Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што сёлета за межамі краіны ў вышук абвешчаныя больш як 800 грамадзянаў Беларусі, пераважна жыхары Берасьцейшчыны, Гомельшчыны й Магілёўшчыны.
Найчасьцей гэта людзі, якія паехалі на заробкі і бясьледна зьніклі. Прычым самы папулярны рэгіён, куды імкнуцца беларусы, — Масква і Маскоўская вобласьць, таксама — Санкт-Пецярбург і Браншчына, а ў апошні час — яшчэ і Сочы, дзе шырока разгортваецца падрыхтоўка да зімовай Алімпіяды 2014 году.
Пра тое, як беларусы шукаюць працы ў Расеі й якія потым бываюць наступствы, распавядаюць сёньня нашы карэспандэнты.
Многія жыхары Гомельшчыны апошнім часам едуць у Расею ў пошуках годных заробкаў. Едуць на працу й зьнікаюць.
Сьветлагорскі райаддзел міліцыі ад жніўня мінулага году вядзе пошук трох мясцовых мужчынаў — Васіля Багдановіча, Юрыя Семянца й Леаніда Кахно. Яны выправіліся на заробкі ў Расею і там зьніклі. Дзе яны й што зь імі — невядома.
Ураджэнец Сьветлагорскага раёну, гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі, які й сам мае досьвед пошукаў працы ў Расеі, апавёў, што два месяцы таму з Падмаскоўя прывезьлі мёртвым ягонага сваяка:
«Загінуў швагер. Тэлефануюць толькі празь дзесяць дзён маёй сястры, што ён загінуў. Нібыта ўпаў з рыштаваньняў, але дзесяць дзён ніхто чамусьці не тэлефанаваў».
Спадар Кастусь у гэтую вэрсію ня дужа верыць. Яму вядома, што сваяку вінныя былі грошы. Гэта, хутчэй за ўсё, і сталася прычынай трагедыі. Суразмоўца са свайго досьведу ведае, што людзі прападаюць у чужой краіне найперш з-за грошай і п’янства:
«Большасьць людзей вінаватыя самі. Кудысьці пайшоў, і падчас п’янкі яго забілі і прыкапалі невядома дзе. Гэта й парушэньне тэхнікі бясьпекі — напіўся, палез і з рыштаваньняў упаў. А дзесьці адсоткаў 20–30 — гэта злачынствы, крымінал. Цябе разьлічылі, бачаць, што ў цябе грошы, і ты — зьнікаеш».
Зьнікаюць, ад’ехаўшы за мяжу, ня толькі мужчыны. 32-гадовая жыхарка абласнога цэнтру спадарыня Ірына яшчэ ў 2004 годзе выправілася ў Маскву на працу — і з таго часу пра яе ніякіх зьвестак.
У 2005 годзе 30-гадовая Тацяна, жыхарка Цэнтральнага раёну Гомеля, паехала ва Ўкраіну. Ад таго часу пра яе нічога невядома.
У Калінкавічах ледзь ня кожны тыдзень ад вакзалу выпраўляюцца аўтобусы — вязуць тутэйшых людзей на заробкі то ў Маскву, то ў іншыя расейскія гарады. Некаторыя адыходнікі вяртаюцца назад цяжка хворымі. Пра адзін з такіх выпадкаў апавёў жыхар Калінкавічаў спадар Уладзімер:
«У асноўным працуюць, як палонныя. Які наймальнік іх будзе рэгістраваць? Забіраюць пашпарты, і трапляюць яны ў палон. Я аднаго забіраў у падвале гады два таму. Ён з падвалу ўжо ад голаду ня мог выйсьці, ногі апухлі. А працаваў на гаражах — для прадстаўнікоў улады ў пагонах. Кармілі раз на суткі „Ролтанам“. Яны ўдваіх трапілі ў такую сытуацыю. Сябар здолеў выбрацца, прыехаў у Калінкавічы, распавёў маці палоннага. Маці папрасіла мяне — і я паехаў у Маскву й забраў яго…»
На Магілёўшчыне выпадкі са зьнікненьнем у Расеі гастарбайтэраў нярэдкія. І ўсё ж ахвотных падзарабіць там менш не становіцца.
У адной зь вёсак Быхаўскага раёну мясцовая жыхарка шукае сына. Той паехаў на заробкі ў Ленінградзкую вобласьць разам з аднавяскоўцам і зьнік. Абвешчаны ў вышук:
Спадарыня: «У кастрычніку тэлефанаваў. У мяне казаў, усё добра. Ну, добра дык добра. Зноў у кастрычніку патэлефанаваў: „Мама, вышлі мне пасылку. Вышлі мне адзежу. І пакладзі сала шматок“. А я яму кажу: „Ты ж паехаў на заробкі“. У іх забралі дакумэнты. Страціла я дваіх сыноў. Аднаго ж таксама ў Маскве забілі. Ужо будзе дзесяць гадоў».
