяне ў Беларусі ня вераць у тое, што Мытны зьвяз будзе рэальна дзейным, а ня толькі на паперы. Знаходжаньне ва ўлады клану Лукашэнкі і існаваньне Мытнага Саюзу — дзьве ўзаемавыключальныя рэаліі.»
Гэта ўжо другі зварот Дзьмітрыя Вуса да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Першы раз ён прасіў дапамагчы вызваліць беларускіх палітвязьняў і выкладаў сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі.