Тодар Копша — першы авангардыст у Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

Тодар Копша (Рыгор Яновіч) (1939–2012) — мастак-абстракцыяніст.

Нарадзіўся ў Слаўгарадзе. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню.

За савецкім часам удзельнічаў у незалежных творчых суполках, арганізоўваў падпольныя мастацкія выставы.

Творчы псэўданім Копшу прыдумаў ягоны сябар паэт Алесь Разанаў.

Па-старабеларуску «копша» азначала «магільны дух», «далакоп».

За некалькі гадоў да сьмерці мастак амаль перастаў выходзіць з дому. Маляваць ужо ня мог. Працаваў у тэхніцы каляжу, якую асвоіў у росквіце сваёй творчасьці.

Працы Тодара Копшы знаходзяцца ў замежных прыватных калекцыях. Самую знакамітую ягоную карціну «Сон» купіў францускі калекцыянэр. Доўгі час працы Копшы выстаўлялі вельмі рэдка. Апошняя прыжыцьцёвая выстава адбылася напрыканцы 2008 году.


Архіў праекту:


Зоя Луцэвіч: Ня можаш паказаць усё, што хочаш, бо ёсьць цэнзура

Міхаіл Тумеля: Зрабіў бы «залаты» DVD беларускай анімацыі

Міхаіл Гулін: «Раблю ўсё сам, без палітычнага патасу»

Сяргей Шабохін: Спрабуем выпрацаваць грамадзянскую адказнасьць у дзеячоў культуры

Слабодчыкава: «Да жанчыны ставяцца як да цела»

Парфянок: Фатаграфія моцна зьвязаная з працэсам ідэнтыфікацыі нацыі