Cавет рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект аб унясеньні паправак у закон «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра Савету рэспублікі».
У адпаведнасьці зь ім, сярод іншага, парлямэнтарам забараняецца карыстацца «картай паляка».
Такім чынам, дэпутаты-абраньнікі і прызначэнцы ў Савет рэспублікі ня змогуць атрымліваць ад замежных дзяржаў «дакумэнты, якія даюць ільготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасьцю».
Парлямэнтары, якія маюць такія дакумэнты, абавязаныя перадаць іх на час ажыцьцяўленьня сваіх паўнамоцтваў у кадравую службу абодвух сакратарыятаў Нацыянальнага сходу.
Міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі пацьвердзіў, што дадзеная норма ўнесеная ў закон аб статусе дэпутата на падставе рашэння Канстытуцыйнага суду ў зьвязку зь дзеяньнем закону Рэспублікі Польшча «Аб карце паляка».