15 чалавек затрыманыя ля горацкай папраўчай калёніі № 9. Яны патрабавалі, каб кіраўніцтва турмы дазволіла адвакату сустрэцца зь лідэрам "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, які адбывае тут двухгадовае пакараньне. Пасьля адмовы паплечнікі Зьмітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калёніі.
19.35 Удзельнікі пікету застануцца за кратамі да раніцы, 3 жніўня будуць разглядаць 15 адміністрацыйных спраў.
18.20 За пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча ля Горацкай турмы затрымана 15 чалавек, сярод іх і незалежная журналістка Тацяна Шапуцька, карэспандэнтка "Новага часу". Тры гадзіны пасьля затрыманьня ўжо прайшло, але супрацоўнікі Горацкага райаддзелу міліцыі не даюць ніякай інфармацыі, што канкрэтна будзе з затрыманымі – альбо яны застануцца ў пастарунку да раніцы да суду, альбо іх выпусьцяць з павеcткамі ў суд.
Цяпер тэлефоны затрыманых не адказваюць. Сярод тых, каго затрымалі, — і будучая жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка. Усе яны знаходзяцца ў Горацкім аддзеле міліцыі. Ім інкрымінуецца правядзеньне несанкцыянаванага пікетаваньня. На пікет маладыя людзі наважыліся, калі кіраўніцтва турмы заявіла, што не дазволіць адвакату сустрэцца са Зьмітром Дашкевічам. Актывісты разгарнулі расьцяжку "Спыніце перасьлед", у руках трымалі партрэты свайго зьняволенага паплечніка. У пікеце стаяла й Наста Палажанка:
"Мы лічым, што гэта перасьлед Зьмітра Дашкевіча. Мы ня бачым ніякіх юрыдычных падстаў для таго, каб адвакат да яго ня трапіў. Наша задача, каб адвакат трапіў".
У пікеце актывісты стаялі хвілін пятнаццаць. Потым да іх выйшаў супрацоўнік калёніі ў цывільным і заявіў, што яны парушаюць закон. Пасьля гэтага міліцыянты паспрабавалі выхапіць з рук маладзёнаў расьцяжку. Пікетоўцы селі на зямлю. Урэшце расьцяжку забралі, але ніводзін з удзельнікаў пікету ня быў затрыманы. Праз паўгадзіны да турмы прыехалі некалі аўтазакаў. Пачаўся хапун. Каля дваццаці чалавек апынуліся ў міліцыі.
Патрабаваць сустрэчы адваката з маладафронтаўцам да горацкай турмы прыехалі больш за трыццаць чалавек. Сярод іх — кіраўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Гутарка адваката Анатоля Мяліка з намесьнікам начальніка турмы Аляксандрам Лапаткам была нядоўгай. Паведаміць пра яе адвакат адмовіўся. За яго гэта зрабіла Наста Палажанка:
"Адвакату сказалі, што няма заявы ад Дашкевіча на тое, што ён хоча пабачыцца з адвакатам. У нас ёсьць чатыры гадзіны, каб пераканаць адміністрацыю альбо яе прымусіць, каб яны пайшлі да Дашкевіча і ўзялі заяву на сустрэчу з адвакатам".
Тыя, хто прыехаў да горацкай турмы, прычыны адмовы ў сустрэчы Дашкевіча з адвакатам расцанілі як надуманыя. Грамада напісала ліст на імя начальніка калёніі. У ім людзі заявілі: у іх ёсьць падазрэньні, што са Зьмітром у турме адбываецца нешта ня тое, таму кіраўніцтва й не дазваляе сустрэчы. Ліст пасьпелі перадаць кіраўніцтву да затрыманьня.
Your browser doesn’t support HTML5

Адвакату сказалі, што няма заявы ад Дашкевіча на тое, што ён хоча пабачыцца з адвакатам