Гомельскія грамадзкія актывісты Ўладзімер Кацора й Васіль Палякоў упершыню атрымалі паштоўкі ад старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які ад жніўня ўтрымліваецца пад вартай у сталічнай турме, так званай «Валадарцы», нібыта за нявыплату падаткаў у буйным памеры.
Праваабаронца шчыра дзякуе за падтрымку й віншаваньні з днём народзінаў.
Палякоў: «У паштоўцы спадар Бяляцкі выказвае надзею на хуткую сустрэчу. Ён перакананы, што праўда возьме верх. Алесь піша, што знаходзіцца акурат там, дзе й павінен быць праваабаронца пры такой сытуацыі ў краіне, і прыводзіць выказваньне Ўладзімера Караткевіча: уся Беларусь — гэта клетка».
Па словах Палякова, зь ліста бачна, што Алесь валодае сытуацыяй, якая складаецца па другі бок муру, і лічыць, што яна не нашмат лепшая. Таму й пачынае «болей цаніць жыцьцё».
Падобныя ацэнкі ўтрымліваюцца і ў паштоўцы Бяляцкага на імя Ўладзімера Кацоры.
У верасьні ў рэгіёне з ініцыятывы праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі ладзілася акцыя «Павіншуй Бяляцкага з днём народзінаў». Неабыякавыя да лёсу праваабаронцы мінакі віншавалі яго з 49-й гадавінай.
У абласным цэнтры распаўсюджваліся інфармацыйныя матэрыялы пра акалічнасьці затрыманьня Алеся Бяляцкага й пра рэакцыю на яго арышт ва ўсім сьвеце.