Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» падрыхтавала свае патрабаваньні да ўладаў на 21 верасьня.
«Толькі выканаўшы патрабаваньні народу, нешта можна зьмяніць», — кажуць арганізатары акцыі.
Патрабаваньні:
На сераду 21-га верасьня ў Менску і рэгіёнах заплянаваная чарговая акцыя маўклівага пратэсту.
«Толькі выканаўшы патрабаваньні народу, нешта можна зьмяніць», — кажуць арганізатары акцыі.
Патрабаваньні:
- Гарантыя недатыкальнасьці ўкладаў і ашчаджэньняў грамадзянаў
- Індэксацыя заробкаў, пэнсіяў і дапамогаў паводле стану на травень 2010 году і рынкавага курсу беларускага рубля.
- Курс Нацбанку павінен фармавацца ў адпаведнасьці з рынкавым коштам, «а ня стуканьнем кулаком па стале».
- Шырокая і адкрытая грамадзкая дыскусія пра эканамічную і палітычную сытуацыю ў краіне — дэбаты ў дзяржаўных мэдыях з удзелам прадстаўнікоў улады, апазыцыі, экспэртаў і эканамістаў.
- Неадкладнае вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных.
- Спыненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да палітычных апанэнтаў, грамадзкіх дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў.
- Рэальныя дзеяньні па выратаваньні беларускай мовы.
- Увядзеньне ільготнага альбо бясплатнага праезду на грамадзкім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў усёй рэспублікі, а ня толькі Менску.
- Свабодны продаж валюты без дакумэнтаў і рэгістрацыі зьдзелкі куплі-продажу.
На сераду 21-га верасьня ў Менску і рэгіёнах заплянаваная чарговая акцыя маўклівага пратэсту.