Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У замежжы арганізаваны збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Паводле кіраўніка Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьмітра Піменава, збор сродкаў для сям’і віцебскага актывіста, зьняволенага ў СІЗА, абвешчаны ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі.

«Пакуль Сяргей Каваленка ўжо месяц трымае трымае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары, яго жонка Алена сама спраўляецца з двума малымі дзецьмі. Сяргей да арышту ўтрымліваў сям’ю, якую цяпер фактычна пазбавілі сродкаў да існаваньня. Беларускія актывісты ў эміграцыі заклікаюць ўсіх сумленных беларусаў дапамагчы ягонай сям’і», — сказаў спадар Піменаў.

2-га і 4-га студзеня Зьміцер Піменаў ладзіў акцыі салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. у Брусэлі , насупраць беларускай амбасады. Апошні раз ён выйшаў з плякатам «Свабоду палітвязьням», абматаўшыся калючым дротам. Абодва разы палітэмігранта зь Віцебску затрымлівала паліцыя.

Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку пратэсту 19 сьнежня, ён пратэстуе супраць перасьледу з боку інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Зь ініцыятывы супрацоўнікаў гэтае ўстановы супраць Сяргея Каваленкі распачалі крымінальную справу за парушэньне рэжыму адбыцьця ўмоўнага пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай сябру КХП БНФ за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 году.

З 22 сьнежня Сяргей Каваленка знаходзіцца пад вартай у Віцебскім СІЗА. Яго аднапартыйцы з КХП- БНФ і прадстаўнікі іншых грамадзкіх структураў таксама праводзяць збор сродакаў для сям’і актывіста шмат у якіх гарадах Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG