Ці ёсьць сувязь паміж тэлефанаваньнем у Менск Уладзімера Пуціна і заявамі Аляксандра Лукашэнкі?
Прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін сёньня правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка і прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам — перадае РІА «Новости».
Агенцтва паведамляе, што абмяркоўваліся тэмы, зьвязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы.
Сёньня ж прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг сэнсацыйных заяваў, якія тычацца магчымага вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня амбасадараў ЭЗ у Беларусь, правядзеньня парлямэнцкіх выбараў паводле стандартаў АБСЭ і нармалізацыі стасункаў з Эўразьвязам.
Ці ёсьць сувязь паміж тэлефанаваньнем у Менск Уладзімера Пуціна і заявамі Аляксандра Лукашэнкі? Камэнтуе палітоляг Кірыл Коктыш:
«Сувязь, вядома, ёсьць, але не непасрэдная. Варта было Расеі адмовіцца ўвязвацца ў канфрантацыю Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам, як адразу гэтая канфрантацыя страціла сэнс. Менск даволі хутка вырашыў, што трэба вяртацца назад і шукаць супольную мову з Эўразьвязам. Калі б Масква, наадварот, падтрымала Менск, то мы б цяпер назіралі толькі эскаляцыю на беларуска-эўразьвязаўскім напрамку.
Што тычыцца АЭП і двух тэлефанаваньняў на дзень, то гэта значыць, што зараз будзе вырашацца шэраг важных пытаньняў. Частка зь іх ужо ўсплыла, бо Эўразійскі зьвяз, апрача іншага, прадугледжвае стварэньне агульнай прасторы для перасоўваньня тавараў, людзей, рэчаў — так званыя „чатыры свабоды“. І гэтыя „чатыры свабоды“ будуць даволі моцна трансфармаваць эканамічную прастору ўсіх трох краін-удзельніц, бо гэта, па сутнасьці, адкрытая прастора для канкурэнцыі. І далёка не ўва ўсіх галінах беларуская прапанова будзе мацнейшая за расейскую ці казахскую. Так што гэта даволі складанае пытаньне. Я веру, што два тэлефанаваньні ў дзень — гэта зусім не мяжа. Такія кансультацыі і перамовы цяпер будуць часта».
Адзіная эканамічная прастора — інтэграцыйная структура, якая з 1 студзеня 2012 году пачала працаваць на тэрыторыі Расеі, Беларусі і Казахстану. Мяркуецца, што ўнутры АЭП будзе забясьпечанае свабоднае перамяшчэньне тавараў, паслуг і капіталаў празь дзяржаўныя межы краін-удзельніц.
У сярэдзіне сакавіка краіны-ўдзельніцы АЭП падтрымалі Беларусь сумеснай заявай пра недапушчальнасьць санкцыяў. У заяве гаварылася, што эканамічныя санкцыі супраць Беларусі будуць адбівацца на дзейнасьці ўсёй прасторы.

Варта было Расеі адмовіцца ўвязвацца ў канфрантацыю Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам, як адразу гэтая канфрантацыя страціла сэнс.