Наша перадача адрасаваная тым, хто апынуўся ў няволі, а таксама сваякам і блізкім гэтых людзей. Згодна з афіцыйнай беларускай статыстыкай, наўпрост ці ўскосна з турмой зьвязаны кожны сёмы жыхар краіны — пакараньне адбываў або сам чалавек, або яго сваякі.
Кіраўнік гурту “Ляпіс Трубяцкой” пра канцэрты ў беларускіх турмах і салідарнасьць зь несправядліва асуджанымі (эксклюзіўнае відэаінтэрвію).
Нам можна напісаць на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111, або патэлефанаваць на аўтаадказьнік: +375 17 2 663952. Дзякуем усім, хто напісаў або патэлефанаваў нам.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч ды іншыя асуджаныя івацэвіцкай калёніі накіравалі да нас у праграму тэкст віншавальнай паштоўкі да часовага паверанага амбасады ЗША ў Менску Майкла Скэнлана ў сувязі з нацыянальным сьвятам гэтай краіны 4 ліпеня.
Паважаны спадар Майкл Скэнлан,
Сардэчна віншуем вас і ўвесь амэрыканскі народ са сьвятам незалежнасьці. ЗША сапраўды зьяўляюцца прыкладам свабоднай дэмакратычнай дзяржавы. Мы шчыра зайздросьцім усім амэрыканцам. Жадаем усім здароўя, шчасьця, каханьня, посьпехаў ва ўсіх справах. Спадзяемся, што ў хуткім часе мы, беларусы, будзем жыць у іншай Беларусі. Дзякуй за падтрымку!
З павагай
Мікалай Аўтуховіч,
Ігар Міхнавец,
Сяргей Глушак
ды іншыя асуджаныя Івацэвіцкай калёніі №5
Што да Дня незалежнасьці Беларусі, які ўчора афіцыйна адзначаўся ў Беларусі, то, паводле зьняволеных, ён прайшоў у калёніі непрыкметна і ціха. Адміністрацыя пра гэта ніяк не ўзгадвала, было адчуваньне, што ўсіх міліцыянтаў сагналі ў Менск і іншыя гарады на здушэньне маўклівых пратэстаў. Што да зьняволеных, то іх апалітычная частка нічога ня ведае пра беларускую незалежнасьць увогуле, а тыя, хто цікавяцца палітыкай ды гісторыяй краіны ведаюць пра дзень 25 сакавіка.
Пра ўтрыманьне і побыт у Івацэвіцкай калёніі строгага рэжыму №5, пра ўзаемаадносіны паміж асуджанымі па крымінальных справах і палітвязьнямі ў сваіх допісах і падчас тэлефанаваньняў расказаў і колішні асуджаны гэтай установы Зьміцер Каляда. На нашым сайце мы ўжо зьмясьцілі нелегальна зробленыя ім на мабільнік фота Мікалая Аўтуховіча ды відэа ператрусу ў бараку.
Аўтар рэдкіх здымкаў заклікаў іншых зьняволеных пры кожнай магчымасьці фіксаваць падобныя сьведчаньні парушэньня правоў чалавека ў турмах і накіроўваць іх у СМІ.
Колішні зьняволены Зьміцер Каляда лічыць, што ў людзей на волі існуе шмат памылковых стэрэатыпаў адносна ЗК. Многія баяцца іх, перакананыя, што за кратамі людзі зазнаюць прыніжэньне, зьдзекі і гвалт як ад паханоў, так і ад нагляднікаў (вертухаяў) і таму вяртаюцца з зоны вельмі злымі і агрэсіўнымі.
Паводле Зьмітра, за кратамі ён не сустракаўся з тымі, каго прынята называць паханамі. Цяперашнія адказныя за парадак у камэрах ці бараках "палажэнцы" — гэта зусім іншае. Гаворыць Зьміцер Каляда.
Каляда: "Паханства было раней, аднак цяпер няма. Вядома, як і раней, існуюць нефармальныя адносіны паміж ЗК, якія падпарадкоўваюцца сваім
унутраным правілам, каб не было хаосу, не пайшло ўсё на самацёк. Міліцыянэры ня могуць гэта ўсё рэгуляваць. У гэтых умовах цягам многіх гадоў фармаваліся свае звычкі, традыцыі, свой мікрасоцыюм. І ў гэтым соцыюме ўсё рэгулюецца непасрэдна ягонымі прадстаўнікамі. "Смотрящие" — на нашым слэнгу — тыя, хто адказвае за парадак сярод ЗК. Бяз гэтага нельга.
Такія людзі павінны карыстацца пэўным аўтарытэтам сярод асуджаных. Прычым зусім не абавязкова крымінальным. Тут вельмі важныя чалавечыя якасьці. Людзі павінны бачыць у "смотрящем" асобу, лідэра. Ён павінен мець якасьці, дзякуючы якім людзі будуць ісьці да яго раіцца. Бо куды ісьці ў выпадку нейкага ўнутранага канфлікту? Зразумела, да "смотрящего". Яму ўсё распавядаюць, і ён вырашае праблему. Звычайна ўсе разыходзяцца палюбоўна. Мы ўсе людзі. Не зьвяры".
Паводле Зьмітра, нядаўняя заява беларускага кіраўніка пра тое, што "палітычным" сядзець у турмах — "занадта вялікі гонар" і што яны "толькі апаганьваюць турмы", усіх прыстойных у іх сядзельцаў, мае на мэце нацкаваць крымінальнікаў на палітычных. Аднак разьлічваць на гэта наўрад ці рэальна, лічыць былы зьняволены.
Каляда: "З боку зьняволеных прыніжэньня ня можа быць. Такое не было прынята ў нашым асяродку. З боку адміністрацыі — так. Ставяцца як да быдла. Апошні прыклад здарыўся за тыдзень да майго вызваленьня.
Малады начальнік 22 атраду. Зусім зялёны лейтэнанцік. Стаяў асуджаны, у яго рукі ў кішэнях былі. І яму пры ўсіх: "Вымай рукі з кішэні, быдла". Асуджаны яму штосьці адказаў. А канцоўка — штрафны ізалятар на суткі. Могуць яшчэ і зьбіць. Зразумела, ціха зробяць, а потым у ШЫЗА кінуць, пакуль сьляды ня сыдуць".
Як сьведчыць Зьміцер Каляда, у дачыненьні да палітычных турэмнікі-міліцыянты ўжываюць тактыку дробных паскудзтваў. Былы зьняволены неаднойчы рабіўся сьведкам таго, як адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі абыходзілася зь Мікалаем Аўтуховічам.
Каляда: "Мікалай мае праблемы са страўнікам. А таму ён ня хоча хадзіць у сталоўку. Бо, прабачце, але там кормяць лайном. Мая бабуля ў вёсцы сьвіней карміла лепш, чым тут людзей. Бываюць выключэньні, калі прыяжджае начальства ці праверка. Тады смачна прыгатуюць. Але такое надзвычай рэдка. Заўгас, які цярпець ня можа Аўтуховіча, пойдзе, нашэпча, і на Мікалая пішуць дакладныя. Вядуць яго на размову да начальства, неяк караюць. У нас, напрыклад, крама турэмная, дзе раз на месяц можна набыць нейкіх харчоў. Строгі рэжым — 140 тысяч. А калі накладзены штраф, дык толькі 35 тысяч. Па-мойму, такое заставалася нават і пасьля інфляцыі. Што можна набыць на гэтую суму? З-за адмовы ад харчаваньня ў сталоўцы могуць паскудзіць жыцьцё, і не даючы спатканьняў.
На Мікалая розныя дакладныя складаюцца, каб не пад'юджваў народ. Ён камунікабэльны. З усімі можа знайсьці агульную мову. Каму цікава, заўсёды паразмаўляе зь ім. Ён не аўтарытарны абсалютна. Моцны, шмат чаго прайшоў. Ніхто яго не зламае. Ён цьвёрда ведае, чаго хоча ад жыцьця. Напэўна, таму і не падабаецца адміністрацыі, кіраўніцтву. У тым ліку ў Менску".
Карэспандэнт: "Пра што вы самі размаўлялі з Аўтуховічам? На чым вы, як кажуць, сышліся?"
Каляда: "Былі агульныя інтарэсы. Калі ён трапіў у атрад, я выпісваў розныя апазыцыйныя газэты. Я сачу за гэтым усім, за палітыкай, сам удзельнічаў у акцыях. Гляджу — знаёмы твар. Праз палітыку і пазнаёміліся".
Карэспандэнт: "Як выглядае той турэмны сьвет, які, паводле беларускага кіраўніка, могуць "апаганіць" такія, як Аўтуховіч? Што гэта за людзі, за што яны сядзяць?".
Каляда: "Шмат тых, каго пэрманэнтна саджаюць за тое, што штосьці скралі, з кімсьці пабіліся. Шмат дэградаваных людзей, для якіх прынцыпова — паесьці, паспаць ды пакурыць. І ўсё. Яны ніяк не разьвіваюцца, ня думаюць пра тое, што будуць рабіць на волі. Інтарэсы: вызваліцца і пайсьці пагуляць, напіцца, пабіцца, штосьці скрасьці — і зноў назад у турму. Аднак гэтак жа шмат тых, хто займаецца спортам, чытае кнігі, разьвіваецца, вучыцца, ходзіць у нейкія там вучэльні. Калі табе цікава жыць, цікава будучае, ты будзеш разьвівацца. Нават у такіх умовах".
Карэспандэнт: "Наколькі вядома, у калёніі вы працавалі. Здаецца, большасьць зьняволеных, аднак, не працуе…".
Каляда: "Наша калёнія была падзеленая на тых, хто працуе і хто не. Нават пры ўсім жаданьні 100% ЗК працаваць ня змогуць — працы ня хопіць. Да таго ж многія бачаць зьдзек у самой аплаце працы. Я працаваў, напрыклад, на вытворчасьці вайсковых скрыняў для зброі. Мне трэба было сабраць гэтыя скрыні, далей прасьвідраваць у кожнай 20 дзірак ды шрубы ўкруціць. За месяц трэба было зрабіць больш як 1000 штук. Я атрымаў 30 тысяч рублёў. Хто за такія грошы будзе працаваць? Ідуць тыя, хто не атрымлівае аніякай дапамогі з дому, хто мае нейкую запазычанасьць перад дзяржавай. Я пайшоў працаваць, бо мне было цікава. Першы час. Дзесьці там падвучыўся, штосьці выразаў. Калі б мне плацілі нармальна, дык і працаваў бы як мае быць, не адыходзіў бы ад станка".
Паводле Зьмітра, кожны чалавек, які аднойчы спатыкнуўся і адбыў пакараньне за кратамі, усё ж мае шанец пачаць усё зноў. "Проста трэба яшчэ ў турме асацыяваць сябе з будучыняй на волі, думаць пра тое, што ты будзеш там рабіць. Выйшаўшы на волю, трэба паспрабаваць разарваць сваё старое кола кантактаў. Трэба нават кудысьці зьехаць, калі не задавальняе тое мінулае жыцьцё".
"Старажытныя людзі гаварылі: "Пакуль дыхаю, спадзяюся" (Dum spiro, spero), а таксама "Жыцьцё бяз волі — нішто"( Vita sine libertate, nihil). Прывітаньне вам усім! Трымайцеся!", — сказаў у эксклюзіўным інтэрвію для праграмы "Свабода ў турмах" лідэр гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок.
Гурт "Ляпіс Трубяцкой", які лідзіруе ў апошніх гіт-парадах музычнага парталу "Тузін Гітоў", адчувае сваю духоўную еднасьць зь вязьнямі сумленьня, пацярпелымі ад палітычных рэпрэсіяў і іх блізкімі, з усімі бязьвінна асуджанымі беларусамі, якія цяпер за кратамі. Размова нашай карэспандэнткі Тацяны Поклад зь Сяргеем Міхалком адбылася пасьля канцэрту ў Вільні. Выступы “Ляпісаў” у роднай Беларусі цяпер фактычна забароненыя.
