Сталі вядомыя прозьвішчы некаторых асуджаных удзельнікаў Плошчы, якіх 11 жніўня памілаваў Аляксандр Лукашэнка.
Усе яны адбывалі пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Сярод іх Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня.
15.30 Зоя Дрозд, маці асуджанага: "У калёніі пацьвердзілі, што сына памілавалі"
Маці асуджанага на 3 гады за Плошчу Дзьмітрыя Дразда Зоя Дрозд паведаміла "Свабодзе" адносна выхаду на волю яе сына:
"Сёньня іх не адпусьцяць дакладна. Вось пазваніў сябра Дзімы адтуль, з калёніі. Ён размаўляў з начальнікам спэцчасткі. Яны чакалі там нейкія дакумэнты, як заўсёды бывае, нейкі аўтамабіль зламаўся, і ў выніку — усё, сёньня яны ўжо не чакаюць, што іх вызваляць. Сказалі, што на панядзелак усё пераносіцца. У панядзелак будзем чакаць. Тут на двух аўтамабілях гатовыя былі ехаць, яшчэ Сяргея Казакова каб забраць разам з Дзімам. І мама Сяргея — усе паедзем у панядзелак іх сустракаць".
14.20 Уладзімер Някляеў: "Першае памілаваньне мусіла адбыцца яшчэ да 3 ліпеня"
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў мяркуе, што ўжо да Новага году ўсе палітвязьні, уключна з кандыдатамі на прэзыдэнта, будуць на волі.
"Галоўнае, што адбыўся прарыў. Па сутнасьці, прарвала плаціну: каменьне, пясок, друз, якія былі насыпаныя на нашай дарозе. І нам усім трэба зараз у гэтую шчыліну рынуцца, каб яе пашырыць і ў выніку ўсе былі на волі. Мяркую, да Новага году ўсе могуць выйсьці. А тое, што зараз пачалося ў інтэрнэце высьвятленьне, напісалі людзі прашэньні ці не напісалі, — гэта няправільна, бо зусім не істотна. Галоўнае, што людзі будуць на волі. А ўлада інакш зрабіць, як пачаць вызваляць асуджаных, і не магла. Паводле маіх дадзеных, гэта плянавалася яшчэ да 3 ліпеня, але адзіны чалавек, які ў нас гэта робіць, "узбрыкнуў", як кажуць, што на яго ціснуць менавіта да 3 ліпеня, і адмовіўся падпісваць. Але ён можа ўзбрыкваць як заўгодна, а крызіс брыкае яшчэ мацней, і галовы ў людзей, якія сядзяць ва ўладных кабінэтах, відавочна пачалі трашчаць. Што тычыцца маёй рэабілітацыі, то наўрад ці я яе дачакаюся. Скажуць, што вось ён ходзіць, што яшчэ патрэбна? Але вызваленьне ўсіх астатніх, уключна з кандыдатамі на прэзыдэнта, мяркую, да канца году адбудзецца. Зразумела, што гэта пададуць на дэсэрт, у пэўным аздабленьні, але ўсё роўна мусяць зрабіць, інакш краіна проста ня вытрывае".
14.00 Лёгкі: прозьвішчы памілаваных можна назваць толькі зь іх згоды
13.22 Анатоль Лябедзька: "За вызваленьнем мусіць быць рэабілітацыя"
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька вітае першае памілаваньне асуджаных за Плошчу, але папярэджвае пра неабходнасьць змагацца за агульную рэабілітацыю тых, каго перасьледуюць за падзеі 19 сьнежня.
Aнатоль Лябедзька: "Збываюцца тыя прагнозы, якія рабілі і я асабіста, і незалежныя аналітыкі, што дзявацца Лукашэнку і ягонаму атачэньню няма куды. Ім трэба зараз думаць, як выходзіць з таго тупіку, у які яны завялі самі сябе. І сёньня зразумела, што зрабіць гэта немажліва без вырашэньня пытаньня палітзьняволеных. І ўлада пачала гэта, прычым яна б хацела, каб працэдура праходзіла на ўмовах, больш прымальных для яе. А гэта — калі тыя, хто знаходзіцца ў калёніі, напішуць прашэньні. І працэс тут пайшоў. Мяркую, яго будуць вітаць у любым выпадку ў Эўропе, у Вашынгтоне. Але наколькі тэмпы будуць захоўвацца далей, сказаць цяжка. Бо, мяркую, ня ўсе пойдуць на прызнаньне сваёй віны і напішуць чалабітныя Лукашэнку. У любым выпадку гэта сьведчаньне таго, што ўлада адчувае сябе дыскамфортна. А я вітаю тое, што людзі будуць выходзіць на волю".
Карэспандэнт: "А што будзе з тымі, хто асуджаны не на пазбаўленьне волі, як Уладзімер Някляеў ці Ірына Халіп, а таксама з тымі, чые справы апынуліся ў падвешаным стане ці аднавілася іх расьсьледаваньне, як адбылося з вашай справай?".
Анатоль Лябедзька: "Я прыхільнік такой фармулёўкі, што трэба дабівацца ня толькі вызваленьня палітвязьняў, але і поўнай рэабілітацыі фігурантаў справы 19 сьнежня. Мяркую, гэта тая задача-максымум, якую мусяць ставіць і грамадзянская супольнасьць Беларусі, і міжнародныя арганізацыі, структуры ды асобныя краіны. Толькі гэта будзе азначаць, што праблема вырашаная цалкам".
Карэспандэнт: "Вы не мяркуеце, што ўлада будзе да апошняга цягнуць з такой рэабілітацыяй?".
Анатоль Лябедзька: "Безумоўна. Ідэальны варыянт для ўлады: усе напісалі прашэньні, Лукашэнка зрабіў ім ласку, падпісаў гэтыя прашэньні. Але разам з тым ім жа трэба стварыць сыстэму кантролю за апанэнтамі. А тут лепшае, калі ты застаесься фігурантам справы і на цябе накладаюцца розныя абмежаваньні. Ці ў выезьдзе за мяжу, ці ў перамяшчэньні па Беларусі, удзеле ў нейкіх мерапрыемствах. Адной рукой падпісаць памілаваньне, а другой стварыць калідоры, па якіх накіруюць людзей і будуць кантраляваць іх грамадзкую актыўнасьць. Вось такой можа быць схема дзеяньняў уладаў, і калі яна ажыцьцявіцца, то гэта зноў будзе перамога Чырвонага дома. Таму я і кажу, што трэба дамагацца ня проста памілаваньня, а рэабілітацыі ўсіх фігурантаў справы 19 сьнежня".
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька быў арыштаваны пасьля 19 сьнежня і адбыў у турме КДБ амаль 3 месяцы. Палітык абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, ягоная справа дагэтуль расьсьледуецца. На час сьледзтва Анатолю Лябедзьку забаронены выезд за мяжу, палітыку дагэтуль не вярнулі пашпарт.
12.15 Праваабаронцы не выключаюць, што асуджаных экс-кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі памілуюць нават без прашэньняў
Старшыня БХК Алег Гулак зазначыў БелПАН: "У нашай гісторыі ўжо было, што экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вызвалілі па памілаваньні безь яго прашэньня. Таму я не зьдзіўлюся, калі і іншых кандыдатаў у прэзыдэнты вызваляць бяз гэтага прашэньня", — сказаў Гулак.
Такой жа думкі прытрымліваецца і праваабаронца Ўладзімір Лабковіч: "Можна зразумець людзей, якія з-за псыхалягічнага і фізычнага ўзьдзеяньня на іх падпісалі лісты аб памілаваньні — лепш быць на свабодзе, чым у зьняволеньні. Зь іншага боку, гэта яшчэ раз паказвае наяўнасьць у краіне палітвязьняў, якія сядзяць у турмах за свае перакананьні".
11.05 У сям'і палітвязьня Андрэя Пратасені ніякай афіцыйнай інфармацыі на конт памілаваньня няма. Ягоны брат Аляксандар коратка адказаў Свабодзе: "Чакаем".
11.00 Натальля Класкоўская: Інфармацыя нулявая
Нічога новага пра лёс палітвязьня Аляксандра Класкоўскага, які паводле некаторых зьвестках мог трапіць у сьпіс памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам, у ягонай сям'і няма.
Жонка палітвязьня Натальля: "У часе маёй апошняй размовы Саша катэгарычна сказаў, што ён пісаць пра памілаваньне ня будзе, што гатовы пяць гадоў адседзець, але рабіць гэтага ня будзе. Ён казаў, што яго сапраўды апрацоўваць на гэты конт, прымушаюць падаць такую заяву".
10.30 Сваякі: Грыбкоў заяўляў, што яго на калені не паставяць
Цётка палітвязьня Арцёма Грыбкова Людміла паведаміла "Свабодзе", што ў сям'і інфармацыі пра памілаваньне Арцёма няма.
"Арцём у лістах пісаў, што яго на калені не паставяць, што лістоў аб памілаваньні ён накіроўваць ня будзе. Невядома, ці хто прымушаў гэта рабіць".
10.30 МУС: Вызваленьня варта чакаць заўтра – пасьлязаўтра
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі гатовы ў самыя кароткія тэрміны выканаць указ прэзыдэнта пра памілаваньне 9-ці асуджаных за падзеі 19 сьнежня.
Але ўказ пакуль не паступіў у дэпартамэнт, паведаміў ягоны начальнік Аляксандар Барсукоў.
"Сёньня ўказ паступае ў Міністэрства ўнутраных спраў, а адтуль паступіць да нас для выкананьня. Мы яго выканаем у самыя кароткія тэрміны, у адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам. Усё залежыць ад таго, калі ўказ паступіць да нас, і мы яго адразу будзем рэалізоўваць. Нам неабходна будзе падрыхтаваць адпаведныя дакумэнты. Магчыма, ніхто на ноч не будзе вызваляцца, таму варта чакаць вызваленьня заўтра – пасьлязаўтра”, – заявіў Барсукоў у пятніцу 12 жніўня.
10.00 Зоя Дрозд: "Я ня веру ў гэтую казку"
Зоя Дрозд паведаміла "Свабодзе", што сябар яе сына Леанід ужо выехаў у Бабруйск, каб сустрэць палітвязьня Зьмітра Дразда. Хаця афіцыйнай інфармацыі пра памілваньне ў сям'і няма.
"Я ўжо абрадавалася, пабягу па крамах за смачненькім. Буду дома чакаць яго. Прыедзе ці не прыедзе, а гатаваць буду. Гэта такая радасная навіна, што я проста ня веру ў гэтую казку. Калі я яго абдыму – тады я пераканаюся, што гэта праўда. Таму што ведаеце, які боль быў у сэрцы, калі ён там быў, калі яму было кепска, тады мне было ў сто разоў горш".
Зоя Дрозд паведаміла: падчас спатканьня яе сын паведаміў, што да яго ў калёнію прыяжджаў "чалавек", які тры гадзіны яго "мурыжыў", каб ён напісаў заяву на памілаваньне. Але тады ён адказаў, што яшчэ будзе думаць.
"А відаць потым да яго яшчэ раз прыехалі і ўгаворвалі… Я не ведаю. Ён на мяне як паглядзеў, якая я прыехала замучаная, на 10 кіляграмаў схуднелая, і відаць усё падпісаў, каб мяне ўжо не дабіваць. У мяне такія думкі".
9.57 У Бабруйскай калёніі раяць чакаць да панядзелка
Маці палітзьняволенага Сяргея Казакова Ганна Віктараўна тэлефанавала адміністрацыі Бабруйскай калёніі, дзе адбывае пакараньне Сяргей: "У Бабруйскай калёніі мне пра гэта не пацьвердзілі. Яны сказалі, што няма ніякіх дакумэнтаў, ніякіх пацьвярджэньняў, таму тэлефануйце пазьней і хутчэй за ўсё гэта будзе не раней панядзелка… Таму я ня ведаю… А вы думаеце, што ўжо ўсё, ужо можна дакладна радавацца?"
