У выдавецтве «Медысонт» нядаўна выйшаў у сьвет раман «Мастак і парабкі». Галоўны герой раману — расейскі мастак Мікалай Неўраў — пераяжджае з расейскай сталіцы ў беларускую вёску, шукае там сапраўдныя народныя характары для сваіх жывапісных твораў і раптам… страляецца. Першым загадку ягонай сьмерці паспрабаваў разгадаць аўтар кнігі Віктар Карамазаў.
— Спадар Віктар, вы да гэтай пары пісалі кнігі пра айчынных мастакоў — Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Станіслава Жукоўскага, Гаўрылу Вашчанку, Антона Бархаткова. Чаму героем вашай новага раману стаў прадстаўнік суседняй культуры — расейскай?
— Пішучы раман «Мастак і парабкі», я ня столькі прамаўляў для сябе слова «Неўраў», колькі прамаўляў слова «мастак». Мастак і асяродзьдзе, мастак і народ. Мяне не цікавіла — расеец ён ці не расеец. Мастак трапіў у асяродзьдзе нашай беларускай вёскі. Неўраў быў чалавек мужны, сумленны, выдатны інтэлігент і выдатны мастак. Ён палюбіў нашага мужыка, але ўвесь час папракаў яго: «Халопы вы, парабкі вы! Ваш лес вакол, ваша поле, ваша рыба — усё ваша. Чаго вы згінаецеся перад панам, чаго вы поўзаеце перад ім на каленях, просіце ад яго міласьціну?!» Вось што ён зьненавідзеў у нашым народзе. Неўраву надакучыла пісаць расейскіх купцоў. І ён прыехаў у Беларусь, каб знайсьці новыя тэмы. Але калі ён трапіў у асяродзьдзе нашых мужыкоў, ён убачыў, што гэта не яго мадэлі. Гэта парабкі, якіх ён шкадуе, любіць, але ня можа пісаць іх такімі, якімі яны ёсьць, парабкамі.
— Мастак і парабкі, свабода і слугаваньне… Як мастаку пражыць жыцьцё і ня стаць парабкам — улады, абставінаў?
— Мне ўчора пазваніла настаўніца зь вёскі Мікалаеўшчына Зоя Давідовіч. Яна прачытала ў «Дзеяслове» мой раман і жыве цяпер з пытаньнем да самой сябе: а я чалавек ці парабак? І кажа, што гэтае пытаньне ёй проста не дае спакою. Я б у ідэале хацеў бачыць наша грамадзтва, каб яно прачытала мой раман і глыбока задумалася, як тая Зоя Давідовіч. А наконт таго, можа быць кожны мастак сёньня вольным ці нявольным, я адназначна думаю: ён і можа, і павінен быць вольным.
Воля — гэта ня тое, што нам дае ўлада, воля — у нас у душы, мы самі для сябе яе заваёўваем. Кожны чалавек мае ўсё, каб быць вольным, асабліва мастак, пісьменьнік, творчы чалавек. Творца ні ў якім выпадку не павінен стаяць ні перад кім на каленях, ні ў якім выпадку не карміцца з чужой рукі, з чужога карыта. З таго карыта кормяцца толькі сьвіньні, быдла, а чалавеку, пісьменьніку, мастаку сорам жыць такім чынам.
— Ваш герой Мікалай Неўраў сканчае жыцьцё самагубствам. І я прыгадваю нашых Сяргея Палуяна, Яўгенію Янішчыц, спробу самахоць пайсьці з жыцьця Янкі Купалы. Але ці не супярэчыць такі радыкальны крок усёй сутнасьці мастацтва, якое па прыродзе сваёй — жыцьцесьцьвярджальнае?
— Можа, у нечым і супярэчыць. Відаць, існуе два сыходы пакуль што. Такі сыход, як у Неўрава, і такі сыход, які сьцьвярджаю я. На маю думку, мастак ня можа скончыць сваё жыцьцё самагубствам, таму што кожны дзень абяцае яму нейкі новы мастацкі шэдэўр. І дзеля гэтага ён павінен жыць і працаваць да апошняй сваёй гадзіны. Вось у мяне на стале ляжыць раман Віктара Астаф’ева «Праклятыя і забітыя». Гэта самы апошні яго раман, ён пісаў яго перад сьмерцю і сьпяшаўся, каб закончыць. У пісьменьніка была доўгая цяжкая хвароба, ён ведаў, што памірае, і ўсё ж ён дапісаў, праявіў сябе вельмі мужным чалавекам. Гэта ёсьць подзьвіг пісьменьніка — жыць, пісаць да апошняй сваёй хвіліны.
— «Народная воля», нядаўна публікуючы разьдзел з вашага раману, заінтрыгавала чытачоў: новая кніга Карамазава можа і не зьявіцца ў кнігарнях. А якім чынам яе змогуць набыць чытачы?
— Я свае ранейшыя кнігі здаваў у «Белкнігу», але бачу, што яны ня ўмеюць гандляваць. Я прыходжу ў кнігарню і пытаюся: «У вас мая кніга ў продажы, дзе яна? На паліцах няма». Тады прадавачка, сагнуўшыся, лезе некуды і з-пад паліцаў выцягвае мае кнігі. Яны нават і не выстаўляліся на паліцы. Таму я ня бачу сэнсу здаваць у кнігарні «Белкнігі» свой раман. Хай чытачы тэлефануюць, мне (хатні нумар: 203-91-68), і я ім скажу: «Або я да вас прыеду, або вы да мяне прыяжджайце. І такім чынам будзе ў вас мая кніга».
— Спадар Віктар, вы да гэтай пары пісалі кнігі пра айчынных мастакоў — Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Станіслава Жукоўскага, Гаўрылу Вашчанку, Антона Бархаткова. Чаму героем вашай новага раману стаў прадстаўнік суседняй культуры — расейскай?
— Пішучы раман «Мастак і парабкі», я ня столькі прамаўляў для сябе слова «Неўраў», колькі прамаўляў слова «мастак». Мастак і асяродзьдзе, мастак і народ. Мяне не цікавіла — расеец ён ці не расеец. Мастак трапіў у асяродзьдзе нашай беларускай вёскі. Неўраў быў чалавек мужны, сумленны, выдатны інтэлігент і выдатны мастак. Ён палюбіў нашага мужыка, але ўвесь час папракаў яго: «Халопы вы, парабкі вы! Ваш лес вакол, ваша поле, ваша рыба — усё ваша. Чаго вы згінаецеся перад панам, чаго вы поўзаеце перад ім на каленях, просіце ад яго міласьціну?!» Вось што ён зьненавідзеў у нашым народзе. Неўраву надакучыла пісаць расейскіх купцоў. І ён прыехаў у Беларусь, каб знайсьці новыя тэмы. Але калі ён трапіў у асяродзьдзе нашых мужыкоў, ён убачыў, што гэта не яго мадэлі. Гэта парабкі, якіх ён шкадуе, любіць, але ня можа пісаць іх такімі, якімі яны ёсьць, парабкамі.
— Мастак і парабкі, свабода і слугаваньне… Як мастаку пражыць жыцьцё і ня стаць парабкам — улады, абставінаў?
— Мне ўчора пазваніла настаўніца зь вёскі Мікалаеўшчына Зоя Давідовіч. Яна прачытала ў «Дзеяслове» мой раман і жыве цяпер з пытаньнем да самой сябе: а я чалавек ці парабак? І кажа, што гэтае пытаньне ёй проста не дае спакою. Я б у ідэале хацеў бачыць наша грамадзтва, каб яно прачытала мой раман і глыбока задумалася, як тая Зоя Давідовіч. А наконт таго, можа быць кожны мастак сёньня вольным ці нявольным, я адназначна думаю: ён і можа, і павінен быць вольным.
Воля — гэта ня тое, што нам дае ўлада, воля — у нас у душы, мы самі для сябе яе заваёўваем.