Стужка рэжысэра Сяргея Лазьніцы «У тумане» будзе ўдзельнічаць у асноўным конкурсе Канскага фэстывалю, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў аргкамітэце кінафоруму.
Сам рэжысэр Сяргей Лазьніца называе фільм, у аснове якога аднайменная аповесьць Васіля Быкава, драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах».
«Сцэнар „У тумане“ быў напісаны яшчэ ў 2001 годзе, з гэтага фільму я хацеў пачынаць працу ў мастацкім кіно. Дзеяньне адбываецца на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Мяне цікавіць гэты час, гэтае месца, гэтыя людзі. Такіх, як герой аповесьці Быкава, на мой погляд, незаслужана забытай і недачытанай, амаль не захавалася», — распавядаў Сяргей Лазьніца ў інтэрвію РИА «Новости».
Доўгі час на фільм не знаходзілася грошай. Іх нават зьбіралі праз сайт «У тумане».
Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню, якога вінавацяць у супрацоўніцтве з акупантамі, згуляў беларускі актор Уладзімір Сьвірскі.
Таксама ў фільме зьняліся Сяргей Калёсаў і Ўлад Абашын (Расея), у эпізодах — румынскі актор Улад Іваноў і расейцы Барыс Камарзін, Міхаіл Яўланаў, Дзьмітры Быкоўскі, Юлія Пэрэсільд, Надзея Маркіна.
У здымачнай групе працавалі беларусы, латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі. Бюджэт фільму — прыкладна 2 мільёны эўра.
Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.
«У тумане» — другая мастацкая стужка дакумэнталіста Лазьніцы. Першай быў фільм пра жыцьцё расейскай глыбінкі «Шчасьце маё», які два гады таму таксама быў прадстаўлены ў асноўным конкурсе Канскага фэстывалю.
Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся ў Кіеве, працаваў у Маскве, 10 гадоў таму эміграваў у Нямеччыну. Цяпер жыве ў Бэрліне.