Былы асуджаны Ігар перакананы, што больш жорсткія прысуды, вынесеныя палітвязьням Міколу Статкевічу і Міколу Аўтуховічу й перавод іх з калёніяў у так званую крытую турму ніяк ня зломяць гэтых людзей.
Сам у мінулым двойчы асуджаны, прадпрымальнік Ігар сядзеў і ў калёніях, і ў «крытцы».
У ПК-5 у Івацэвічах яму давялося пазнаёміцца зь Міколам Аўтуховічам. У Гарадзенскую турму № 2 ён трапіў гэтак жа, як і палітвязень: паводле артыкулу 411 як злосны парушальнік патрабаваньняў адміністрацыі.
Паводле 38-гадовага Ігара, яму вельмі пашанцавала пазнаёміцца з такім чалавекам, як Мікалай Аўтуховіч. Ігар лічыць яго вельмі мужнай асобай і сапраўдным афіцэрам, які цьвёрда ведае, чаго хоча ад жыцьця, таму і не падабаецца адміністрацыі, кіраўніцтву. У тым ліку і самаму высокаму. Менавіта ў дачыненьні да такіх, як ён, а таксама як Мікалай Статкевіч, у дачыненьні да іншых палітвязьняў ды проста моцных асобаў і даецца каманда з самога верху— зламаць, кажа Ігар:
«Ва ўмовах папраўчай калёніі адміністрацыя мае неабмежаваныя сродкі дзеля таго, каб ціснуць на вязьня. Тут можа быць і жорсткае зьбіцьцё кантралёрамі асуджаных, і арганізацыя супраць няўгодных розных правакацый.
У адміністрацыі папраўчай калёніі свая інтэрпрэтацыя папраўчага працэсу. І калі, як у выпадку з Аўтуховічам ці Статкевічам, дадзеная ўстаноўка пакараць чалавека, то заўсёды знойдуцца загады для выкананьня, якія насамрэч зьяўляюцца прыніжэньнем чалавечай годнасьці. Асабліва імкнуцца зламаць тых, хто ўпершыню адбывае пакараньне. Агульны, узмоцнены рэжым, малалетка. Там будзе падпісаньне папераў, і абавязковая зарадка, і прыборка прыбіральняў. І пакуль ён гэтага ня зробіць, яго не перавядуць у атрад. Далейшая пэрспэктыва — ПКТ, калі пашанцуе. Калі не, то артыкул 411 — за злоснае парушэньне патрабаваньняў адміністрацыі. Гэта ад году да трох у камэрных умовах або знаходжаньне ў гэтых умовах да канца тэрміну выраку. Тым, у каго агульны рэжым, звычайна сьвеціць „крытка“ у сьледчай турме № 4 Магілёва. Тым, хто мае ўзмоцнены рэжым — СТ-8 у Жодзіне. Тым, хто мае строгі рэжым — СТ-1 у Горадні».
Паводле Ігара, адрозна ад калёніі ды СІЗА ў "крытцы" зьбіраецца вельмі спэцыфічны кантынгент. Усіх сядзельцаў, незалежна ад іх артыкулаў, аб’ядноўвае так званы ідэйны супраціў адміністрацыі, найчасьцей зьвязаны з пратэстам супраць парушэньня правоў вязьняў.
«Усе злосныя парушальнікі правілаў сядзяць у камэрах ад 73-й да 121-й у старым, пабудаваным яшчэ ў 19 стагодзьдзі будынку. Сярод вязьняў ён называецца бастыёнам. Ёсьць яшчэ сучасны будуынак, які клічуць амэрыканкай. У кожнай камэры бастыёну сядзіць па 10-15 чалавек. У камэры ёсьць тэлевізар, відэаплэер. Штодня гадзінная прагулка ў турэмным дворыку, куды ідзеш праз старую турэмную вежу, па крутой лесьвіцы. У параўнаньні з папраўчай калёніяй, у крытай турме куды больш абмежаваньняў. Аднак наўрад ці можна сказаць, што гэта істотна горш за ПК», — лічыць Ігар.
«На мой погляд, у нас няма аніводнага месца пакараньня: ад СІЗА да папраўчай калёніі, крытай турмы, — якое б адпавядала такім паняцьцям як горш-лепш. Бо ў кожнай такой установе так ці інакш прыніжаецца чалавечая годнасьць, зьневажаюцца правы чалавека. Сыстэма ў нас такая. Проста там, у крытай турме, кантралёр, прадстаўнік адміністрацыі ня дасьць лішні раз падставы для нейкага канфлікту, бо ведае, што ў адказ пачуе ўсё, што я пра яго думаю. І нічога ён мне за гэта ня зробіць. Бо я на канчатковай станцыі. І далей мяне ніхто нікуды не накіруе. Так, з аднаго боку, тут больш суровае ўтрыманьне паводле Крымінальна—папраўчага кодэксу. А зь іншага боку, чалавек больш свабодны, чым у калёніі, таму што гэта канчатковы, так бы мовіць, прыпынак. У калёніі, дзе даражыш нейкім сьвежым паветрам, лішні раз прамаўчыш у выпадку нейкай несправядлівасьці… Тут маўчаць ня будзеш. А з боку кантралёраў наступны падыход — не правакаваць. Крытая турма жыве адным арганізмам. Ніколі не дапусьцяць, каб дзесьці кагосьці зьбівалі ў калідоры. Калі будуць зьбіваць, то ўсе камэры пачнуць выбіваць дзьверы, пратэставаць супраць гэтага».

Зь іншага боку, чалавек больш свабодны, чым у іншай калёніі, таму што гэта канчатковы, так бы мовіць, прыпынак.