Лукашэнка заявіў ў інтэрвію «Русской службе новостей», што ён кантраляваў ход сьледзтва па тэракце ў менскім мэтро.
Адказваючы на пытаньне аб магчымасьці памілаваньня асуджаных да расстрэлу за тэракт у мэтро, Лукашэнка сказаў: «Я ўказу ні аб памілаваньні, ні аб прымяненьні выключнай меры пакараньня яшчэ не падпісваў: дакумэнты мне яшчэ не паступілі. Але я думаю аб гэтым кожны дзень.
Сёньня думаю больш не пра тое, падпісаць указ аб сьмяротным пакараньні ці не, а, вывучаючы рэакцыю грамадзкай думкі, я хвалююся, што ёсьць людзі, якія пачынаюць разыгрываць гэтую сытуацыю ў палітычных мэтах, што гэта — замова ўлады. Ніяк не магу з гэтым зьмірыцца, калі пачынаюць абвінавачваць ва ўсіх грахах... Замова ўлады. Калі ёсьць зьдзелка — я ж вам павінен нешта паабяцаць. Але калі чалавеку даюць сьмяротнае пакараньне, за што ж ён будзе „адмазваць“ гэтую ўладу? Я не хачу нікога ў чымсьці пераконваць, але я змагаюся за сябе і людзей ва ўладзе. ... Я змагаюся і за сваё імя, і супраць абвінавачваньняў улады.
Я шукаю варыянты выкрыцьця гэтых нягоднікаў, якія спрабуюць сёньня рабіць такія заявы. Для чаго гэта трэба ўладзе? Гэта ж матывацыя павінна быць. Адцягнуць грамадзкую думку? Ад чаго? Каб выратаваць ложак, трэба было спаліць увесь дом?» — гэтак разважаў Лукашэнка ў размове зь Сяргеем Дарэнкам.
Разважаючы пра матывацыю выканаўцы тэракту Дзьмітрыя Канавалава, Лукашэнка заявіў, што «той вырашыў для сябе стаць першым чалавекам, які зробіць падобнае злачынства ў Беларусі».
«Я павінен дзейнічаць зыходзячы з таго, каб разумелі, што гэта сапраўды недапушчальна і будзе адпаведнае пакараньне. І улада будзе дзейнічаць жорстка», — падкрэсьліў Лукашэнка.
7 сьнежня Уладзіслаў Кавалёў падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
30 Лістапада Вярхоўны суд прысудзіў Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Кавалёў прызнаны вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, незаконным набыцьці, захоўваньні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прыладаў, неданясеньні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, а таксама ў садзейнічаньні тэрарызму.

Я хвалююся, што ёсьць людзі, якія пачынаюць разыгрываць гэтую сытуацыю ў палітычных мэтах, што гэта — замова ўладыАляксандар Лукашэнка.