У сераду ўвечары больш як у трох дзясятках гарадоў Беларусі прайшлі чарговыя маўклівыя акцыі з патрабаваньнямі пераменаў у краіне. Паводле праваабаронцаў, каля 380 удзельнікаў акцыяў былі затрыманыя, зь іх звыш 190 у Менску.
22:15 Нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага адпусьцілі з пастарунку.
21:05 У Маскоўскае РУУС адвезьлі 17-гадовага Ўлада Лобава, малодшага брата палітвязьня Эдуарда Лобава. Узялі яго каля «Тытана».
Белапан: Дзеяньні міліцыі справакавалі прыступ эпілепсіі ў сталага мужчыны.
21:01 gagarrik: Заставалася 20 чалавек каля «Ракаўскага кірмашу», пад’ехаў аўтобус, зь яго выбег статак быч’я, зьбілі людзей і забралі. Там былі дзяўчаты і дзеці!
21:00 Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі, які знаходзіўся каля ўнівэрмага «Беларусь» і якога зараз вязуць у міліцэйскай машыне, паведаміў: «Падышоў міліцыянт, схапіў мяне вельмі груба за локці, перадаў людзям у цывільным, і яны давялі мяне да мікрааўтобуса. Тут чалавек 15-20. Разам са мной яшчэ журналіст з Інтэрфаксу. Нам сказалі, што завязуць у Заводзкае РУУС. За што мяне затрымалі, я ня ведаю. Бо да гэтага двойчы праверылі мае дакумэнты, пасьведчаньне МЗС аб акрэдытацыі. Сказалі, нельга весьці відэа- і фотоздымкі. Я датэлефанаваўся да кіраўніка прэс-службы менскай гарадзкой міліцыі Аляксандра Ластоўскага. Ён сказаў, што нам трэба ехаць разам з усімі ў Заводзкае РУУС, а потым яны разьбяруцца».
20:56 Горадня. Crunch66: Сабралася чалавек 200-300. Хапун каля кінатэатра «Гродна». Затрыманымі напоўнілі 2 аўтобусы і 2 бусы.
20:50 У Першамайскім РУУС знаходзяцца 11 чалавек, затрыманых каля Нацыянальнай бібліятэкі.
20:45 Ля ўніверсама «Валгаград» ідзе брутальная зачыстка. Затрыманы карэспандэнт Эўрарадыё Андрэй Елісееў. Потым людзей пачалі затрымліваць унутры будынку, — паведамляе «Народная Воля».
20:43 Раман Латушка: Каля ўнівэрмагу «Беларусь» сабралася блізу 20-30 чалавек. Шасьцёра міліцыянтаў у форме правяралі ў мінакоў дакумэнты. Панавала досыць напружаная атмасфэра. Збоку ад крамы стаяў мазаўскі аўтобус з «гармошкай». Дзесьці а 20:15 нехта наважыўся на першы хлапок. Кволая хваля пачала нарастаць. Чакана людзей пачалі хапаць асобы ў цывільным. Зьвяры накінуліся нават на бацьку зь дзіцёнкам у калясцы. Затрыманых (каля 10 чалавек) адводзілі ў маршрутку ля гатэлю «Турыст». У рацыях прагучала «Все ко мне, бл*ть. Берем в кольцо і выдавліваем». Людзі пачалі разыходзіцца.
20:40 На пляцоўцы каля гіпэрмаркету «Гіпа», а таксама недалёка ад прыпынка а 20-й гадзіне сабралася каля 120 чалавек. У 19:55 з гіпэрмаркету перасталі выпускаць людзей праз цэнтральныя ўваходы і выхады. На пытаньні наведвальнікаў людзі ў цывільным адказвалі, што тут «працуюць мінёры». Празь пяць хвілін цэнтральныя ўваходы і выхады зноў былі адкрытыя. Міліцыянты прасілі прысутных каля «Гіпа» разысьціся, а таксама падыходзілі да некаторых пэрсанальна. Некаторых з прысутных людзей супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным затрымлівалі і выводзілі з натоўпу — усяго каля дзясятка. Іх вялі ў аўтобусы, якія стаялі побач. Прыкладна ў 20:20 затрыманых павезьлі, — паведамляе БелаПАН.
20:30 У парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор затрыманы як мінімум чатыры чалавекі. Прыблізна а 20-й гадзіне тут сабраліся прыкладна тры дзясяткі маладых людзей, якія пачалі пляскаць у далоні. Да іх пад’ехаў белы мікрааўтобус «Мэрсэдэс», зь якога выйшлі людзі ў цывільным. Пасьля таго як супрацоўнікі праваахоўных накіраваліся да групы маладых людзей, тыя пачалі разыходзіцца. Тым ня менш распачаліся затрыманьні. Людзі, якія былі побач, пачалі крычаць і абурацца, куды глядзіць міліцыя і чаму яна не рэагуе на дзеяньні невядомых у цывільным. Зараз у парку прыкладна 100 чалавек, якія працягваюць пляскаць у далоні, — паведамляе БелаПАН.
20:30 Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча выпусьцілі. Ён ужо ў рэдакцыі.
20:30 Калінкавічы. На плошчы чалавек восем. Зь іх двое хлапцоў студэнтаў. Астатнія — бацькі зь дзецьмі. Недзе праз хвілін 15 пасьля 19-й да райвыканкаму пад’ехала іншамарка, зь яе выйшаў нехта ў цывільным і стаў некуды тэлефанаваць, гледзячы на людзей. Тут жа з-за дому культуры, дзе знаходзіцца медвыцьвярэзьнік, выйшлі два міліцыянты, адзін старшына, другога не заўважыў. Падышлі да хлопцаў, папрасілі дакумэнты. Хлопцы паказалі. Покуль я да іх падышоў, іх ужо павялі ў пастарунак з словамі: «Пошліте, там вам і раз’яснім». Папераменна йшоў дождж, і неўзабаве усе разышліся.
20:25 Затрымалі журналіста агенцтва «Інтэрфакс».
20:22 tutby: На Бангалоры хапун. Узялі 6 чалавек.
20:20 Хапун каля ўнівэрмагу Беларусь. Як паведамляе наш карэспандэнт, схапілі Максіма Вінярскага, усяго каля 10 чалавек. Забралі таксама і нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага, пра што ён пасьпеў паведаміць з аўтамабіля, у які яго запіхнулі.
20:10 Алега Грузьдзіловіча прывезьлі ў Першамайскі аддзел міліцыі. Затрыманы карэспандэнт «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
У Менску затрымалі здымачную групу НТВ, паведамляе РІА «Новости».
19:53 Motolko: Мяне затрымліваюць. Лядовы на Прытыцкага.
19:52 JustFray: Каля Лядовага на Прытыцкага пачаўся хапун.
19:50 Каля Нацыянальнай бібліятэкі затрымалі карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча. Пра гэта ён сам паведаміў з аўтамабіля, куды яго запхнулі:
«Тут 5 чалавек, тры маладыя чалавекі, дзяўчына, якой разьбілі акуляры, якая ня ведала ўвогуле, што тут адбывалася. На мяне мэтанакіравана наляцелі два супрацоўнікі ў цывільным, пры гэтым я паказваў ім сваё пасьведчаньне аб акрэдытацыі».
19:50 На пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі людзі ў цывільным забралі аднаго раварыста. Пры гэтым яго жорстка зьбілі. Ровар кудысьці панёс чалавек у цывільным. Па гукаўзмацняльніку міліцыянты ў форме кажуць, што «мерапрыемства несанкцыянаванае», і патрабуюць разысьціся.
19:50 Магілёў. Дэмакратычны актывіст Ігар Барысаў перадае для «Свабоды»: «На маіх вачах затрымалі шэсьць чалавек — чатырох непасрэдна на акцыі пратэсту і яшчэ двух на адыходзе са сквэру. Чалавек 50-60 сыходзілі, пляскалі ў ладкі і двух людзі ў цывільным выхапілі з натоўпу. Каля сквэру праяжджалі аўтамабілі. І многія кіроўцы сыгналілі, падтрымліваючы ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Зь некаторых машын чулася знакамітая песьня Віктара Цоя пра патрабаваньне пераменаў».
19:42 Віцебск. silverrebel: Ад плошчы Перамогі калёна ішоа і пляскала да плошчы Свабоды.
19:40 Берасьце. У 19:25 людзі, якія сабраліся на плошчы для маўклівай акцыі, пачалі гучна пляскаць у далоні. У 19:30 адпаведна ранейшай стратэгіі сышлі з плошчы. Зараз прыблізна 400 чалавек ідуць з плошчы Леніна ў бок вуліцы Савецкай, пэрыядычна пачынаюць пляскаць у далоні. Міліцыянты рухаюцца побач. Пакуль нікога не затрымлівалі.
19:38 Motolko: На лядовым палацы забралі хлопца. Жанчыны і бабулі абураюцца. Працуюць хлопцы ў цывільным.
19:34 Баранавічы. intex_press: Затрымалі фатографа і відэаапэратара Intex-press.
19:31 Пінск. AndNeys: Хлопца, які фатаграфаваў, спрабавалі ўзяць, але за яго заступіліся.
19:30 Каля Лядовага палаца на праспэкце Прытыцкага ўжо знаходзіцца каля ста чалавек, магчыма, удзельнікі акцыі. Некаторыя зь іх зь дзецьмі. Недзе ў 19:20 з Палацу выйшла некалькі дзясяткаў брытагаловых “людзей у цывільным“, якія падыходзяць да людзей і размаўляюць зь імі, патрабуючы пакінуць гэтае месца. Многія сыходзяць, некаторыя застаюцца стаяць непадалёк.
19:27 Гомель. RygaiaBestia: У Гомелі стаіць сьцяной міліцыя, не прапускаюць на вакзал.
19:25 Наш карэспандэнт паведамляе ад унівэрмагу «Беларусь» у Менску, што там патрулююць 4 міліцыянтаў, а таксама «людзі ў цывільным». Міліцыянты падышлі да невялікай кампаніі маладых людзей, і сказалі ім ісьці, «каб мы вас больш тут ня бачылі».
Як паведамляе газэта «Народная воля», затрыманы першы журналіст — фотакарэспандэнт «Белгазеты» Вадзім Заміроўскі. Ён здымаў на Кастрычніцкай плошчы.
19:17 tanya_heyworth: Пакуль палілі каля «Тытана», забралі двух хлопцаў. Людзі ў цывільным з рацыямі. Хлопцы насамрэч праходзілі міма. Ніхто не дапамог.
19:10 Магілёў. Месца збору ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту, сквэр насупраць плошчы Леніна, ачэплены. Людзей на яго не пускаюць. Тыя хто там знаходзіўся, выцесьненыя ў сквэр ля Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Людзі зьбіраюцца ў гэтым сквэры.
19:10 InterPolit_net: Каля Макдональдса на Кастрычнікай затрымалі толькі што 5 чалавек.
19:10 Супрацоўнікі ў цывільным забараняюць людзям стаяць каля уваходу на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» і унівэрсаму «Цэнтральны».
19:05 DmitryGoshko: Бібліятэка: ходзіць патруль, як звычайна, у цывільным ментоў пакуль не прыкмеціў.
19:02 evgeny_h: На Акадэміі навук транспарт заварочваюць на Сурганава. Прапускаюць толькі маршруткі і аўтобусы.
19:00 Вільня. ngorbachov: Каля беларускага пасольства чалавек 15, у тым ліку некалькі журналістаў.
18:53 Арганізатары паведамляюць пра зьмены наконт акцыі Аўтастоп. @InterPolit_net: «Не спыняемся, а праяжджаем на мінімальнай хуткасьці і цягам 15 хвілінаў кружым вакол плошчы рознымі шляхамі».
18:50 У Берасьці быў затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Віктар Клімус
18:46 Пінск. AndNeys: У Пінску перакрылі цэнтральную плошчу.
18:44 Гомель. minoga_gomel: Транспарт на прыпынку плошча Леніна не спыняецца.
http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=209683680851718841608.0004a769104e89a577cdb&ie=UTF8&ll=53.904338,27.56813&spn=0.141584,0.361862&z=11&output=embed
Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку, 6.07.2011.
Месцы збору ўдзельнікаў у Менску.
18:41 JustFray: Падышлі, сказалі (цытата): У 7 гадзінаў сілавымі структурамі будзе ажыцьцёўлена зачыстка тэрыторыі
18:36 minoga_gomel: Гомель. Нейкая жанчына на прыпынку сказала кіроўцу аўтобусу, што спыняцца на плошчы Леніна можна толькі да бе 15 сем.
18:35 Як перадае наш карэспандэнт, побач з Нацыянальнай бібліятэкай каля будоўлі схаваныя тры міліцэйскія мікрааўтобусы. Унутры іх знаходзяцца «людзі ў цывільным». Каля самой бібліятэкі ходзяць два міліцыянты. Нацыянальная бібліятэка вызначаная месцам збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага пратэсту» з Першамайскага раёну
Закрытыя крайнія левыя палосы і ў адзін і другі бок па праспэкце Незалежнасьці.
18:30 Магілёўскія актывісты пачалі атрымліваць на свае мабільныя тэлефоны смс-паведамленьні наступнага зьместу «раю, каб не апынуцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня быць сёньня дома». Нумар таго хто распаўсюджвае такія паведамленьні засакрэчаны. Пра гэта паведаміла актывістка «Гавары праўду» Аксана Закрэўская.
18:03 Паша Дривень: Каля «Тытану» ужо стаіць аўтобус з міліцыяй!!!
17:59 kazz_by: Каля ўнівэрмагу «Беларусь» даішнікі цягаюць прыпаркаваныя машыны, эвакуатары прыехалі, рыхтуюцца да 19:00.
17:55 pryvid: Між тым, каля Гіпа ў Серабранцы ўжо ходзяць ціхары.
tsitova: Можна замест апладысмэнтаў ставіць на мабілцы будзільнік на 19.00 і выходзіць у любое месца, дзе шмат людзей. У 19 гадзін зазвоняць будзільнікі, і будзе той самы эфэкт, што і ад апладысмэнтаў , толькі даказаць праналежнасьць да масавага руху будзе складаней.
17:40 Ля выхадаў з станцый мэтро Кастрычніцкая і Купалаўская стаяць «ціхары» ў цывільным. Па вакольных дварах — міліцэйскія аўтобусы.
16:30 Гомель. Belrusnet: Міліцыянты перакрываюць плошчу Леніна.
Новая тактыка маўклівых акцыяў — аб’яднаць людзей на месцах: Чарговая маўклівая акцыя ў Менску заплянаваная са зьмененым фарматам. Мяркуецца, што зьбірацца народ будзе ў сваіх раёнах, спачатку каля першага пад’езду дому, потым рушаць да ЖЭСаў, там цягам пяці хвілінаў пляскаюць у далоні і ідуць да буйных цэнтраў свайго раёну. Чаму абраная гэтая тактыка і наколькі яна ўдалая?
Удзельнікі, паводле плянаў арганізатараў, зьбіраюцца каля пад’ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у цэнтральны пункт свайго раёну.
У гэтых месцах удзельнікі маўклівай акцыі плянуюць сабрацца а 20-й гадзіне.У рэгіёнах акцыі пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў у 19 гадзінаў.
22:20 Горадня. Адной з затрыманых падчас «маўклівай» акцыі, журналістцы «Вячэрняга Гродна» Паліне Жураўлёвай стала зусім дрэнна ў пастарунку. Ёй вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу. Са слоў відавочцаў, ёй моцна дасталося, калі яе схапілі амапаўцы, кажуць, што яна моцна стукнуклася галавой. Паліна Жураўлёва выпадкова праходзіла ў час акцыі па Савецкай вуліцы. Цяпер яе павезьлі ў шпіталь.
22:15 Нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага адпусьцілі з пастарунку.
22:10 Горадня. У Горадні пачалі выходзіць з пастарунку першыя затрыманыя. Са слоў прафэсара Алеся Астроўскага, які толькі што пакінуў пастарунак, зь ім разам было 33 чалавекі. Праўда, ён ня ведае, ці былі ў пастарунку другія людзі, паколькі іх прывозілі на некалькіх аўтобусах. Зь яго слоў, на ўсіх складаюць пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі, бяруць адбіткі пальцаў і фатаграфуюць.
22:10 Магілёў. Незалежны журналіст Алесь Асіпцоў зьмешчаны ў ізалятар часовага утрыманьня. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» Алена Асіпцова — жонка Алеся: «На кватэру патэлефанавалі з гарадзкога аддзелу міліцыі, папярэдзілі, што судзіць Алеся будуць заўтра».
22:10 Магілёў. Незалежны журналіст Алесь Асіпцоў зьмешчаны ў ізалятар часовага утрыманьня. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» Алена Асіпцова — жонка Алеся: «На кватэру патэлефанавалі з гарадзкога аддзелу міліцыі, папярэдзілі, што судзіць Алеся будуць заўтра».
21:05 У Маскоўскае РУУС адвезьлі 17-гадовага Ўлада Лобава, малодшага брата палітвязьня Эдуарда Лобава. Узялі яго каля «Тытана».
Белапан: Дзеяньні міліцыі справакавалі прыступ эпілепсіі ў сталага мужчыны.
Your browser doesn’t support HTML5
21:00 Берасьце. З РАУС Ленінскага раёну вызвалены кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Віктар Клімус. Дакладна вядома, што затрыманыя 6 чалавек, сярод іх прадстаўнік РГА «Пэрспектыва» Віктар Чайкоўскі, адміністратар берасьцейскай суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» няпоўнагадовы Сяргей Алексіевіч, Юры Бацук.
21:00 Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі, які знаходзіўся каля ўнівэрмага «Беларусь» і якога зараз вязуць у міліцэйскай машыне, паведаміў: «Падышоў міліцыянт, схапіў мяне вельмі груба за локці, перадаў людзям у цывільным, і яны давялі мяне да мікрааўтобуса. Тут чалавек 15-20. Разам са мной яшчэ журналіст з Інтэрфаксу. Нам сказалі, што завязуць у Заводзкае РУУС. За што мяне затрымалі, я ня ведаю. Бо да гэтага двойчы праверылі мае дакумэнты, пасьведчаньне МЗС аб акрэдытацыі. Сказалі, нельга весьці відэа- і фотоздымкі. Я датэлефанаваўся да кіраўніка прэс-службы менскай гарадзкой міліцыі Аляксандра Ластоўскага. Ён сказаў, што нам трэба ехаць разам з усімі ў Заводзкае РУУС, а потым яны разьбяруцца».
20:50 У Першамайскім РУУС знаходзяцца 11 чалавек, затрыманых каля Нацыянальнай бібліятэкі.
20:45 Ля ўніверсама «Валгаград» ідзе брутальная зачыстка. Затрыманы карэспандэнт Эўрарадыё Андрэй Елісееў. Потым людзей пачалі затрымліваць унутры будынку, — паведамляе «Народная Воля».
20:40 На пляцоўцы каля гіпэрмаркету «Гіпа», а таксама недалёка ад прыпынка а 20-й гадзіне сабралася каля 120 чалавек. У 19:55 з гіпэрмаркету перасталі выпускаць людзей праз цэнтральныя ўваходы і выхады. На пытаньні наведвальнікаў людзі ў цывільным адказвалі, што тут «працуюць мінёры». Празь пяць хвілін цэнтральныя ўваходы і выхады зноў былі адкрытыя. Міліцыянты прасілі прысутных каля «Гіпа» разысьціся, а таксама падыходзілі да некаторых пэрсанальна. Некаторых з прысутных людзей супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным затрымлівалі і выводзілі з натоўпу — усяго каля дзясятка. Іх вялі ў аўтобусы, якія стаялі побач. Прыкладна ў 20:20 затрыманых павезьлі, — паведамляе БелаПАН.
20:30 У парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор затрыманы як мінімум чатыры чалавекі. Прыблізна а 20-й гадзіне тут сабраліся прыкладна тры дзясяткі маладых людзей, якія пачалі пляскаць у далоні. Да іх пад’ехаў белы мікрааўтобус «Мэрсэдэс», зь якога выйшлі людзі ў цывільным. Пасьля таго як супрацоўнікі праваахоўных накіраваліся да групы маладых людзей, тыя пачалі разыходзіцца. Тым ня менш распачаліся затрыманьні. Людзі, якія былі побач, пачалі крычаць і абурацца, куды глядзіць міліцыя і чаму яна не рэагуе на дзеяньні невядомых у цывільным. Зараз у парку прыкладна 100 чалавек, якія працягваюць пляскаць у далоні, — паведамляе БелаПАН.
20:30 Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча выпусьцілі. Ён ужо ў рэдакцыі.
Your browser doesn’t support HTML5
20:30 Калінкавічы. На плошчы чалавек восем. Зь іх двое хлапцоў студэнтаў. Астатнія — бацькі зь дзецьмі. Недзе праз хвілін 15 пасьля 19-й да райвыканкаму пад’ехала іншамарка, зь яе выйшаў нехта ў цывільным і стаў некуды тэлефанаваць, гледзячы на людзей. Тут жа з-за дому культуры, дзе знаходзіцца медвыцьвярэзьнік, выйшлі два міліцыянты, адзін старшына, другога не заўважыў. Падышлі да хлопцаў, папрасілі дакумэнты. Хлопцы паказалі. Покуль я да іх падышоў, іх ужо павялі ў пастарунак з словамі: «Пошліте, там вам і раз’яснім». Папераменна йшоў дождж, і неўзабаве усе разышліся.
20:30 Барысаў. Тут затрыманая сям’я з трох чалавек. Ала Сямёнава расказвае: «Нас схапілі ўтраіх — мяне, майго мужа Максіма і сына Яна. Сыночку ўсяго 1 год і 10 месяцаў. Нас схапілі разам зь дзіцячай каляскай. Цяпер знаходзімся ў міліцыі. Дзіця плача, хоча есьці, спаць. А нас трымаюць, высьвятляюць, што мы рабілі, як апынуліся на плошчы. А мы, можна сказаць, туды трапілі выпадкова».
20:25 Затрымалі журналіста агенцтва «Інтэрфакс».
20:20 Хапун каля ўнівэрмагу Беларусь. Як паведамляе наш карэспандэнт, схапілі Максіма Вінярскага, усяго каля 10 чалавек. Забралі таксама і нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага, пра што ён пасьпеў паведаміць з аўтамабіля, у які яго запіхнулі.
20:10 Алега Грузьдзіловіча прывезьлі ў Першамайскі аддзел міліцыі. Затрыманы карэспандэнт «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
У Менску затрымалі здымачную групу НТВ, паведамляе РІА «Новости».
20:10 Магілёў. Затрымалі каля 8 чалавек, астатнія разышліся. Да журналіста Алеся Асіпцова прыйшлі дадому міліцыянты, сказалі, што па адміністратыўнай справе 3 ліпеня ён мусіць быць дапытаны, — і павезьлі з сабой.
Бабруйск. Тут дакладна затрыманыя 23 чалавекі. Усе яны знаходзяцца ў актавай залі аддзелу ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкаму. Цяпер міліцыянты на чале з капітанам Ракоўскім перапісваюць іхныя прозьвішчы. Ім інкрымінуюць парушэньне правілаў правядзеньня пікетаў. Каля будынку, дзе трымаюць затрыманых, цяпер знаходзяцца чалавек 20. Яны чакаюць, калі людзей выпусьцяць на волю.
20:00 Маларыта: На маўклівую акцыю выйшла 6 чалавек. За імі назіраюць два міліцыянты.
Берасьце. Некалькі дзясяткаў чалавек рухаюцца па вуліцы Савецкай, пэрыядычна людзі пляскаюць у далоні. Прынамсі адзін чалавек затрыманы. Каля кінатэатра «Беларусь» шлях перагарадзілі асобы ў цывільным, аднак пасьля размовы з удзельнікамі акцыі яны адступілі. Міліцыянты рухаюцца побач і праз гукаўзмацняльнікі папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.

20:00 Пінск. А 19-й вакол плошчы каля 100 чалавек. Людзі гуляюць, размаўляюць. З усіх бакоў — міліцыянты і гэбісты (каля 30 чалавек). Транспарт на плошчу ДАІ не пускае, людзей таксама. Вакол плошчы машыны без нумароў, а пасярэдзіне — аўтазак. Нейкі маладзён пры спробе фатаграфаваць на мабільнік ледзь ня быў затрыманы, але людзі пасьпелі яго «адбіць». Усе міліцыянты бяз бэджыкаў. Пасьля спрэчак паміж міліцыянтамі й людзьмі жарсьці паступова сьціхлі. А 20-й людзі пачынаюць разыходзіцца. Сьледам за імі й міліцыянты паступова сыходзяць.
Фота з аўтобуса ад затрыманага Антона Матолькі.
19:50 Каля Нацыянальнай бібліятэкі затрымалі карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча. Пра гэта ён сам паведаміў з аўтамабіля, куды яго запхнулі:
«Тут 5 чалавек, тры маладыя чалавекі, дзяўчына, якой разьбілі акуляры, якая ня ведала ўвогуле, што тут адбывалася. На мяне мэтанакіравана наляцелі два супрацоўнікі ў цывільным, пры гэтым я паказваў ім сваё пасьведчаньне аб акрэдытацыі».
Your browser doesn’t support HTML5
19:50 На пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі людзі ў цывільным забралі аднаго раварыста. Пры гэтым яго жорстка зьбілі. Ровар кудысьці панёс чалавек у цывільным. Па гукаўзмацняльніку міліцыянты ў форме кажуць, што «мерапрыемства несанкцыянаванае», і патрабуюць разысьціся.
19:50 Магілёў. Дэмакратычны актывіст Ігар Барысаў перадае для «Свабоды»: «На маіх вачах затрымалі шэсьць чалавек — чатырох непасрэдна на акцыі пратэсту і яшчэ двух на адыходзе са сквэру. Чалавек 50-60 сыходзілі, пляскалі ў ладкі і двух людзі ў цывільным выхапілі з натоўпу. Каля сквэру праяжджалі аўтамабілі. І многія кіроўцы сыгналілі, падтрымліваючы ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Зь некаторых машын чулася знакамітая песьня Віктара Цоя пра патрабаваньне пераменаў».
19:40 Берасьце. У 19:25 людзі, якія сабраліся на плошчы для маўклівай акцыі, пачалі гучна пляскаць у далоні. У 19:30 адпаведна ранейшай стратэгіі сышлі з плошчы. Зараз прыблізна 400 чалавек ідуць з плошчы Леніна ў бок вуліцы Савецкай, пэрыядычна пачынаюць пляскаць у далоні. Міліцыянты рухаюцца побач. Пакуль нікога не затрымлівалі.
19:30 Каля Лядовага палаца на праспэкце Прытыцкага ўжо знаходзіцца каля ста чалавек, магчыма, удзельнікі акцыі. Некаторыя зь іх зь дзецьмі. Недзе ў 19:20 з Палацу выйшла некалькі дзясяткаў брытагаловых “людзей у цывільным“, якія падыходзяць да людзей і размаўляюць зь імі, патрабуючы пакінуць гэтае месца. Многія сыходзяць, некаторыя застаюцца стаяць непадалёк.
19:30 Бабруйск. На плошчы імя Леніна сабралася каля 100 чалавек. Спачатку ўсё было ціха. Але хвілін праз 15 на плошчу выскачылі байцы спэцыяльнага палку МУС на чале з маёрам Рудзько. Яны дзейнічалі вельмі брутальна. Захопленыя і адвезеныя ў міліцыю каля 20 удзельнікаў маніфэстацыі.
19:25 Наш карэспандэнт паведамляе ад унівэрмагу «Беларусь» у Менску, што там патрулююць 4 міліцыянтаў, а таксама «людзі ў цывільным». Міліцыянты падышлі да невялікай кампаніі маладых людзей, і сказалі ім ісьці, «каб мы вас больш тут ня бачылі».
Як паведамляе газэта «Народная воля», затрыманы першы журналіст — фотакарэспандэнт «Белгазеты» Вадзім Заміроўскі. Ён здымаў на Кастрычніцкай плошчы.
19:20 Берасьце. На плошчы Леніна сабралася каля 200 удзельнікаў маўклівай акцыі. За 10 хвілінаў да пачатку акцыі затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Віктар Клімус. У багажніку яго машыны міліцыянты знайшлі 20 намётаў, падрыхтаваных для правядзеньня моладзевага летніку. Зараз Клімус знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасьця.
19:20 Салігорск. Зь мясцовага ізалятару часовага ўтрыманьня сёньня вызвалены Іван Шыла — малодшы зь сям’і вядомых у Салігорску апазыцыянэраў. За удзел у папярэдняй акцыі маўклівага пратэсту Ілья Шыла быў асуджаны на 7 сутак. Яго брат Іван — на 10 сутак, а бацька Ўладзімер — на 15. Па словах Ільлі, ўмовы ў ІЧУ — дрэнныя, ежа — таксама. Вязьні актыўна абмяркоўваюць крызісную сытуацыю ў грамадзтве, гатовыя далучыцца да актыўнага пратэсту, — падкрэсьлівае Ільля Шыла, які сёньня таксама накіроўваецца на цэнтральную плошчу ў Салігорску.
19:20 Баранавічы. Старшыня баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сірыца перадае для «Свабоды», што на плошчы, каля кінатэатра «Кастрычнік», сабралася чалавек 20. Міліцыянты перапісваюць іхныя прозьвішчы. Праўда, вядуць сябе яны даволі прыстойна — бяз гвалту, без затрыманьняў. Усім задаюць аднолькавае пытаньне: «Зь якой мэтай вы тут знаходзіцеся?»
19:20 Вялейка. Затрыманьні. Наш званок да старшыні Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Малярчука засьпеў яго ў пастарунку: «Нас тут шэсьць чалавек. Нават ужо восем. Яшчэ двух прывялі. Мы ішлі да плошчы Леніна. Каля яе стаяў міліцэйскі аўтобус. І кожнага, хто ішоў на плошчу, забіралі ў аўтобус».

Затрыманьні ля «Тытана»
http://www.youtube.com/embed/gq7z7PGqJTk
http://www.youtube.com/embed/gq7z7PGqJTk
19:10 Магілёў. Месца збору ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту, сквэр насупраць плошчы Леніна, ачэплены. Людзей на яго не пускаюць. Тыя хто там знаходзіўся, выцесьненыя ў сквэр ля Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Людзі зьбіраюцца ў гэтым сквэры.
19:10 Супрацоўнікі ў цывільным забараняюць людзям стаяць каля уваходу на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» і унівэрсаму «Цэнтральны».
19:00 Слуцк. Ідзе моцны дождж. На цэнтральнай плошчы гораду літаральна некалькі чалавек. Міліцыянтаў таксама няшмат. Яны разьмясьціліся па кутах плошчы, паведамляе Зінаіда Цімошык.
18:56 Баранавічы. intex_press: На плошчы пакуль пуста...
18:53 Арганізатары паведамляюць пра зьмены наконт акцыі Аўтастоп. @InterPolit_net: «Не спыняемся, а праяжджаем на мінімальнай хуткасьці і цягам 15 хвілінаў кружым вакол плошчы рознымі шляхамі».
18:50 У Берасьці быў затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Віктар Клімус
http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=209683680851718841608.0004a769104e89a577cdb&ie=UTF8&ll=53.904338,27.56813&spn=0.141584,0.361862&z=11&output=embed
Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку, 6.07.2011.
Месцы збору ўдзельнікаў у Менску.
18:35 Як перадае наш карэспандэнт, побач з Нацыянальнай бібліятэкай каля будоўлі схаваныя тры міліцэйскія мікрааўтобусы. Унутры іх знаходзяцца «людзі ў цывільным». Каля самой бібліятэкі ходзяць два міліцыянты. Нацыянальная бібліятэка вызначаная месцам збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага пратэсту» з Першамайскага раёну
Закрытыя крайнія левыя палосы і ў адзін і другі бок па праспэкце Незалежнасьці.
18:30 Магілёўскія актывісты пачалі атрымліваць на свае мабільныя тэлефоны смс-паведамленьні наступнага зьместу «раю, каб не апынуцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня быць сёньня дома». Нумар таго хто распаўсюджвае такія паведамленьні засакрэчаны. Пра гэта паведаміла актывістка «Гавары праўду» Аксана Закрэўская.
17:40 Ля выхадаў з станцый мэтро Кастрычніцкая і Купалаўская стаяць «ціхары» ў цывільным. Па вакольных дварах — міліцэйскія аўтобусы.
17:30 Віцебск. Тацяну Севярынец тэрмінова выклікаюць у міліцыю.
Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД распавяла, што да яе ў кватэру прыйшлі двое міліцыянтаў і паведамілі, што ў 18:00 яе чакае на гутарку начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандар Каліноўскі.
Супрацоўнікі міліцыі прыехалі на машыне і гатовыя былі даставіць спадарыню Тацяну адразу ў райаддзел. Але актывістка адмовілася сустракацца зь міліцэйскім кіраўніцтвам, бо мае пільныя асабістыя справы.
«Я сказала, што буду гатовая размаўляць са спадаром Каліноўскім 8 ліпеня. Мяркую, што сёньняшні выклік не выпадковы — гутарка знарок прызначана на такі час, каб я не пасьпела да 19 гадзіны на плошчу Перамогі, дзе плянуецца акцыя маўклівага пратэсту», — пракамэнтавала зьяўленьне міліцыянтаў Тацяна Севярынец.
Яна мяркуе, што прадметам гутаркі ў міліцыі будзе акцыя 3 ліпеня: тады некалькі дзясяткаў прыхільнікаў «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» пайшлі сьледам за ёй ды іншымі актывістамі на супольную малітву за палітвязьняў. Малітва штодня адбываецца каля крыжа на Ўсьпенскай горцы а 20 вечара. У мінулую нядзелю людзі рушылі туды па вуліцы Леніна, час ад часу спыняючыся, каб папляскаць у ладкі.
Паводле міліцыянтаў, аплядысмэнты — не правапарушэньне, а вось рух некалькіх купак людзей па цэнтральнай вуліцы яны расцэньваюць як несанкцыянаванае шэсьце. На Ўсевалада Жураўлёва ўжо склалі пратакол за ўдзел у гэтай несанкцыянаванай акцыі, а цяпер спрабуюць ідэнтыфікаваць іншых асобаў праз запісы вулічных камэр відэаназіраньня і апэратыўныя здымкі.

16:45 Магілёў. Затрыманьні перад акцыяй. На жыхара Магілёва, аднаго з затрыманых пры разгоне маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня Аляксандра Сімановіча, складаюць пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Як паведаміў ён праз тэлефон, пасьля гэтага яго павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня. Там яго будуць трымаць да суду. Што канкрэтна яму інкрымінуецца, хлопец не пасьпеў сказаць. Па Аляксандра Сімановіча прыехалі дадому двое супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта ён паведаміў праз тэлефон праваабаронцу Барысу Бухелю. Паводле праваабаронцы, міліцыянты патлумачылі, што Сімановіч мусіць праехаць зь імі ў Ленінскі аддзел міліцыі, бо трэба скласьці дадатковыя матэрыялы па яго затрыманьні 3 ліпеня.
Новая тактыка маўклівых акцыяў — аб’яднаць людзей на месцах: Чарговая маўклівая акцыя ў Менску заплянаваная са зьмененым фарматам. Мяркуецца, што зьбірацца народ будзе ў сваіх раёнах, спачатку каля першага пад’езду дому, потым рушаць да ЖЭСаў, там цягам пяці хвілінаў пляскаюць у далоні і ідуць да буйных цэнтраў свайго раёну. Чаму абраная гэтая тактыка і наколькі яна ўдалая?
Удзельнікі, паводле плянаў арганізатараў, зьбіраюцца каля пад’ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у цэнтральны пункт свайго раёну.
|