57-м па ліку томам у слыннай сэрыі «Беларускі кнігазбор» сталі «Выбраныя творы» Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, вязень сталінскага Гулагу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і камэнтары да яго кандыдат філялёгіі Ірына Багдановіч — госьця «Дома літаратара».
— Ірына, гэта ўжо трэцяя кніга пісьменьніка-ксяндза ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» — летась выйшлі выбраныя творы Казімера Сваяка, а яшчэ раней — Адама Станкевіча. І вось Вінцук Адважны — паэт, байкар, празаік. У якім жанры яго творчасьць была найбольш плённай?
— Вінцук Адважны найперш — паэт і празаік. Але ўсё ж проза ягоная сёньня чытаецца з найбольшай цікавасьцю. Па аб’ёме напісанага паэзія ў Адважнага ці не на першым месцы, але мне хацелася паказаць яго як бліскучага празаіка свайго часу, празаіка, талент якога роўны нашым карыфэям — Максіму Гарэцкаму, Кузьме Чорнаму. Менавіта як празаік Адважны склаўся яшчэ ў віленскі час, пасьля ў Харбіне рэалізаваў свой талент. Станаўленьне Адважнага-празаіка прыпадае на 30-я гады, і тут мы маем такі бліскучы твор, як аповесьць «Хлапец». Зь яе відаць, наколькі глыбока разумеў сутнасьць беларуса, беларуса новага часу Вінцук Адважны, наколькі ён разумеў ідэалы нацыянальнага адраджэньня, духоўнага адраджэньня Беларусі. Усё гэта вельмі яркай мовай, вельмі жыва ў сюжэтных калізіях паказана і адлюстравана. Мне здаецца, гэта найлепшы твор прозы заходнебеларускага літаратурнага арэалу таго часу.
— Калі мы кажам — савецкая ўлада высылала ў Сыбір таго і таго, гэта зразумела. А вось за што Вінцука Адважнага касьцельная ўлада выслала ажно ў Харбін, дзе, як ён пісаў, «людзі жоўты, касавокі, я між імі адзінокі»? Чаму беларусы-ксяндзы мусілі ехаць на Далёкі Ўсход?
— У Заходняй Беларусі на той час была вельмі складаная сытуацыя. Сапраўды, гэта балючае пытаньне — духоўнае адраджэньне Беларусі тых часоў. Узгадаем, якраз тады, напачатку 20-х гадоў, адрадзіўся Друйскі кляштар марыянаў, і айцец Язэп Германовіч (Вінцук Адважны) якраз туды трапіў. Менавіта там нарадзілася беларуская касьцельная традыцыя, усходні беларускі абрад. Але для тагачасных польскіх уладаў гэта не было зручным, яны, мабыць, баяліся беларускага духоўнага адраджэньня. Таму, калі на Далёкім Усходзе ўзьнікла каталіцкая місія, то найперш туды адпраўлялі ксяндзоў-беларусаў. Ксяндзы прапольскага кшталту заставаліся працаваць у Друі, а ксяндзы-беларусы з нацыянальным складам мысьленьня адпраўляліся ў Харбін. Гэта была вялікая драма, калі яны мусілі адзін за адным ехаць. Спачатку Фабіян Абрантовіч, пасьля — Германовіч, пасьля — Цікота. Гэта вельмі паслабляла нацыянальныя духоўныя сілы ў Беларусі.
— І яшчэ адна малаўцямная для мяне акалічнасьць: у 1948 годзе Кітай перадаў Вінцука Адважнага Савецкаму Саюзу, дзе яго чакаў ГУЛАГ. Ці праводзіў Адважны ў Харбіне нейкую антысавецкую дзейнасьць?
— Там ён працаваў сярод расейцаў, сярод расейскіх каталікоў. Яго высылка ў СССР была палітычнай акцыяй безадносна да таго, чым ён займаўся, гэты абмен быў проста ў коле тагачасных рэпрэсій. Можна сказаць, што Вінцук Адважны адэкватна разумеў сытуацыю, якая складвалася ў 30-я гады ў заходняй і савецкай Беларусі. Ён часам пісаў вершаваныя палітычныя агіткі на злабадзённыя тэмы, дзе выказваў сваё разуменьне жыцьця ў савецкай Беларусі ў той час. Вось верш 1937 году: «У саветах — поўна воля, а ў калгасах сьвішча поле, растуць дыні, як падушкі, на вярбе — чырвоны грушкі, адным словам — ўсё, як трэба, не хапае толькі хлеба.
— Ці ня самым вядомым на сёньня творам Вінцука Адважнага зьяўляецца кніга мэмуараў «Кітай — Сыбір — Масква». Яна некалькі разоў выходзіла па-беларуску, а таксама ў перакладзе на польскую, літоўскую ды італьянскую мовы. У чым каштоўнасьць гэтай кнігі?
— Гэта праўдзівае, зь першых вуснаў, апавяданьне пра пакуты людзей у сталінскіх лягерах. Як ім удавалася выжываць у тых умовах — усё гэта апісана глыбока, эмацыйна, вельмі багатай мовай. «Кітай — Сыбір — Масква» — бэстсэлер беларускай літаратуры ў мэмуарным жанры.
Гэтыя мэмуары можна перачытваць, вучыцца па гэтай кнізе таму, як можа выстаяць чалавек у неспрыяльных, жорсткіх умовах, калі, здаецца, нічога чалавечага яму ўжо і не наканавана. А ён стараецца захоўваць у сабе чалавека, дапамагаць іншым ды яшчэ праводзіць у лягеры літургію.
— Многія творы Вінцука Адважнага публікуюцца ў кнігазбораўскім томе ўпершыню, яны сабраныя вамі па айчынных і замежных архівах. Ці можна сказаць, што спадчына Адважнага ўжо адкрытая, надрукаваная, і вось гэты дыхтоўны том на 600 старонак — выніковы?
— Ён сапраўды выніковы, але ўсё ж гэта кніга выбраных твораў. Германовіч-Адважны многія гады рэдагаваў часопіс «Божым шляхам», і практычна кожны нумар выходзіў або з ягонымі байкамі, або з вершамі на духоўныя тэмы, на тэмы Старога і Новага Запавету. У Адважнага быў вельмі адмысловы гумар. Скажам, штогод трэба было зьбіраць падпіску, і рэдактар зьвяртаўся да чытачоў, напрыклад, так: «Рэдактар еў з парожняй міскі — чакаем вашае падпіскі». Я думаю, што сучасным рэдактарам трэба вучыцца такому падыходу. Вядома, калі б сабраць усю спадчыну Германовіча-Адважнага, то гэта былі б тры-чатыры важкія тамы.

«Кітай — Сыбір — Масква» — бэстсэлер беларускай літаратуры ў мэмуарным жанры.