Актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Раман Васільеў знаходзіўся дзесяць сутак пад адміністрацыйным арыштам у горацкім ізалятары часовага ўтрыманьня. 2 жніўня актывіст удзельнічаў у акцыі пратэсту ля папраўчай калёніі № 9. Там адбывае двухгадовае пакараньне лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, да якога не дапускаюць адваката. Нядопуск адваката й стаў прычынай для акцыі пратэсту.
Яшчэ 8 жніўня разгледзелі адміністрацыйную справу яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту ля турмы — Івана Шылы. Пра гэта 18 жніўня паведамілі ў судзе. Што прысудзілі хлопцу, праз тэлефон супрацоўнікі суду адмовіліся сказаць. Пра прысуд ня ведае й Іван Шыла — ён так сьцьвярджае. Ніякіх дакумэнтаў з Горацкага суду ён не атрымліваў.
8 жніўня Іван Шыла сьцьвярджаў, што даслаў ліст суду з просьбай разгледзець справу безь яго і прызначыць пакараньне без абмежаваньня волі. Спаслаўся на хваробу.
25 жніўня адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы і яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі — Зьмітра Шурхая. 8 жніўня ён на суд не зьявіўся. Судзьдзя Ірына Чаплыгіна разглядаць справу безь яго ня стала.
2 жніўня Раман Васільеў, Зьміцер Шурхай ды Іван Шыла разам з сарака дзясяткамі актывістаў прыехалі ў Горкі да турмы, каб дамагчыся сустрэчы адваката з Дашкевічам. Пасьля таго як кіраўніцтва вязьніцы адмовіла ў сустрэчы, актывісты арганізавалі пікет з расьцяжкай "Спыніце перасьлед". Пасьля разгону пікету пятнаццаць пікетоўцаў затрымалі. Чатырнаццаць былі пакараныя.
3 жніўня на судзе Васільеў, Шурхай, Шыла запатрабавалі адвакатаў, і іх адпусьцілі на волю. 9 жніўня судзьдзя Віктар Яскевіч прызнаў Рамана Васільева вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка горацкай папраўчай калёніі № 9 і даў дзесяць сутак арышту.
У Дрыбінскім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца апошні затрыманы ўдзельнік акцыі пратэсту ля турмы — Мікалай Дземідзенка. 3 жніўня яго асудзілі на 17 сутак. На волю ёй выйдзе 19 жніўня.