27 жніўня набывае моц пастанова Міністэрства эканомікі, якая адмяняе абмежаваньні цэнаў на паўфабрыкаты са сьвініны й ялавічыны, што прадаюцца на рынках й кірмашах.
За суткі да чарговага падаражэньня карэспандэнты «Свабоды» высьвятлялі, як і дзе можна было купіць таннае мяса па рэгуляваных коштах, ці засталося яно ўвогуле, у якіх чэргах трэба дзеля гэтага стаяць.
«Адкрыю рот на мяса і маўчу»
У Гомелі купіць мяса ў крамах па рэгуляваных дзяржаўных коштах — усё роўна што шукаць чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі там яе няма.
Так кажа спадар Мікалай, жыхар рабочага мікрараёну «Гомсельмаш». Далей ён разважае гэтак:
«Складанае пытаньне, дзе зараз купіць мяса ў Беларусі па дзяржаўнай цане, калі яго нідзе няма. Раней купляў тут, на міні-кірмашы, у шапіку СПК імя Ўрыцкага. Але цяпер там ні сала, ні мяса няма. Шукаць на рынку? Дык зараз там нават сала па 40 тысяч — у 5 разоў падаражэла».
Ля шапіка «Мяса-каўбасы» прыгараднага сельгаспрадпрыемства імя Ўрыцкага — чарга. На дзьвярах аб’ява: «Зачынена».
Кабета тлумачыць:
«Прыёмка тавару. Пагляджу, што ёсьць. Тут каўбасы, мяса прадаюць, фарш. Раней бралі тут мяса па нармальным кошце. Апошні раз — па 14 тысяч, нармальнае мяса».
Хвілін праз 15 шапік адчыніўся, але мяса ў ім не было — прывезьлі толькі каўбасы.
На міні-кірмашы на вуліцы Яфрэмава раней працаваў і шапік саўгасу-камбінату «Сож», але апошнім часам ён зачынены.
Спадарыня Галіна ў разгубленасьці — мяса па рэгуляваных коштах знайсьці ў рабочым мікрараёне немагчыма:
«Нідзе! Вось зачынілі, і ня ведаю, дзе мяса купіць. Вунь у тым крайнім шапіку прадавалі сьвініну. Цяпер ён зачынены. У крамах — магчыма, але не заўсёды. Наагул ня ведаю, бо апошнім часам сама шукаю».
Побач зь міні-рынкам — вялікі ўнівэрсам «Рошчынскі». Тут ёсьць паўфабрыкатная сьвініна, але дарагая — па 47 тысяч 190 рублёў за кілё, фарш мясны сталовы — па 38–39 тысяч. Прывезьлі яго з гандлёвага цэнтру, які месьціцца на вуліцы Барыса Царыкава.
Кабета сталага веку кажа, што такія цэны ёй не па кішэні:
«Я адкрыю рот і закрыю. За такі кошт я не магу купіць для сябе мяса. Зараз я купіла сабе лекі на 200 тысяч — лекі жахліва дарагія. Дык хіба я магу дазволіць сабе гэтае мяса за 47 тысяч?! Таньней няма. А на рынку яно наагул 55 тысяч».
У спэцыялізаванай краме «Пятачок» агракамбінату «Паўднёвы» на вуліцы Рагачоўскай мяса ў продажы таксама не было. Прадавачка паведаміла, што прывезьлі яго зранку няшмат — і адразу разабралі. Калі будзе наступным разам, невядома.
На вітрыне, аднак, былі мясныя паўфабрыкаты. Цэны на іх яшчэ да рашэньня Мінэканомікі выглядаюць «адпушчанымі», а то і «свабоднымі».
Паўфабрыкат са сьвініны для адбіўных катлет каштуе 50 230 рублёў, сьвіная выразка — 52 760 рублёў (здымак 4).
«Не сказаць, каб у нас тут ужо зусім голад, але асартымэнт у крамах заўважна зьменшыўся»
За апошнія дні аршанскія гаспадыні скемілі, што самае таннае мяса можна набыць у фірмовых крамах СВК «Задняпроўскі» і «Юбілейны», якія спэцыялізуюцца на сьвінагадоўлі.
Сталай наведніцай такіх крамаў зрабілася пэнсіянэрка Галіна Сямёнаўна:
«Там займаюць з раніцы чаргу, і дужа хутка разыходзіцца тое мяса. Не сказаць, каб у нас тут ужо зусім голад, але асартымэнт у крамах заўважна зьменшыўся. Таму што з самога „Задняпроўскага“ ці „Юбілейнага“ мяса тушамі скупляюць у Расею. А што рабіць? Прадпрыемства ж мусіць выжываць, а на беларускім рублі ці выжывеш! Кармы, прэмікс для парсючкоў трэба купляць. Таму мяса йдзе туды, і яго менш на нашых прылаўках».
Маючы вольны час, аршанская пэнсіянэрка вырашыла параўнаць крамныя кошты на мяса з кірмашовымі. І апынулася сярод тых пакупнікоў, якія ня столькі куплялі нешта, колькі разглядалі цэны ды жахаліся:
«Цэны глянуць, асабліва на сала: 38 тысяч, 40 тысяч, 45 тысяч! Авой! Божухна! — і пайшлі далей. Мяса бяз косткі — 55–60 тысяч. Я ўжо не дайшла да той цяляціны, а цяляціна ж трэба для мазгоў… Дык мне сказалі, што ўжо па 80 тысяч. Мяне адразу як падкасіла! У „Задняпроўскім“, па-дзяржаўнаму, дык таньней. Але кошты ўвесь час растуць!».
У Полацку такіх фірмовых крамаў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў няма, і гаспадыня Сьвятлана Пятроўна лічыць, што самае таннае мяса можна набыць толькі ў краме віцебскага мясакамбінату:
«Там мяса ў два разы таньнейшае, як на кірмашы. Але страшэнныя чэргі ў тых крамах. Я адстаяла чатыры гадзіны! У мяне адвальвалася сьпіна, і галава была такая тлумная, што адчувала сябе як вар’ятка! Чатыры гадзіны! Я калі станавілася, яшчэ нічога не прывозілі, і чарга была невялікая. А потым пачалі падыходзіць тыя, хто для каго раней чаргу займаў. Кажуць, што першыя прыходзяць а пятай раніцы».
Чатыры гадзіны спадарыня Сьвятлана вывучала настроі чаргі і шмат чаго наслухалася:
«Там адразу знаходзяцца «народныя кантралёры», якія йдуць правяраць машыну — колькі чаго прывезьлі і колькі чаго гандляркі набралі сабе ды сваім знаёмым… Бо кожны хоча ўзяць болей, калі ўжо столькі адстаяў! Я ўзяла на ўсе грошы, якія былі — на 150 тысяч. І сказала, што болей так стаяць ніколі ня буду. Але потым, калі схадзіла на кірмаш, як на экскурсію, бо параўнала кошты, дык, напэўна, гатовая стаяць і яшчэ раз… Самая каронная фраза, якую пачула ў чарзе: «Навошта зь людзей так зьдзекавацца, яны ж жывыя!».
Скардзяцца наведнікі таньнейшай крамы
Вельмі папулярная ў цэнтры Горадні мясная і каўбасная крама сельгаскаапэратыву «Абухава», дзе можна набыць мяса крыху таньней. Але і стаяць у чарзе даводзіцца па гадзіне-дзьве. Наш карэспандэнт запісаў словы пакупніц «абухаўскай» крамы на вуліцы Вялікай Траецкай.
Бабуля: «Пайду паўзірацца. Не, грошай няма на мяса, ні на якае, мяса мы не каштуем. Добра, як хаця якую нагу аблупіш».
Спадарыня: «Не, я нічога не купіла, таму што чэргі вялікія. Тут трошку дзешавей, чым у іншых крамах, і дастаткова смачная прадукцыя. Але, на жаль, чэргі, няма часу стаяць. Таньней тут тысяч на дзесяць, напэўна. Што да сьвініны, сёньня тут толькі фарш: цана прымальная — дваццаць дзьве тысячы. Тут добры фарш, без дабавак».
Другая спадарыня: «Усё купіла, што хацела: танна і смачна, але гадзінку пастаяла. А наколькі таньней? Фарш — дваццаць дзьве тысячы, у звычайных крамах ён — трыццаць тысяч. А чарга? Калі гадзіну стаяла — то ўявіце, якая чарга! Проста нідзе не дакупіцца, шчыра сказаць. Трэба мужа карміць і сына, таму прыходзім…».
Трэцяя спадарыня: «Я ўвогуле першы раз тут, у гэтай краме. Трэба купіць, каб ня бегаць па крамах пастаянна. Наконт ці таньней — ня ведаю, даўно не купляла, ня ў курсе цэнаў. Проста зайшла, бо адпачынак заканчваецца, у працоўны час па крамах бегаць няма магчымасьці. Ну, а на рынку, напэўна, даражэй будзе, чым тут. Увогуле, у чарзе я пастаяла гадзіну дваццаць. Але прыйшла раней на гадзіну-паўгадзіны — да прывозу. Ня ўсё, што хацела, купіла, мяса разабралі: філейнай, шыйнай частак мне не хапіла, па дваццаць дзевяць тысяч за кіляграм».
Чацьвёртая спадарыня: «Не, я ўвогуле не стаяла, не купляла нічога. Вось фарш мне трэба чыста сьвіны, а тут з дабаўкамі. Не, я магу без чаргі, таму што ў мяне бацька хворы і ўдзельнік… А я яго даглядаю, звольнілася».

ГОМЕЛЬШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

Першыя пакупнікі займаюць чаргу яшчэ а пятай раніцы.

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Прыйшла раней на гадзіну і ў чарзе прастаяла 1 гадзіну 20 хвілін.