Карэспандэнт: «Таксама на заробкі паехаў?»
Спадарыня: «Так. Ну, па ім хоць патэлефанавалі ды забралі. Ды дома пахавалі. Во, засталася цяпер адна, як дурань. Колькі мы ўжо на расейскую тэлевізійную перадачу „Жди меня“ пасылалі… Нічога няма».
Паводле жанчыны, прыяцеля, зь якім сын паехаў у Ленінградзкую вобласьць на заробкі, прывезьлі ў труне.
На сайце ўпраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму ў сьпісе тых, хто цяпер у вышуку, значацца пяцёра гастарбайтэраў. У супрацоўніка ўправы запытаўся, ці часта знаходзяцца зьніклыя:
«Розныя сытуацыі бываюць. Нехта, можа, і знаходзіцца. Нехта „забіў“, скажам так груба, і не выходзіць на сувязь са сваякамі. А нехта можа апынуцца ў крымінальным зьнікненьні. Нехта, можа, ад жонкі хаваецца…»
Тыя, хто пабываў на заробках у Расеі, маюць свае думкі наконт зьнікненьня беларускіх гастарбайтэраў. Адзін зь іх — спадар Аляксандар:
«Калі нехта, да прыкладу, загінуў на будоўлі, то там ператрасуць усіх, таму, калі ёсьць магчымасьць, лягчэй гэта схаваць, чым выносіць бруд з хаты. Многія там прымаюць грамадзянства і застаюцца ў Расеі любымі спосабамі, пагатоў любую паперку ў мэтро ў Маскве можна купіць».
Здараюцца выпадкі, калі расейскі наймальнік беларусаў ашуквае — адмаўляецца плаціць заробленае, кажа жыхар райцэнтру Клімавічы Аляксандар.
«Грошы не аддаюць, а яны патрабуюць, і каб яны не гаварылі занадта шмат, іх прыбіраюць. Калі я ехаў, маці казала: „Заб’юць цябе“. А што рабіць? Заробкі ў нас маленькія. Муляру прапануюць у Клімавічах адзін мільён, а там трыццаць тысяч „расеі“ і болей за месяц.
Паміж Беларусьсю і Расеяй няма дамоўленасьцяў пра асобны ўлік працоўных мігрантаў й пра пошук іх у выпадку, калі хто зьнік бязь вестак. Да прыкладу, сёньня ў дэпартамэнце грамадзянства й міграцыі МУС Беларусі паведамілі, што з прычыны крызісу скарачаецца фінансаваньне службы „Гарачая лінія“ па бясьпечным выезьдзе й знаходжаньні беларусаў за мяжой. Вось што паведаміў „Свабодзе“ апэратыўны афіцэр гэтай службы:
«Зараз у нас для кансультацыяў тэлефон „гарачай лініі“ працуе толькі ў рэжыме працоўнага дня. У нас няма адмыслова прызначаных спэцыялістаў. Таму людзі могуць зьвяртацца толькі ў працоўны час».
Карэспандэнт: «Па некаторых дадзеных, за межамі Беларусі зараз працуюць амаль 1,5 мільёна гастарбайтэраў. Ці запатрабаваная імі альбо іх роднымі й сваякамі ваша служба?»
Дзяжурны афіцэр: «Людзі тэлефануюць, зьвяртаюцца… Штогод мы атрымліваем у сярэднім да адной тысячы тэлефанаваньняў…»
І таксама сёньня «Свабода» атрымала пацьверджаньне, што ў Расеі прадпрымальныя беларусы арганізавалі альтэрнатыўную дзяржаўнай службу дапамогі сем’ям, якія не атрымліваюць зьвестак пра працу і лёс родных на чужыне. Пра такія паслугі кемлівых прыватнікаў паведаміла «Свабодзе» Алена Ўладзімерава з Ганцавічаў. Яна кажа, што мела справу з нараджэнцам Беларусі, які ў Маскве прыватным чынам арганізоўвае пошук гастарбайтэраў зь Беларусі:
«Ён сказаў, што гэта існуе на дабрачынных асновах. Такі дабрачынны пошук. Паводле гэтага чалавека, калі зьяўляецца інфармацыя пра зьніклага зь Беларусі, то ён разам са сваімі сябрамі зьвязваюцца з роднымі і ў свае выходныя дні выяжджаюць, займаюцца гэтым пошукам…»

Гомельшчына

Цябе разьлічылі, бачаць, што ў цябе грошы, і ты — зьнікаеш.

