Шулейку аштрафавалі на 2 мільёны, Ходаса — на 1,5

Справу Насты Шулейкі разглядала судзьдзя Марына Запасьнік, справу Юрыя Ходаса — Міхаіл Хома.
Адміністрацыйныя справы супраць актывістаў судзьдзі пачалі разглядаць пасьля таго, як журналістаў і праваабаронцаў выдалілі з будынка суду Ленінскага раёну.

Разглядаць справы пачалі прыкладна а 14:00.

Журналістаў і праваабаронцаў выдалілі а 13:00.

Затрыманых прывезьлі ў суд аб 11-й.

11 красавіка ў Менску падчас адкрыцьця мэмарыяльнага знаку «Рака памяці», прысьвечанага ахвярам тэракту ў мэтро, супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў. На іх склалі пратаколы за лаянку.