Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор'е
У Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е, тэмпэратура да 25 градусаў цяпла.
У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце
У Палацы спорту --- фінал нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь 2012». Пачатак а 19-ай.
У Тунісе – міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная ўплыву свабоднай прэсы на грамадзянскую супольнасьць.
Гэты дзень у гісторыі
1494 —Экспэдыцыя Х. Калумба адкрыла востраў Ямайка.
1626 — Індзейцы прадалі галандцам востраў Манхэтэн за шкляныя і бронзавыя цацкі агульным коштам на 60 гульдэнаў.
1838 — Дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.
1990 — Вярхоўны савет Латвійскай ССР прыняў дэклярацыю аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай Рэспублікі.
1995 — Прыняты Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".
У гэты дзень нарадзіліся:
1715 —Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
1799—Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, пісьменьнік
1825— Томас Генры Хакслі, брытанскі заоляг
1932— Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык
У гэты дзень памерлі
1863 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў
1929 — Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст
1930 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец
2005 — Анатоль Сыс, беларускі паэт
Цытата на памяць
У гэтай краіне ня маю я дому,
вось воблака — сяду і ў свет палячу
над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
ні грошай, ні славы — я волі хачу,
бо ў гэтай краіне не маю я волі...
Анатоль Сыс
Год таму на сайце Свабоды
Саньнікаў адвярнуўся ад Раманчука
Прэс-канфэрэнцыя праваабаронцаў аб’яўленая выбухованебясьпечнай
Гаспадарчы суд Менску — за высяленьне партыі БНФ