Справу Юрыя Рудкоўскага і яго маці Людмілы Рудкоўскай, якіх затрымалі 20 ліпеня пасьля маўклівай акцыі ў Наваполацку, судзьдзя накіравала на дапрацоўку.
Юрыю Рудкоўскаму выдалі позву ў гарадзкі аддзел унутраных спраў на 10 гадзіну 22 ліпеня, а Людміле Рудкоўскай — на 16 гадзіну 22 ліпеня.
Юрый сышоў з плошчы пасьля акцыі і разам з маці накіраваўся да прыпаркаванага аўтамабіля. Але раптам іх абкружылі невядомыя ў цывільным. Яны спрабавалі адчыніць машыну, але Юрый пасьпеў заблякаваць дзьверы. Тады людзі ў цывільным абкружылі машыну і сталі замінаць ёй выехаць. Юрый завёў рухавік і адпудзіў незнаёмцаў. Як толькі Рудкоўскія даехалі да скрыжаваньня, іх спынілі супрацоўнікі ДАІ і затрымалі. Ноч маці і сын правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Разам зь Юрыем і Людмілай Рудкоўскімі ноч у ізалятары ў Наваполацку правялі затрыманыя пасьля акцыі Яўген Парчынскі і Мікалай Назараў. Яшчэ адной затрыманай была Натальля Муляронак, якую не пакінулі на ноч у ГАУСе, бо яна выхоўвае малое дзіця.
Справы ўсіх затрыманых суд накіраваў на дапрацоўку з выдачай позваў на допыт у міліцыю.