Беларускі ПЭН-цэнтар выступіў у абарону Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі

У звароце, які 10 жніўня распаўсюдзіла рада Беларускага ПЭН-цэнтру, гаворыцца: "Алесь Бяляцкі — выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябар Беларускага ПЭН-Цэнтру. Створанае ім у 1996 годзе грамадзкае аб’яднаньне "Праваабарончы цэнтар "Вясна" зь першага дня свайго існаваньня бараніла каштоўнасьці, закладзеныя ў Дэклярацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапамагала арыштаваным у выніку масавых пратэстаў і іх сем'ям. Нездарма па выніках сваёй 15-гадовай працы на ніве абароны правоў чалавека Алесь Бяляцкі двойчы быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.

Упэўненыя, што перасьлед Алеся Бяляцкага мае палітычны характар.

Заклікаем беларускія ўлады спыніць перасьлед і вызваліць Бяляцкага з-пад арышту".