Паводле Ганны Віктараўны, пазыцыя ў Сяргея была цьвёрдая – ніякіх лістоў пра памілаваньне не пісаць, ні ў каго нічога не прасіць. Пра гэта ён сказаў 2 жніўня падчас спатканьня.
"А можа ён і іншыя нічога такога не пісалі, можа гэта так падносіцца, але ня важна гэта. Важны вынік".
Верагодна, што сярод памілаваных таксама Ўладзімер Лобан і Аляксандр Класкоўскі. Інфармацыя пра апошніх ўдакладняецца, паведамляе праваабарпончы цэнтар "Вясна".
Як паведаміла БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, рашэньне аб памілаваньні прынятае на падставе просьбаў вязьняў, з улікам таго, што яны асэнсавалі проціпраўны характар сваіх дзеяньняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся.
Усе яны адбывалі пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Сярод іх Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня.
15.30 Зоя Дрозд, маці асуджанага: "У калёніі пацьвердзілі, што сына памілавалі"
Маці асуджанага на 3 гады за Плошчу Дзьмітрыя Дразда Зоя Дрозд паведаміла "Свабодзе" адносна выхаду на волю яе сына:
"Сёньня іх не адпусьцяць дакладна. Вось пазваніў сябра Дзімы адтуль, з калёніі. Ён размаўляў з начальнікам спэцчасткі. Яны чакалі там нейкія дакумэнты, як заўсёды бывае, нейкі аўтамабіль зламаўся, і ў выніку — усё, сёньня яны ўжо не чакаюць, што іх вызваляць. Сказалі, што на панядзелак усё пераносіцца. У панядзелак будзем чакаць. Тут на двух аўтамабілях гатовыя былі ехаць, яшчэ Сяргея Казакова каб забраць разам з Дзімам. І мама Сяргея — усе паедзем у панядзелак іх сустракаць".
14.20 Уладзімер Някляеў: "Першае памілаваньне мусіла адбыцца яшчэ да 3 ліпеня"
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў мяркуе, што ўжо да Новага году ўсе палітвязьні, уключна з кандыдатамі на прэзыдэнта, будуць на волі.
"Галоўнае, што адбыўся прарыў. Па сутнасьці, прарвала плаціну: каменьне, пясок, друз, якія былі насыпаныя на нашай дарозе. І нам усім трэба зараз у гэтую шчыліну рынуцца, каб яе пашырыць і ў выніку ўсе былі на волі. Мяркую, да Новага году ўсе могуць выйсьці. А тое, што зараз пачалося ў інтэрнэце высьвятленьне, напісалі людзі прашэньні ці не напісалі, — гэта няправільна, бо зусім не істотна. Галоўнае, што людзі будуць на волі. А ўлада інакш зрабіць, як пачаць вызваляць асуджаных, і не магла. Паводле маіх дадзеных, гэта плянавалася яшчэ да 3 ліпеня, але адзіны чалавек, які ў нас гэта робіць, "узбрыкнуў", як кажуць, што на яго ціснуць менавіта да 3 ліпеня, і адмовіўся падпісваць. Але ён можа ўзбрыкваць як заўгодна, а крызіс брыкае яшчэ мацней, і галовы ў людзей, якія сядзяць ва ўладных кабінэтах, відавочна пачалі трашчаць. Што тычыцца маёй рэабілітацыі, то наўрад ці я яе дачакаюся. Скажуць, што вось ён ходзіць, што яшчэ патрэбна? Але вызваленьне ўсіх астатніх, уключна з кандыдатамі на прэзыдэнта, мяркую, да канца году адбудзецца. Зразумела, што гэта пададуць на дэсэрт, у пэўным аздабленьні, але ўсё роўна мусяць зрабіць, інакш краіна проста ня вытрывае".
14.00 Лёгкі: прозьвішчы памілаваных можна назваць толькі зь іх згоды
13.22 Анатоль Лябедзька: "За вызваленьнем мусіць быць рэабілітацыя"
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька вітае першае памілаваньне асуджаных за Плошчу, але папярэджвае пра неабходнасьць змагацца за агульную рэабілітацыю тых, каго перасьледуюць за падзеі 19 сьнежня.
Aнатоль Лябедзька: "Збываюцца тыя прагнозы, якія рабілі і я асабіста, і незалежныя аналітыкі, што дзявацца Лукашэнку і ягонаму атачэньню няма куды. Ім трэба зараз думаць, як выходзіць з таго тупіку, у які яны завялі самі сябе. І сёньня зразумела, што зрабіць гэта немажліва без вырашэньня пытаньня палітзьняволеных. І ўлада пачала гэта, прычым яна б хацела, каб працэдура праходзіла на ўмовах, больш прымальных для яе. А гэта — калі тыя, хто знаходзіцца ў калёніі, напішуць прашэньні. І працэс тут пайшоў. Мяркую, яго будуць вітаць у любым выпадку ў Эўропе, у Вашынгтоне. Але наколькі тэмпы будуць захоўвацца далей, сказаць цяжка. Бо, мяркую, ня ўсе пойдуць на прызнаньне сваёй віны і напішуць чалабітныя Лукашэнку. У любым выпадку гэта сьведчаньне таго, што ўлада адчувае сябе дыскамфортна. А я вітаю тое, што людзі будуць выходзіць на волю".
Карэспандэнт: "А што будзе з тымі, хто асуджаны не на пазбаўленьне волі, як Уладзімер Някляеў ці Ірына Халіп, а таксама з тымі, чые справы апынуліся ў падвешаным стане ці аднавілася іх расьсьледаваньне, як адбылося з вашай справай?".
Трэба дабівацца ня толькі вызваленьня палітвязьняў, але і поўнай рэабілітацыі фігурантаў справы 19 сьнежня
Карэспандэнт: "Вы не мяркуеце, што ўлада будзе да апошняга цягнуць з такой рэабілітацыяй?".
Анатоль Лябедзька: "Безумоўна. Ідэальны варыянт для ўлады: усе напісалі прашэньні, Лукашэнка зрабіў ім ласку, падпісаў гэтыя прашэньні. Але разам з тым ім жа трэба стварыць сыстэму кантролю за апанэнтамі. А тут лепшае, калі ты застаесься фігурантам справы і на цябе накладаюцца розныя абмежаваньні. Ці ў выезьдзе за мяжу, ці ў перамяшчэньні па Беларусі, удзеле ў нейкіх мерапрыемствах. Адной рукой падпісаць памілаваньне, а другой стварыць калідоры, па якіх накіруюць людзей і будуць кантраляваць іх грамадзкую актыўнасьць. Вось такой можа быць схема дзеяньняў уладаў, і калі яна ажыцьцявіцца, то гэта зноў будзе перамога Чырвонага дома. Таму я і кажу, што трэба дамагацца ня проста памілаваньня, а рэабілітацыі ўсіх фігурантаў справы 19 сьнежня".
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька быў арыштаваны пасьля 19 сьнежня і адбыў у турме КДБ амаль 3 месяцы. Палітык абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, ягоная справа дагэтуль расьсьледуецца. На час сьледзтва Анатолю Лябедзьку забаронены выезд за мяжу, палітыку дагэтуль не вярнулі пашпарт.
12.15 Праваабаронцы не выключаюць, што асуджаных экс-кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі памілуюць нават без прашэньняў
Старшыня БХК Алег Гулак зазначыў БелПАН: "У нашай гісторыі ўжо было, што экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вызвалілі па памілаваньні безь яго прашэньня. Таму я не зьдзіўлюся, калі і іншых кандыдатаў у прэзыдэнты вызваляць бяз гэтага прашэньня", — сказаў Гулак.
Такой жа думкі прытрымліваецца і праваабаронца Ўладзімір Лабковіч: "Можна зразумець людзей, якія з-за псыхалягічнага і фізычнага ўзьдзеяньня на іх падпісалі лісты аб памілаваньні — лепш быць на свабодзе, чым у зьняволеньні. Зь іншага боку, гэта яшчэ раз паказвае наяўнасьць у краіне палітвязьняў, якія сядзяць у турмах за свае перакананьні".
