Аляксандар Лукашэнка пакуль скептычна ацэньвае пэрспэктывы «Ўсходняга партнэрства», перадае Інтэрфакс. Кіраўнік Беларусі падзякаваў кіраўніцтву Армэніі, Азэрбайджана, Украіны, Грузіі й Малдовы за тое, што не падтрымалі рэзалюцыю па Беларусі на саміце ў Варшаве.
«Пакуль гэта (Усходняе партнэрства) — балбатня, няхай яны ў Эўразьвязе на мяне не крыўдуюць», — заявіў Лукашэнка журналістам у Маладзечне.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў яго няма плянаў пакідаць краіну:
«Калі б я рыхтаваўся бегчы з краіны, то не вылізваў бы так краіну, як я гэта раблю апошнім часам. Я тут нарадзіўся, вырас і памру тут». Тым, хто сумняецца ў ягоным здароўі, Лукашэнка прапанаваў выйсьці зь ім на хакейную пляцоўку.