Так віцебскі актывіст заявіў свайму адвакату ў адказ на прапанову скончыць галадоўку пратэсту.
Адвакат Пётар Каваленка — цёзка па прозьвішчы падабароннага — наведаў Сяргея Каваленку ў віцебскім СІЗА. Ён сказаў, што Сяргей выглядае змучаным, але спыніць галадоўку катэгарычна адмаўляецца.
У такім стане ён вымушаны браць удзел у сьледчых дзеяньнях, прызначаных на 24 студзеня ў прысутнасьці адваката і перакладчыка.
Алена Каваленка, жонка зьняволенага віцебскага сябра КХП БНФ, дадала: «Я была ў абласной пракуратуры, прасіла, каб мне дазволілі перадаць у СІЗА садавіну і сокі — каб у Сяргея былі гэтыя прадукты на выпадак выхаду з галадоўкі. Але мне адмовілі: маўляў, у яго афіцыйна абвешчана галадоўка, значыць, і перадачы не патрэбныя. Яшчэ мне сказалі, што стан здароўя Сяргея здавальняючы і што яго раз на суткі прымусова кормяць. Як адбываецца гэтая працэдура, мне зноў не патлумачылі. Не далі пэўнага адказу і наконт шпіталізацыі: я лічу, што ягоны стан здароўя сьвядома падрываюць, каб ён стаў „згаворлівы“, інакш кажучы, зь яго проста зьдзекуюцца».
Маці апазыцыянэра Лідзія Каваленка таксама атрымала ад сьледчых адказ, што ў экстранай мэдычнай дапамозе зьняволены сын патрэбы ня мае. Наконт магчымасьці выпусьціць актывіста пад грашовы заклад ніякага адказу сваякі пакуль не атрымалі.
Сяргей Каваленка галадае ўжо 36-я суткі. Гэта галадоўка на знак пратэсту супраць зьняволеньня і крымінальнага абвінавачаньня. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — пакараньня, прысуджанага яму ў 2010 годзе за ўзьняты на гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг.