Міхаіл Гулін нарадзіўся ў Гомелі ў 1977 годзе.
Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў.
З 2005 па 2011 гады быў сябрам Беларускага саюзу мастакоў.
У 2011-м у менскай галерэі «Ў» меў пэрсанальную выставу пад назвай «Выстава недзіцячага малюнку».
У апошнія гады ўдзельнічаў у двух дзясятках супольных выставаў. Большасьць зь іх адбылася ў Беларусі.
У 2010 годзе выстаўляўся ў аўтарытэтным расейскім цэнтры сучаснага мастацтва «Вінзавод».
У 2011 годзе працы Гуліна ўвайшлі ў праект «Яна ня можа сказаць «неба». Прадстаўлены як экспазыцыя галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на другім міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва «ART VILNIUS`11» (2011), праект быў прызнаны найлепшым сярод замежных галерэяў. Беларускі павільён наведала прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Часта працуе разам з жонкай, мастачкай Антанінай Слабодчыкавай. Сярод іхніх супольных працаў — мастацкае аздабленьне спэктаклю «Піпі Доўгаяпанчоха» Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек.
Сяргей Шабохін: Спрабуем выпрацаваць грамадзянскую адказнасьць у дзеячоў
Слабодчыкава: «Да жанчыны ставяцца як да цела»
Парфянок: Фатаграфія моцна зьвязаная з працэсам ідэнтыфікацыі нацыі

Архіў праекту