"Мы гурт ужо стары, са шматгадовым досьведам. Мы выступалі ў турмах у Бабруйску і ў Менску, на Апанскага… Цяпер нам не даюць граць ані ў турмах, ані на плошчах, ані ў дзіцячых садках. Аднак я веру, што нейкая нябачная энэргетычная камунікацыя існуе",— так пачаў нашую размову ў Вільні пасьля канцэрту кіраўнік гурту Сяргей Міхалок.
Міхалок: “Бо мы, хлопцы, робім агульную справу, мы ўсё адно маем такую нябачную энэргетычную сувязь адзін з адным, еднасьць. Мы адчуваем адзін аднаго і верым, што за самымі цёмнымі часамі надыходзіць заўсёды прыгожы яскравы сьвітанак. Таму надзея — гэта самае важнае. Сам я неразумны маленькі хлопчык, але старажытныя людзі казалі: "Пакуль дыхаю, спадзяюся" (Dum spiro, spero), а таксама "Жыцьцё бяз волі — нішто"( Vita sine libertate, nihil)".
Лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок разважаў пра несвабоду тых, хто жыве нібыта на волі, і свабоду сумленных людзей кінутых за краты.
Міхалок: "Ёсьць такія людзі (у турмах), яны жывуць поўным, свабодным унутраным жыцьцём, кажуць пра тое, што яны вырасьлі ў гэтым полымі барацьбы, што яны знайшлі сваё "я", свой сапраўдны шлях. Гэта сьведчыць пра тое, што яны жывуць сваім сапраўдным жыцьцём. А бальшыня з тых, хто нібыта на волі, жывуць у турмах свайго розуму, яны застаюцца ў сьпячцы і не заўважаюць, што яны проста спальваюць самае сьвятое, што маюць. Яны не займаюцца сутворчасьцю з вышэйшымі сіламі, і таму яны знаходзяцца ў больш складанай сытуацыі (чым сумленныя людзі, якія часова ў турмах), яны ператвараюцца ў гэтых біблейскіх сьвіней, якія ў кожным разе рана ці позна скокнуць з абрыву ў гэтай плыні шалёнага грамадзкага лякала".
Паводле кіраўніка “Ляпісаў”, музыкі яго гурту ніколі не падзяляюць людзей паводле таго, на якой мове яны размаўляюць ці якія яны інтэлектуальна:
“Мы не падзяляем людзей, мы імкнёмся глядзець на сьвет панарамна.. Мы імкнемся спачатку ўзьняць усім настрой, гэта самае галоўнае, з чаго мы пачынаем, а потым ужо кажам пра праблемы. Мне здаецца, што гэта ўвогуле вельмі важна. Бо пазытыў — гэта ня проста быць жыцьцярадасным эмбрыёнам і пляваць на ўсіх. Пазытыў азначае вельмі сьвядома адчуваць, што сьвет недасканалы, прымаць яго такім і ўступаць у барацьбу з адкрытым сэрцам, жадаючы нават свайго ворага вызваліць ад нейкіх дэманаў".
У часе канцэртаў у Літве Сяргей Міхалок, лідэр гурту "Ляпіс Трубяцкой", далучыўся да акцыі тэлебачаньня "Белсат" "Салідарныя з палітычнымі вязьнямі" і перадаў відэазварот да вязьняў сумленьня ў Беларусі.
Міхалок: "Вы больш свабодныя, чым гэтыя "зомбі-робаты", пра якіх мы сьпяваем у сваіх песьнях. Вы сьмелыя, мудрыя, і вы натхняеце нас — маленькіх паэтаў і мастакоў".
Слухаць перадачу:
Сярод сёньняшніх тэмаў:
Кіраўнік гурту “Ляпіс Трубяцкой” пра канцэрты ў беларускіх турмах і салідарнасьць зь несправядліва асуджанымі (эксклюзіўнае відэаінтэрвію).
Зваротная сувязь.
Нам можна напісаць на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111, або патэлефанаваць на аўтаадказьнік: +375 17 2 663952. Дзякуем усім, хто напісаў або патэлефанаваў нам.
“Мы шчыра зайздросьцім усім амэрыканцам”
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч ды іншыя асуджаныя івацэвіцкай калёніі накіравалі да нас у праграму тэкст віншавальнай паштоўкі да часовага паверанага амбасады ЗША ў Менску Майкла Скэнлана ў сувязі з нацыянальным сьвятам гэтай краіны 4 ліпеня.
Паважаны спадар Майкл Скэнлан,
Сардэчна віншуем вас і ўвесь амэрыканскі народ са сьвятам незалежнасьці. ЗША сапраўды зьяўляюцца прыкладам свабоднай дэмакратычнай дзяржавы. Мы шчыра зайздросьцім усім амэрыканцам. Жадаем усім здароўя, шчасьця, каханьня, посьпехаў ва ўсіх справах. Спадзяемся, што ў хуткім часе мы, беларусы, будзем жыць у іншай Беларусі. Дзякуй за падтрымку!
З павагай
Мікалай Аўтуховіч,
Ігар Міхнавец,
Сяргей Глушак
ды іншыя асуджаныя Івацэвіцкай калёніі №5
Што да Дня незалежнасьці Беларусі, які ўчора афіцыйна адзначаўся ў Беларусі, то, паводле зьняволеных, ён прайшоў у калёніі непрыкметна і ціха. Адміністрацыя пра гэта ніяк не ўзгадвала, было адчуваньне, што ўсіх міліцыянтаў сагналі ў Менск і іншыя гарады на здушэньне маўклівых пратэстаў. Што да зьняволеных, то іх апалітычная частка нічога ня ведае пра беларускую незалежнасьць увогуле, а тыя, хто цікавяцца палітыкай ды гісторыяй краіны ведаюць пра дзень 25 сакавіка.
Пра ўтрыманьне і побыт у Івацэвіцкай калёніі строгага рэжыму №5, пра ўзаемаадносіны паміж асуджанымі па крымінальных справах і палітвязьнямі ў сваіх допісах і падчас тэлефанаваньняў расказаў і колішні асуджаны гэтай установы Зьміцер Каляда. На нашым сайце мы ўжо зьмясьцілі нелегальна зробленыя ім на мабільнік фота Мікалая Аўтуховіча ды відэа ператрусу ў бараку.
Аўтар рэдкіх здымкаў заклікаў іншых зьняволеных пры кожнай магчымасьці фіксаваць падобныя сьведчаньні парушэньня правоў чалавека ў турмах і накіроўваць іх у СМІ.
Былы асуджаны: “Улады хочуць нацкаваць крымінальнікаў на палітычных”
Колішні зьняволены Зьміцер Каляда лічыць, што ў людзей на волі існуе шмат памылковых стэрэатыпаў адносна ЗК. Многія баяцца іх, перакананыя, што за кратамі людзі зазнаюць прыніжэньне, зьдзекі і гвалт як ад паханоў, так і ад нагляднікаў (вертухаяў) і таму вяртаюцца з зоны вельмі злымі і агрэсіўнымі.
Паводле Зьмітра, за кратамі ён не сустракаўся з тымі, каго прынята называць паханамі. Цяперашнія адказныя за парадак у камэрах ці бараках "палажэнцы" — гэта зусім іншае. Гаворыць Зьміцер Каляда.
Каляда: "Паханства было раней, аднак цяпер няма. Вядома, як і раней, існуюць нефармальныя адносіны паміж ЗК, якія падпарадкоўваюцца сваім
На волі існуе шмат памылковых стэрэатыпаў пра ЗК.
унутраным правілам, каб не было хаосу, не пайшло ўсё на самацёк. Міліцыянэры ня могуць гэта ўсё рэгуляваць. У гэтых умовах цягам многіх гадоў фармаваліся свае звычкі, традыцыі, свой мікрасоцыюм. І ў гэтым соцыюме ўсё рэгулюецца непасрэдна ягонымі прадстаўнікамі. "Смотрящие" — на нашым слэнгу — тыя, хто адказвае за парадак сярод ЗК. Бяз гэтага нельга.
Такія людзі павінны карыстацца пэўным аўтарытэтам сярод асуджаных. Прычым зусім не абавязкова крымінальным. Тут вельмі важныя чалавечыя якасьці. Людзі павінны бачыць у "смотрящем" асобу, лідэра. Ён павінен мець якасьці, дзякуючы якім людзі будуць ісьці да яго раіцца. Бо куды ісьці ў выпадку нейкага ўнутранага канфлікту? Зразумела, да "смотрящего". Яму ўсё распавядаюць, і ён вырашае праблему. Звычайна ўсе разыходзяцца палюбоўна. Мы ўсе людзі. Не зьвяры".
Паводле Зьмітра, нядаўняя заява беларускага кіраўніка пра тое, што "палітычным" сядзець у турмах — "занадта вялікі гонар" і што яны "толькі апаганьваюць турмы", усіх прыстойных у іх сядзельцаў, мае на мэце нацкаваць крымінальнікаў на палітычных. Аднак разьлічваць на гэта наўрад ці рэальна, лічыць былы зьняволены.
Каляда: "З боку зьняволеных прыніжэньня ня можа быць. Такое не было прынята ў нашым асяродку. З боку адміністрацыі — так. Ставяцца як да быдла. Апошні прыклад здарыўся за тыдзень да майго вызваленьня.
Прыніжэньне ідзе толькі з боку адміністрацыі.
Малады начальнік 22 атраду. Зусім зялёны лейтэнанцік. Стаяў асуджаны, у яго рукі ў кішэнях былі. І яму пры ўсіх: "Вымай рукі з кішэні, быдла". Асуджаны яму штосьці адказаў. А канцоўка — штрафны ізалятар на суткі. Могуць яшчэ і зьбіць. Зразумела, ціха зробяць, а потым у ШЫЗА кінуць, пакуль сьляды ня сыдуць".
Як сьведчыць Зьміцер Каляда, у дачыненьні да палітычных турэмнікі-міліцыянты ўжываюць тактыку дробных паскудзтваў. Былы зьняволены неаднойчы рабіўся сьведкам таго, як адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі абыходзілася зь Мікалаем Аўтуховічам.
Каляда: "Мікалай мае праблемы са страўнікам. А таму ён ня хоча хадзіць у сталоўку. Бо, прабачце, але там кормяць лайном. Мая бабуля ў вёсцы сьвіней карміла лепш, чым тут людзей. Бываюць выключэньні, калі прыяжджае начальства ці праверка. Тады смачна прыгатуюць. Але такое надзвычай рэдка. Заўгас, які цярпець ня можа Аўтуховіча, пойдзе, нашэпча, і на Мікалая пішуць дакладныя. Вядуць яго на размову да начальства, неяк караюць. У нас, напрыклад, крама турэмная, дзе раз на месяц можна набыць нейкіх харчоў. Строгі рэжым — 140 тысяч. А калі накладзены штраф, дык толькі 35 тысяч. Па-мойму, такое заставалася нават і пасьля інфляцыі. Што можна набыць на гэтую суму? З-за адмовы ад харчаваньня ў сталоўцы могуць паскудзіць жыцьцё, і не даючы спатканьняў.
На Аўтуховіча пастаянна пішуцца дакладныя.
На Мікалая розныя дакладныя складаюцца, каб не пад'юджваў народ. Ён камунікабэльны. З усімі можа знайсьці агульную мову. Каму цікава, заўсёды паразмаўляе зь ім. Ён не аўтарытарны абсалютна. Моцны, шмат чаго прайшоў. Ніхто яго не зламае. Ён цьвёрда ведае, чаго хоча ад жыцьця. Напэўна, таму і не падабаецца адміністрацыі, кіраўніцтву. У тым ліку ў Менску".
Карэспандэнт: "Пра што вы самі размаўлялі з Аўтуховічам? На чым вы, як кажуць, сышліся?"
Каляда: "Былі агульныя інтарэсы. Калі ён трапіў у атрад, я выпісваў розныя апазыцыйныя газэты. Я сачу за гэтым усім, за палітыкай, сам удзельнічаў у акцыях. Гляджу — знаёмы твар. