На 10% даражэюць хлеб і малочныя вырабы, на 20% — мяса

Ад 20 верасьня на 10% падвышаюцца цэны на хлеб, малако, кефір, сьмятану і тварог. Ялавічына і сьвініна даражэюць на 20%.

Падвышэньне цэнаў замацаванае пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 верасьня 2011 году № 153.

Мінэканомікі раней заяўляла, што Беларусь будзе паступова падвышаць цэны на спажывецкія тавары да ўзроўню краінаў-партнэраў па адзінай эканамінай прасторы (Расея і Казахстан — Інтэрфакс).




Інфляцыя ў Беларусі сёлета ў жніўні параўнальна зь ліпенем склала 8,9%, ад пачатку году —53,6%.