Жонцы праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальлі не дазволілі сустрэцца з мужам.
Натальля ня бачылася з мужам ад 5 жніўня. Прычыну адмовы ёй не патлумачылі, паведамляе сайт «Вясны».
Віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня.