Кіраўнік структуры «МММ-курс Беларусі» Аляксей Саладун быў затрыманы 16 сакавіка супрацоўнікамі берасьцейскага КДБ у адчыненым напярэдадні офісе фінансавай піраміды.
Затрыманьне ў Берасьці кіраўніка адной зь беларускіх філій гэтак званай «глябальнай касы ўзаемадапамогі» адбылося пасьля разгрому менскага офісу «МММ». Зь берасьцейскага офісу спэцслужбоўцы забралі аргтэхніку і рэклямную прадукцыю, а Аляксея Саладуна каля трох гадзінаў апытвалі ў КДБ, адпусьціўшы а 22-й гадзіне.
Пасьля вызваленьня ў гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» Аляксей Саладун пракамэнтаваў затрыманьні эмэмэмаўцаў у Беларусі:
«Я так разумею, што супрацоўнікам рэгіянальных упраўленьняў КДБ было даручана разабрацца, хто мы ўвогуле такія. Бо напярэдадні адбыўся інфармацыйны выбух, зьвязаны з адкрыцьцём кансультацыйных цэнтраў „МММ“. А КДБ — гэта такая структура, якая павінна ведаць усё пра ўсіх. Вось яны і вырашылі даведацца ўсё з першакрыніцы. Супрацоўнік запісаў, як у нас усё працуе, што ўсе папярэджаныя пра магчымую рызыку і гэтак далей. У нас усё празрыста і няма чаго баяцца. Мы гатовыя да дыялёгу з падаткавай, зь любымі кантралюючымі органамі».
Тое, што ў Менску сілавікі дзейнічалі больш жорстка падчас затрыманьня кіраўнікоў «МММ», Аляксей Саладун тлумачыць тым, што «гэта трэба было, каб паказаць карцінку-пужалку па тэлебачаньні». Што да інфармацыі пра замарозку актываў укладчыкаў «МММ» на суму 500 мільёнаў рублёў, спадар Саладун кажа, што гэта не паўплывае на выплаты па ўкладаньнях:
«Нават калі і замарозілі, то што такое 60 тысяч даляраў? У межах 20 мільёнаў удзельнікаў гэта кропля ў моры. Тым больш, гэта ж прыватныя, асабістыя рахункі ўдзельнікаў, і што там іх павінна хваляваць? Гэта ж ня ўгоды між юрыдычнымі асобамі».
Супрацоўнікі берасьцейскага КДБ паабяцалі Аляксею Саладуну вярнуць аргтэхніку цягам 10 дзён.
Затрыманьні кіраўнікоў «МММ» адбыліся 16 сакавіка па ўсёй краіне. Афіцыйнае тэлебачаньне паказвала кадры з затрыманымі менскімі эмэмэмшчыкамі. Затрыманьні былі таксама і ў Гародні. Гарадзенскі «сотнік» у гіерархіі «МММ» нават трапіў у лякарню з сардэчным прыступам.
Тым ня менш Аляксей Саладун заяўляе, што «спроба застрашыць аказалася няўдалай, „МММ“ працуе ў звычайным рэжыме».