Пытаньне адзінай валюты ў адзінай эканамічнай прасторы абмяркоўвалася сярод іншых у Менску на сустрэчы кіраўніцтва МЗС Беларусі і Расеі.
«Сярод пытаньняў быў і фінансавы складнік: што будзе з рублём, ці патрэбная новая валюта Эўразійскага эканамічнага саюзу», — паведаміў журналістам статс-сакратар МЗС Расеі Рыгор Карасін.
Ён адзначыў, што ўвядзеньне адзінай валюты — «няпростае пытаньне і неабходнае яго абмеркаваньне». Дыплямат ня выключыў, што гэтае пытаньне можа быць вырашана ў Эўразійскім саюзе, які павінен прыйсьці на зьмену АЭП, перадае Інтэрфакс.
Таксама Рыгор Карасін заявіў, што санкцыі з боку Эўразьвязу і аднабаковыя рэзалюцыі адносна Беларусі заводзяць сытуацыю ў тупік.
«Мы прыхільнікі таго, каб кантакты працягваліся, каб усе праблемы вырашаліся ў духу адкрытасьці і празрыстасьці», — сказаў Карасін, камэнтуючы нядаўнюю рэзалюцыю па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Адказваючы на пытаньне БелаПАН, ці азначае гэта, што Расея ня бачыць праблемаў у сфэры захаваньня правоў чалавека ў Беларусі, Карасін сказаў:
«Вы ведаеце нашу пазыцыю па падзеях 19 сьнежня, мы пра гэта сумленна і публічна заявілі. У нас ёсьць пытаньні з гэтай нагоды, але мы лічым, што ўсе гэтыя праблемы павінны вырашацца ў дыялёгу».