Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка атрымалі адказ ад першага намесьніка пракурора Менску Канстанціна Кежуна. Старшы саветнік юстыцыі лічыць, што мера стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару зьдзейсьненага злачынства і ўстаноўленых па справе акалічнасьцяў.
«Менская гарадзкая пракуратура ўжо да суду прызнала Алеся Бяляцкага злачынцам, што несумненна зьяўляецца парушэньнем прэзумпцыі яго невінаватасьці», — піша сайт «Вясны».
Анатоль Паплаўны лічыць, што ў дадзеным выпадку парушаецца права палітычна зьняволенага калегі, зафіксаванае ў артыкуле 26 Канстытуцыі Беларусі. Паводле гэтага артыкула ніхто ня можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна ня будзе ў прадугледжаным законам парадку даказаная ў судзе і замацаваная прысудам, які ўступіў у законную сілу.
«Мы зьвярнуліся ў менскую гарадзкую пракуратуру пасьля таго, як сьледчая аддзелу папярэдняга расьсьледаваньня УДФР Тацьцяна Касынкіна адмовіла нам у задавальненьні асабістай парукі, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага да суду пад падпіску аб нявыезьдзе. «З адказу першага намесьніка пракурора Менску нічога нельга зразумець — ён не тлумачыць, на якой падставе нельга адпусьціць праваабаронцу пад нашу асабістую заруку, толькі канстатуе: Алесь Бяляцкі — злачынца. Нам нічога не застаецца, як далей абскарджваць вось такія фармальныя і нават дзіўныя адпіскі», — заявіў Паплаўны.
Леанід Судаленка лічыць, што ніхто да суду ня мае права парушаць прэзумпцыю невінаватасьці, іншымі словамі — назваць падазраванага крымінальным злачынцам.
«Акрамя Канстытуцыі, і Крымінальны, і Крымінальна-працэсуальны кодэксы ўтрымліваюць нормы, згодна зь якімі любы грамадзянін лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль яго віна ня будзе даказаная ва ўстаноўленым парадку. З гэтага вынікае, што ніхто, у тым ліку пракурор, да заканчэньня суду ня мае права назваць падазраванага крымінальным злачынцам», — дадаў Судаленка.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Затрымалі Бяляцкага 4 жніўня.