У Цэнтральным судзе Гомеля 14 сакавіка адбылося папярэдняе слуханьне паводле пазову грамадзкага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых да міліцыі.
Актывіст патрабуе спагнаць зь міліцыі 9 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды — за фальшаваньне супраць яго адміністрацыйнай справы аб дробным хуліганстве й незаконным арышце.
Судзьдзя Ірына Кавалевіч, якая разглядае пазоў актывіста да Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, вырашыла выклікаць у суд на 27 сакавіка дадатковых адказчыкаў па справе — прадстаўнікоў абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму й Міністэрства фінансаў, бо райаддзел міліцыі самастойна не распараджаецца фінансамі й ня можа ў прынцыпе выплачваць нейкую кампэнсацыю.
На папярэднім паседжаньні прадстаўнік міліцыі Цэнтральнага раёну маёр Уладзіслаў Шукель пазоў не прызнаў. Заявіў, што міліцыя мае права зьмясьціць у ізалятар часовага ўтрыманьня любога, хто ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэньне, за якое прадугледжаны арышт.
Няпомняшчых кажа: «Трое супрацоўнікаў міліцыі — апэратыўнік, участковы й намесьнік начальніка — сфабрыкавалі супраць мяне адміністрацыйную справу пра дробнае хуліганства: нібыта падчас затрыманьня, калі я наклейваў налепкі да Народнага сходу на праспэкце Леніна, я брыдка лаяўся. Без суду мяне зьмясьцілі ў ізалятар, дзе я правёў амаль трое сутак».
Грамадзкага актывіста затрымалі летась 7 кастрычніка. На яго склалі пратакол за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў і праз суд пакаралі штрафам.
Расклейку налепак спадар Няпомняшчых не адмаўляў і са штрафам пагадзіўся. У судзе Ўладзімер нечакана для сябе даведаўся, што існуе яшчэ адзін пратакол — пра дробнае хуліганства, складзены на падставе рапарту маёра Амельчанкі. Апэратыўнік сьцьвярджаў, што пры затрыманьні актывіст брыдка лаяўся, размахваў рукамі, чым парушаў грамадзкі парадак і спакой грамадзянаў. Уладзімера аштрафавалі другі раз, але гэты штраф ён аспрэчыў. Справу ўрэшце спынілі, бо ніхто іншы, апрача Амельчанкі, той лаянкі ня чуў — ні міліцэйскі кіроўца, ні экспэрт, ні дазнаўца.