Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская прэмія для Алеся Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зьняволеньні, можа быць намінаваны на літоўскую Прэмію свабоды, якую прызначаюць за дасягненьні і ўклад асоб і арганізацыяў у справу абароны правоў чалавека, разьвіцьця дэмакратыі, заахвочваньня міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду выбару і сувэрэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, паведамляе партал DELFI.

"З такой ідэяй у міністэрства зьвярнуўся палітык Пятрас Аўштравічус. Цяпер вырашаць будзе парлямэнт", - сказаў Ажубаліс.

Такую ідэю станоўча ацаніў і міністар юстыцыі Літвы.

"Я таксама магу сказаць, што гэтая ідэя мне здаецца добрай, толькі пытаньне, як яе рэалізаваць", - заявіў міністар юстыцыі Рэмігіюс Шымашус.

Прэмія ў памеры 5000 еўра ў год будзе вылучацца праваабаронцам Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Прэтэндэнтаў абярэ спэцыяльная камісія, якая штогод 23 лістапада павінна будзе прадстаўляць парлямэнту высновы аб прэтэндэнце на атрыманьне прэміі. Саму прэмію будзе прызначаць парлямэнт да 23 сьнежня, узнагароду будуць уручаць 13 студзеня - у Дзень абаронцаў свабоды Літвы.

Бяляцкі быў арыштаваны ў Менску пасьля таго, як Літва і Польшча падалі ўладам РБ зьвесткі пра яго банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG