Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Жданах, але па пяцьдзесят


Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Савелій Пятровіч Пстрычка і Рыгор Браніслававіч Глык пасьля доўгіх летніх адпачынкаў - зноў разам і падводзяць вынікі ўсяго таго, што наадбывалася падчас іхнай адсутнасьці.

Саўка і Грышка: На Жданах, але па пяцьдзясят
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00
Наўпроставы лінк


Саўка:
Пака я устала на дачэ сядзеў,
У мірэ нямала надзелалась дзел.
Грышка:
Пакуль я на вёсцы касіў-паліваў,
Бяляцкага здала мінтоўцы Літва.
Саўка:
Пака я на дачэ варыў халадзец,
У Трыпалі ўзялі Кадафі дварэц.
Грышка:
Пакуль я на вёсцы свой чысьціў мэнтал,
І Польшча Бяляцкага здала мянтам.
Саўка:
Пака я на дачэ наварываў шчы,
Дык мяса ішчэзла – ішчы-не ішчы…
Грышка:
Я лёску на вёсцы ў раку закідаў,
А нехта свой тэрмін турэмны матаў,
Саўка:
Я вечарам лашчыў на дачэ ката,
А лідзер сь візітам пaехаў в Катар.
Грышка:
У вёсцы калгасная праца кіпіць,
А ў Менску валюту ўжо не купіць.
Саўка:
А хто-та панізіў тарыфы на газ,
А мы вот з Рыгорам вярнулісь да вас.
Грышка:
І вось мы нарэшце сьпяваем ізноў.
Саўка:
Даносім да вас камянтарый “зь нізоў”.
Ты, кстаці, ня знаеш, сьвінінкі дзе ўзяць?
Грышка:
Я чуў, на Жданах, але па пяцьдзесят…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG