Дубянецкая: Будучыня не прадказваецца, будучыня ствараецца

Your browser doesn’t support HTML5

Ірына Дубянецкая — бібліст, багаслоў, філёзаф, філёляг беларускай і блізкаўсходніх моваў. Адзіная ў Беларусі жанчына, якая мае ступень доктара сакральнай тэалёгіі.

Нарадзілася ў Менску ў сям’і выдаўца, пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Міхала Дубянецкага. Скончыла філфак БДУ.

Працавала ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры, Інстытуце замежных моваў і Акадэміі мастацтваў.

З 1992 году вучылася ў Лёнданскім місіянэрскім інстытуце, а потым — у Лёвэнскім каталіцкім унівэрсытэце, дзе атрымала ступені доктара філязофіі і сакральнай тэалёгіі, а таксама ліцэнзіят у арыенталістыцы (біблейскія студыі).

Вывучае ў арыгіналах старажытныя тэксты на мовах, на якіх стваралася Біблія. Гэта старажытнагебрайская, арамейская і грэцкая. Таксама дасьледуе тэксты на ўгарыцкай, фінікійскай, маабіцкай ды іншых мовах старажытнага Блізкага Ўсходу.

Асноўны цяперашні яе навуковы клопат — праблема беларускага перакладу Бібліі з арыгінальных моваў.

Выкладае ў Беларускім калегіюме, Лятучым і Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтах.


З архіву «Свабоды».

2007 год. Ірына Дубянецкая: «Я веру ў сэнс»


Архіў праекту