Праваабаронца з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціна Шацікава патрабуе ад кіраўніцтва Ленінскага аддзелу міліцыі патлумачыць — чаму ў мінулую сераду, 21 верасьня, на пешаходнай вуліцы Ленінскай было шмат супрацоўнікаў сілавых структураў, а таксама спэцтэхнікі на падыходах да яе. Адпаведны ліст актывістка накіравала 26 верасьня ў райаддзел міліцыі.
Шацікава: «Калі ў горадзе зьявілася злачынная групоўка, або нават тэрарысты, то я прашу паінфармаваць мяне й грамадзкасьць, як з гэтым змагаюцца супрацоўнікі сілавых структур, каб выбавіць ад небясьпекі насельніцтва. Калі ж пагрозы няма, то няхай патлумачаць, чаму грошы падаткааплатнікаў выкарыстоўваюцца на бадзяньні міліцыянтаў і прастой спэцтэхнікі».
21 верасьня ад 18 гадзіны быў ачэплены і сквэр ля Магілёўскага драматычнага тэатру. Паводле міліцыянтаў, якія стаялі ў ачапленьні, у сквэры нібыта праводзіліся вучэньні па разьмініраваньні. Яшчэ адна вэрсія міліцыянтаў— знайшлі нібыта падазроную торбу, якой нібыта займаюцца спэцыялісты і праход па сквэры часова забаронены для бясьпекі грамадзян. З аўтобуснага прыпынку, тым ня менш, людзей ніхто не эвакуаваў.
За прамінулы час у афіцыйных паведамленьнях не было згадак пра ўвядзеньне надзвычайных захадаў бясьпекі ў раёне вуліцы Ленінскай і сквэру ля тэатру.