Вырак чатыром бабруйскім актывістам, якія 2 лістапада зьбіраліся ўшанаваць памяць рэпрэсаваных ля памятнага знака на гарадзкой плошчы Перамогі зачытаюць 22 сьнежня.
Алену й Дзьмітрыя Тоўсьцікаў, Арцёма Мархасёва ды Марыю Іванову вінавацяць у тым, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсьці са сьвечкамі ў руках. Паводле міліцэйскіх пратаколаў — шэсьцем абвінавачаныя прыцягвалі ўвагу староньніх грамадзян да сваіх палітычных поглядаў.
Адміністрацыйную справу разглядае судзьдзя бабруйскага суду Тацяна Тарабуева. Сёньня, 16 сьнежня, яна заслухала тлумачэньні міліцыянта Малішэўскага, які ўдзельнічаў у затрыманьні актывістаў. У якасьці экспэрта выступіў на працэсе настаяцель Сьвята-Мікалаеўскага праваслаўнага сабора Аляксандр Палуянаў. На тым, каб у суд прыйшоў сьвятар настаялі абвінавачаныя.
Арцём Мархасёў: «Міліцыянт шмат і добра хлусіў. Айцец Аляксандар, на нашу думку, дужа добра выступіў. Ён не апраўдваў нас, але казаў пра важнасьць таго, што мы хадзілі ў царкву й выйшлі зь яе са сьвечкамі. Судзьдзя, мне падалося, на сёньняшнім пасяджэньні была надзвычай злоснай. Задавала нам пытаньні з выкрунтасамі. Адхіляла нашы хадайніцтвы. Мне падаецца, што нас асудзяць на сто працэнтаў. Чаму на 22 чысло адклала — гэта самае цікавае. Мо з кім будзе раіцца, што нам прысудзіць».
Бабруйская праваслаўная эпархія зьвярнулася з хадайніцтвам, каб судзьдзя ўлічыла тое, што маладых людзей затрымалі ля царквы са сьвечкамі на Дзяды. У звароце адзначаецца, што сярод сотняў рэпрэсаваных ёсьць і сьвятары, якіх далучылі да ліку сьвятых для ўсенароднага царкоўнага шанаваньня. Эпархія просіць судзьдзю падыйсьці да разгляду справы надзвычай далікатна. Пазыцыю эпархіі патлумачыў праз тэлефон яе прадстаўнік айцец Сергій:
«Людзей, якія прыйшлі у храм і вырашылі памаліцца аб людзях, якія загінулі, нельга пакідаць без хадайніцтва, бо яны прыйшлі памаліцца, а іх затрымалі. Яны са сьвечкамі ў руках ішлі з храма. Чаму мы павінны пакідаць іх без хадайніцтва?»
Актывісты не прызнаюць сябе вінаватымі. Яны адмаўляюць палітычную матываванасьць сваіх дзеяньняў. Актывісты сьцьвярджаюць, што мелі на мэце ўшанаваць памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў суайчыньнікаў.

Яны са сьвечкамі ў руках ішлі з храму. Чаму мы павінны пакідаць іх без хадайніцтва?