У Нямеччыне расьце хваля палітычных пратэстаў у зьвязку зь сёлетнім футбольным эўрапейскім першынствам у Кіеве і хакейным чэмпіянатам сьвету ў 2014 годзе ў Менску.
Старшыня камісіі Бундэстагу па спорце, сацыял-дэмакратка Дагмар Фрайтаг падтрымала намаганьні палітыкаў ды грамадзкасьці, каб перанесьці сталіцу хакейнага першынства-2014 зь Беларусі ў іншую краіну.
Выступаючы на паседжаньні парлямэнцкай камісіі, яна адзначыла, што цалкам падтрымлівае сваіх калегаў-дэпутатаў ад фракцыі зялёных, і заклікала ўрад сваёй краіны ды нямецкую хакейную фэдэрацыю падтрымаць прапанову байкоту ЧС у Беларусі. Дагмар Фрайтаг лічыць, што перанесьці чэмпіянат цалкам рэальна, бо ў запасе яшчэ два гады.
Што да сёлетняга футбольнага чэмпіянату Эўропы ў Кіеве, то парлямэнтарка патрабуе ад урадоўцаў выказаць пратэст украінскаму кіраўніцтву ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў гэтай краіне, у тым ліку і ў сувязі зь бесчалавечным стаўленьнем уладаў да асуджанай экс-прэм’еркі Юліі Цімашэнкі, і патрабаваць ад Кіева неадкладнай рэакцыі яшчэ да пачатку футбольнага турніру: гэта можа быць або вызваленьне Цімашэнкі, або, сама меней, адпаведнае абыходжаньне з хворай у вязьніцы і адэкватнае лячэньне.
Параўноўваючы сытуацыю ў абедзьвюх краінах, дзе спорт выкарыстоўваецца дзеля паляпшэньня іміджу недэмакратычных рэжымаў, Дагмар Фрайтаг зьвярнула ўвагу на наступную акалічнасьць:
«На той час, калі ішло галасаваньне ў УЕФА пра Кіеў, шмат хто меў багата надзеяў, і то не без падставаў, на дэмакратызацыю Ўкраіны. Што да галасаваньня пра Менск у 2009 годзе ў Цюрыху, то тады кожны спартовы функцыянэр ведаў, што аддае свой голас таталітарнаму рэжыму».
Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзіць пытаньне пра перанос чэмпіянату сьвету зь Беларусі ў іншую краіну. Гэтае пытаньне ўнесена ў парадак паседжаньня фэдэрацыі, якое заплянаванае на травень у Хэльсынкі.
Перанесьці чэмпіянат у іншае месца ўпершыню прапанавалі пасьля разгону акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў прэзыдэнта 19 сьнежня 2010 году.
Пад заклікам перанесьці чэмпіянат падпісаліся многія палітычныя і грамадзкія дзеячы з усяго сьвету. Ідэю пераносу чэмпіянату зь Беларусі падтрымалі Эўрапарлямэнт і Кангрэс ЗША.
Супраць пераносу выступае Расея.
У гісторыі ўжо быў прэцэдэнт перанясеньня чэмпіянату з аднае краіны ў іншую. У сувязі з уварваньнем дзяржаваў Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе хакейны чэмпіянат 1969 году праводзіўся ня ў Празе, як было заплянавана раней, а ў Стакгольме.

Што да галасаваньня пра Менск у 2009 годзе ў Цюрыху, то тады кожны спартовы функцыянэр ведаў, што аддае свой голас таталітарнаму рэжыму.