Новая псыхіятрычная экспэртыза для Брэйвіка

Акруговы суд нарвэскай сталіцы Осла ў пятніцу распарадзіўся правесьці новую псыхіятрычную экспэртызу масавага забойцы Андэрса Брэйвіка.

У судзе патлумачылі, што пайшлі на такі крок, улічваючы важнасьць разгляданай справы. Новым экспэртам, сярод іншага, трэба знайсьці ўзаемасувязь паміж поглядамі, якія праварадыкальнай фанатык выклаў у сваім маніфэсьце, і верагоднымі псыхічнымі або фізычнымі захворваньнямі.

У канцы года судова-мэдычная камісія пацьвердзіла дыягназ псыхіятраў, у якім гаворыцца, што Брэйвік пакутуе, у прыватнасьці, «паранаідальную шызафрэнію». Псыхіятары прыйшлі да высновы, што на момант злачынства ён знаходзіўся ў стане непрытомнасьці.


Зараз, калі гэты дыягназ будзе пацьверджаны, Брэйвік пазьбегне турэмнага зьняволеньня і яго адправяць на лячэньне ў закрытай клініцы. Цяпер ён знаходзіцца ў адзіночнай камэры ў турме Іла.


22 ліпеня 2011 праварадыкальны фанат Андэрс Брэйвік зьдзейсьніў двайны тэракт. У выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў дзелавым квартале нарвэскай сталіцы і масавага забойства ў маладзёжным лягеры сацыял-дэмакратычнай партыі на востраве Утоя загінулі 77 чалавек і пацярпелі больш за 150.


Брэйвік пацьвердзіў сваю адказнасьць за напад, аднак не прызнаў віны ў зьдзяйсьненьні злачынстваў. Паводле яго слоў, ён дзейнічаў у імя «выратаваньня Эўропы ад ісламу».


Пасяджэньне суду над Брэйвікам заплянавана на 16 красавіка наступнага года.