Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі.
Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках.
«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есьці сам. Зонд яму ужо ня ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю. Кажа, што абыходжаньне ў шпіталі значна лепшае, чым у калёніі «Віцьба-3. Скардзіўся, што ў „Віцьбе-3“, калі ён хацеў ехаць на касацыю, яго прывязалі да ложка і трымалі гэтак тры дні. Калолі розныя прэпараты. У прыбіральню не выпускалі, уводзілі катэтэр у мачавы пухір. Нават хацеў сабе вены рэзаць на руцэ, паказваў мне сьляды ад катэтара. Тады яго сабраліся і сюды, у Менск, адправілі», — распавёў Свабодзе Аляксандар Каваленка.
Выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі:
«Сяргей перамог рэжым. Рэжым аказаўся са сваімі войскамі і сілавымі структурамі бясьсільны перад воляй чалавека, які нясе сьветлую ідэю, які змагаецца за справядлівасьць, праўду. Гэта вельмі красамоўна было прадэманстравана тым людзям, якія сачылі за тым, што адбываецца.
Рэжым, калі зразумеў, што далей толькі горш будзе для яго, ён прымяніў да Сяргея прымусовае сілкаваньне. Прычым, як і заўжды, парушаў нормы дзейнага заканадаўства. Свайго ж заканадаўства. Галадоўка была гвалтам спыненая, таму далей сэнсу не было яе працягваць. Далей гэта толькі на шкоду здароўю Сяргея. Тым больш у нас былі зьвесткі, як гэтае прымусовае сілкаваньне адбываецца, якія прадукты праз гэты зонд уводзяць. Як сьведчылі спэцыялісты, гэта было нядобра для здароўя Сяргея. Мы вельмі прасілі Сяргея, каб была галадоўка спыненая.
Гэтае змаганьне Сяргея ня толькі прыцягнула ўвагу часткі грамадзтва і беларускага, і замежнага. Але ў значнай ступені раскрыла тое беззаконьне, якое ў дачыненьні да Сяргея адпачатку было. Былі заключэньні экспэртаў пра тое, што Сяргея зьбівалі. І гэта пацьвярджае ягоныя сьведчаньні. Высьветлілася прадузятасьць з боку работнікаў міліцыі».
Праваабаронца Тацьцяна Равяка:
«Вельмі важна, што чалавек захавае сваё жыцьцё і здароўе. Ён сваёй галадоўкай, канечне, прадэманстраваў стойкасьць, мужнасьць, адданасьць сваёй пазыцыі, нязломнасьць.
Але жыцьцё — гэта занадта дарагі кошт. І здароўе — дарагі кошт. Гэта малады чалавек. Яму трэба жыць, трэба выхоўваць дзяцей. Трэба вярнуцца як мінімум здаровым да сваёй сям’і.
І да яго неаднаразова зьвярталіся. І мы пісалі яму ліст пра тое, што мы, канечне, разумеем ягоны адчайны крок, але просім яго дзеля сябе, дзеля сям’і, дзеля дзяцей, дзеля будучыні спыніць галадоўку. І сёньня для нас гэта добрая перадвелікодная навіна.
Я лічу, што гэта вельмі правільнае рашэньне. Вельмі спадзяюся, што і сам Сяргей у хуткім часе будзе на волі. І яго будзе сустракаць сям’я здаровым, дужым, мужным. Такім, якім ён патрэбны сваёй сям’і і ўсім нам».
Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З 19 сьнежня Сяргей Каваленка галадаваў на знак пратэсту супроць прысуду. У галадоўцы актывіста быў 20-дзённы перапынак, з 8 лютага галадоўка працягвалася бесьперапынна да пачатку красавіка, калі Каваленку пачалі прымусова праз зонд уліваць ежу.