Магілёўшчына
На Магілёўшчыне выпадкі са зьнікненьнем у Расеі гастарбайтэраў нярэдкія. І ўсё ж ахвотных падзарабіць там менш не становіцца.
У адной зь вёсак Быхаўскага раёну мясцовая жыхарка шукае сына. Той паехаў на заробкі ў Ленінградзкую вобласьць разам з аднавяскоўцам і зьнік. Абвешчаны ў вышук:
Спадарыня: «У кастрычніку тэлефанаваў. У мяне казаў, усё добра. Ну, добра дык добра. Зноў у кастрычніку патэлефанаваў: „Мама, вышлі мне пасылку. Вышлі мне адзежу. І пакладзі сала шматок“. А я яму кажу: „Ты ж паехаў на заробкі“. У іх забралі дакумэнты. Страціла я дваіх сыноў. Аднаго ж таксама ў Маскве забілі. Ужо будзе дзесяць гадоў».
Страціла я дваіх сыноў. Аднаго ж таксама ў Маскве забілі. Ужо будзе дзесяць гадоў.
Карэспандэнт: «Таксама на заробкі паехаў?»
Спадарыня: «Так. Ну, па ім хоць патэлефанавалі ды забралі. Ды дома пахавалі. Во, засталася цяпер адна, як дурань. Колькі мы ўжо на расейскую тэлевізійную перадачу „Жди меня“ пасылалі… Нічога няма».
Паводле жанчыны, прыяцеля, зь якім сын паехаў у Ленінградзкую вобласьць на заробкі, прывезьлі ў труне.
На сайце ўпраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму ў сьпісе тых, хто цяпер у вышуку, значацца пяцёра гастарбайтэраў. У супрацоўніка ўправы запытаўся, ці часта знаходзяцца зьніклыя:
«Розныя сытуацыі бываюць. Нехта, можа, і знаходзіцца. Нехта „забіў“, скажам так груба, і не выходзіць на сувязь са сваякамі. А нехта можа апынуцца ў крымінальным зьнікненьні. Нехта, можа, ад жонкі хаваецца…»
Тыя, хто пабываў на заробках у Расеі, маюць свае думкі наконт зьнікненьня беларускіх гастарбайтэраў. Адзін зь іх — спадар Аляксандар:
Многія там прымаюць грамадзянства і застаюцца ў Расеі любымі спосабамі.
«Калі нехта, да прыкладу, загінуў на будоўлі, то там ператрасуць усіх, таму, калі ёсьць магчымасьць, лягчэй гэта схаваць, чым выносіць бруд з хаты. Многія там прымаюць грамадзянства і застаюцца ў Расеі любымі спосабамі, пагатоў любую паперку ў мэтро ў Маскве можна купіць».
Здараюцца выпадкі, калі расейскі наймальнік беларусаў ашуквае — адмаўляецца плаціць заробленае, кажа жыхар райцэнтру Клімавічы Аляксандар.
«Грошы не аддаюць, а яны патрабуюць, і каб яны не гаварылі занадта шмат, іх прыбіраюць. Калі я ехаў, маці казала: „Заб’юць цябе“. А што рабіць? Заробкі ў нас маленькія. Муляру прапануюць у Клімавічах адзін мільён, а там трыццаць тысяч „расеі“ і болей за месяц.
Калі я ехаў, маці казала: „Заб’юць цябе“. А што рабіць?
Паміж Беларусьсю і Расеяй няма дамоўленасьцяў пра асобны ўлік працоўных мігрантаў й пра пошук іх у выпадку, калі хто зьнік бязь вестак. Да прыкладу, сёньня ў дэпартамэнце грамадзянства й міграцыі МУС Беларусі паведамілі, што з прычыны крызісу скарачаецца фінансаваньне службы „Гарачая лінія“ па бясьпечным выезьдзе й знаходжаньні беларусаў за мяжой. Вось што паведаміў „Свабодзе“ апэратыўны афіцэр гэтай службы:
«Зараз у нас для кансультацыяў тэлефон „гарачай лініі“ працуе толькі ў рэжыме працоўнага дня. У нас няма адмыслова прызначаных спэцыялістаў. Таму людзі могуць зьвяртацца толькі ў працоўны час».
Карэспандэнт: «Па некаторых дадзеных, за межамі Беларусі зараз працуюць амаль 1,5 мільёна гастарбайтэраў. Ці запатрабаваная імі альбо іх роднымі й сваякамі ваша служба?»
Дзяжурны афіцэр: «Людзі тэлефануюць, зьвяртаюцца… Штогод мы атрымліваем у сярэднім да адной тысячы тэлефанаваньняў…»
Беларусы самі шукаюць сваіх