Ад 3 сьнежня Расея стала ўладальнікам 100% акцый беларускага акцыянэрнага таварыства «Белтрансгаз». Шэсьць з паловай тысячаў рабочых і спэцыялістаў прадпрыемства цяпер будуць выконваць загады й распараджэньні расейскага «Газпрама».
Прэм’ер Расеі Пуцін у сувязі з набыцьцём беларускага прадпрыемства прапанаваў кіраўніку «Газпраму» Аляксею Мілеру ўдвая падвысіць узровень заробку ў «Белтрансгазе» й забясьпечыць стабільнасьць і надзейнасьць паставак газу ў краіны Эўропы.
Былы супрацоўнік «Белтрансгазу» Алесь Мех з Кобрына бачыць у падвышэньні заробку працаўнікам «Белтрансгазу» выразны палітычны падтэкст:
«Для тых людзей, якія працуюць ў „Белтрансгазе“, падвышэньне заробкаў было заўсёды добрай навіной. Але ж, безумоўна, цяпер гэта палітычнае рашэньне. І ў першую чаргу гэтае рашэньне датычнае таго, што Пуцін ужо паказвае, хто сапраўдны гаспадар у Беларусі. Паказвае тыя перавагі, у двукосьсі, якія могуць набыць іншыя прадпрыемствы, калі яны пяройдуць пад кантроль Расеі».
Спадар Мех катэгарычна не пагаджаецца з Аляксандрам Лукашэнкам наконт таго, што «Белтрансгаз» — гэта «ржавая труба, якая ў зямлі ляжыць»:
«Пра іржавую трубу мог казаць неадукаваны чалавек, непрафэсіянал у гэтай галіне. „Белтрансгаз“ не падобны на іншыя прадпрыемствы. Напрыклад, на тое, якое перарабляе малако на сыры. Гэта — энэргетычная й нацыянальная бясьпека краіны. Ні ў якім разе нельга было прадаваць ніводнага адсотку гэтай газатранспартнай кампаніі. „Белтрансгаз“ забясьпечвае 86 адсоткаў неабходных энэрганосьбітаў у нашай краіне. Хто кіруе „Белтрансгазам“, той кіруе амаль усёй эканомікай нашай краіны».
Гомельскі грамадзкі актывіст Леанід Судаленка, які ў свой час працаваў юрысконсультам у мясцовай управе «Белтрансгазу», паведаміў, што шэраговыя працаўнікі, з кім яму давялося пагутарыць, не пераймаюцца нацыянальнай бясьпекай краіны. Лічаць, што гэта справа дзяржаўных кіраўнікоў. Для іх галоўнае — памер заробку, з 4 мільёнаў ён, праўдападобна, падскочыць цяпер да 8 мільёнаў: «Патэлефанаваў свайму знаёмаму. Дык ён кажа: нам усё адно, пад якую дуду таньчыць. Нам галоўнае, каб плацілі»
Былы юрысконсульт кажа, што яшчэ ў 2005 годзе на загад кіраўніцтва скупляў акцыі «Белтрансгазу», якія былі на руках у беларускіх уладальнікаў:
«Тады яшчэ было даручэньне выкупіць акцыі, якія раней прадалі людзям — гэта каля 3 працэнтаў. 97 працэнтаў знаходзілася ў кішэні дзяржавы, а 3 працэнты прадалі людзям. Напэўна, урад хацеў прадаць прадпрыемства Расеі, а Расея, відаць, паставіла ўмовы, каб гэтыя 3 працэнты „не гулялі па людзях“. Я займаўся гэтай працай, езьдзіў нават да былых працаўнікоў, у тым ліку й пэнсіянэраў, трымальнікаў акцый „Белтрансгазу“, і выкупляў іх. Ужо тады ішла размова, што прадпрыемства рыхтуюць да продажу.
Маё стаўленьне да продажу адмоўнае, бо ў першую чаргу трэба абараняць інтарэсы беларускіх інвэстараў, а потым ужо выстаўляць на продаж замежнікам. Тут ня ўлічваюцца інтарэсы беларускіх грамадзянаў».