11.05 У сям'і палітвязьня Андрэя Пратасені ніякай афіцыйнай інфармацыі на конт памілаваньня няма. Ягоны брат Аляксандар коратка адказаў Свабодзе: "Чакаем".
11.00 Натальля Класкоўская: Інфармацыя нулявая
Нічога новага пра лёс палітвязьня Аляксандра Класкоўскага, які паводле некаторых зьвестках мог трапіць у сьпіс памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам, у ягонай сям'і няма.
Жонка палітвязьня Натальля: "У часе маёй апошняй размовы Саша катэгарычна сказаў, што ён пісаць пра памілаваньне ня будзе, што гатовы пяць гадоў адседзець, але рабіць гэтага ня будзе. Ён казаў, што яго сапраўды апрацоўваць на гэты конт, прымушаюць падаць такую заяву".
10.30 Сваякі: Грыбкоў заяўляў, што яго на калені не паставяць
Цётка палітвязьня Арцёма Грыбкова Людміла паведаміла "Свабодзе", што ў сям'і інфармацыі пра памілаваньне Арцёма няма.
"Арцём у лістах пісаў, што яго на калені не паставяць, што лістоў аб памілаваньні ён накіроўваць ня будзе. Невядома, ці хто прымушаў гэта рабіць".
10.30 МУС: Вызваленьня варта чакаць заўтра – пасьлязаўтра
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі гатовы ў самыя кароткія тэрміны выканаць указ прэзыдэнта пра памілаваньне 9-ці асуджаных за падзеі 19 сьнежня.
Ніхто на ноч не будзе вызваляцца, таму варта чакаць вызваленьня заўтра – пасьлязаўтра
"Сёньня ўказ паступае ў Міністэрства ўнутраных спраў, а адтуль паступіць да нас для выкананьня. Мы яго выканаем у самыя кароткія тэрміны, у адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам. Усё залежыць ад таго, калі ўказ паступіць да нас, і мы яго адразу будзем рэалізоўваць. Нам неабходна будзе падрыхтаваць адпаведныя дакумэнты. Магчыма, ніхто на ноч не будзе вызваляцца, таму варта чакаць вызваленьня заўтра – пасьлязаўтра”, – заявіў Барсукоў у пятніцу 12 жніўня.
10.00 Зоя Дрозд: "Я ня веру ў гэтую казку"
Зоя Дрозд паведаміла "Свабодзе", што сябар яе сына Леанід ужо выехаў у Бабруйск, каб сустрэць палітвязьня Зьмітра Дразда. Хаця афіцыйнай інфармацыі пра памілваньне ў сям'і няма.
Такая радасная навіна, што я проста ня веру ў гэтую казку. Калі я яго абдыму – тады я пераканаюся, што гэта праўда
Зоя Дрозд паведаміла: падчас спатканьня яе сын паведаміў, што да яго ў калёнію прыяжджаў "чалавек", які тры гадзіны яго "мурыжыў", каб ён напісаў заяву на памілаваньне. Але тады ён адказаў, што яшчэ будзе думаць.
"А відаць потым да яго яшчэ раз прыехалі і ўгаворвалі… Я не ведаю. Ён на мяне як паглядзеў, якая я прыехала замучаная, на 10 кіляграмаў схуднелая, і відаць усё падпісаў, каб мяне ўжо не дабіваць. У мяне такія думкі".
9.57 У Бабруйскай калёніі раяць чакаць да панядзелка
А можа ён і іншыя нічога такога не пісалі, можа гэта так падносіцца
Паводле Ганны Віктараўны, пазыцыя ў Сяргея была цьвёрдая – ніякіх лістоў пра памілаваньне не пісаць, ні ў каго нічога не прасіць. Пра гэта ён сказаў 2 жніўня падчас спатканьня.
"А можа ён і іншыя нічога такога не пісалі, можа гэта так падносіцца, але ня важна гэта. Важны вынік".
- 5 траўня Дзьмітрыя Дразда пракаралі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- 5 траўня Андрэя Пратасеню асудзілі на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- 12 траўня Сяргей Казакоў атрымаў 3 гады калёніі агульнага рэжыму.
- 26 траўня Арцём Грыбкоў быў пакараны на 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму.