Затрымалі яго перад маўклівай акцыяй у Берасьці ў 18:50. Інспэктар ДАІ спыніў ягоны аўтамабіль дзеля праверкі дакумэнтаў, пасьля гэтага быў праведзены дагляд аўтамабіля і Віктару Клімусу прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС Берасьця.
Віктар Клімус: «Інспэктар ДАІ адыходзіў, размаўляў па рацыі, па тэлефоне, вярнуўся і папрасіў адчыніць капот машыны. Адчыніўшы капот, сказаў, што яму не падабаецца, як напісаныя некаторыя літары на кузаўным нумары, і мне трэба праехаць і праверыць, ці ня скрадзеная машына і ці не перабіты нумар. Была экспэртыза, у мяне бралі тлумачэньне. Вельмі доўга ехаў экспэрт, але калі прыехаў, то сказаў, што ніякіх праблемаў і ніякіх прэтэнзіяў да нумару, які выбіты ў мяне на кузаве, у яго няма. Дзесьці праз гадзіну 20 хвілін мяне адпусьцілі».
Віктар Клімус лічыць, што прэвэнтыўна перад акцыяй затрымлівалі яе патэнцыйных удзельнікаў.
Маўклівая акцыя ў Берасьці 6 ліпеня сабрала 400 чалавек. На дадзены момант вядома, што затрымана каля 10.