Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў закон аб трансплянтацыі органаў і тканак чалавека.
Мяркуецца, што будзе створаная адзіная база дадзеных людзей, нязгодных з тым, што пасьля сьмерці ў іх могуць забраць органы для трансплянтацыі.
У Беларусі, як і ў шмат якіх краінах сьвету, дзейнічае так званая «прэзумпцыя згоды». Гэта азначае, што ў любога чалавека пасьля сьмерці дактары маюць права выняць орган для трансплянтацыі. Выключэньне — калі чалавек пры жыцьці напісаў афіцыйную адмову ад донарства ці калі заяву аб нязгодзе на выманьне органаў падалі муж, жонка альбо блізкія сваякі. Калі такой заявы няма, орган могуць забраць.
Кіраўнік аддзелу адукацыі і катэхізацыі Менскай япархіі протаярэй Аляксандар Шымбалёў выказаў меркаваньне, што дактары абавязкова павінны атрымаць дазвол у сваякоў на перасадку органаў, калі чалавек памёр:
«Цела чалавека належыць самому чалавеку, і толькі ён павінен вырашаць, што з гэтым целам рабіць. Калі сам чалавек гэта не вырашае, ня можа вырашыць, то могуць вырашыць яго блізкія. І ўсё — больш ніхто ня мае права вырашаць, што рабіць з чалавекам і яго целам. Ён сам ня даў згоды і яго родныя не далі згоды — то ніхто і не павінен забіраць. Бо на якой падставе гэта робіцца, калі няма згоды?»
З тэксту дакумэнту, які разглядалі парлямэнтары, пакуль не зусім зразумела, да каго з такой заявай можна зьвяртацца, ці існуе магчымасьць апэратыўна давесьці такую інфармацыю да лекараў. Таму неабходна стварыць адзіны рэгістар трансплянтацыі, які будзе ўтрымліваць інфармацыю пра ўсіх асобаў, нязгодных быць донарамі пасьля сьмерці, а таксама пра тых, каму праведзена трансплянтацыя. Мяркуецца, што стварэньнем такога рэгістра зоймецца Міністэрства аховы здароўя.
Дакумэнт таксама прадугледжвае, што жывымі донарамі органаў могуць быць толькі блізкія сваякі. Галоўны трансплянтоляг краіны, дырэктар РНПЦ «Трансплянталёгія» Алег Румо тлумачыць:
«Добраахвотнае выманьне магчыма толькі ў блізкай радні. Ніякіх, як у Злучаных Штатах, „добрых самарыцянаў“, якія добраахвотна, бескарысьліва і бясплатна гатовыя аддаць свой орган, няма ў заканадаўстве. Таму згодна з нашым законам толькі блізкія сваякі могуць быць донарамі».
Старшыня пастаяннай камісіі парлямэнту па ахове здароўя Алег Вялічка, прадстаўляючы законапраект, патлумачыў гэта тым, каб прадухіліць карупцыю і продаж органаў для трансплянтацыі. Галоўны трансплянтоляг Алег Румо выступае катэгарычна супраць куплі-продажу органаў:
«Орган ня можа быць прадметам куплі-продажу, асабліва ў нас. Інакш гэта парушыць асноўныя прынцыпы мэдыцыны і ўсе каноны нармальнай грамадзянскай супольнасьці. Такая норма існуе і ў ЗША, і ў Расеі, і ў Нямеччыне, і ўва ўсіх цывілізаваных краінах сьвету, якія супраць продажу органаў».
Гэта пацьверджана і Стамбульскай дэклярацыяй, пад якой падпісаліся прадстаўнікі больш як 130 краінаў сьвету — усе яны выступаюць за сваяцкае донарства. Выключэньне — ЗША і яшчэ некаторыя краіны, як сказаў Алег Румо.
Неабыякавая частка беларускага грамадзтва зараз працягвае абмяркоўваць выкананьне сьмяротных прысудаў Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. У Беларусі целы асуджаных на сьмерць не выдаюць родным, і гэта выклікае трывогу, што, магчыма, іх органы могуць пайсьці на перасадку.
Праваабаронца Людміла Гразнова выказала такое меркаваньне:
«Проста такія абывацельскія страхі прысутнічаюць. Чаму так хутка, нечакана прысуд выканалі? Магчыма, камусьці тэрмінова спатрэбіліся органы для перасадкі? У прынцыпе, выключаць нельга, што магчыма, магчыма… Бо мы ўяўляем, якая ёсьць патрэба ў такіх органах здаровых маладых людзей».
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку 2012 году ў Беларусі была праведзена 71 трансплянтацыя розных органаў. Паводле колькасьці такіх трансплянтацыяў Беларусь — на першым месцы сярод краінаў СНД. Але чарга на перасадку ёсьць. Да прыкладу, чакаць перасадкі ныркі ў Беларусі даводзіцца да 2,5–3 гадоў.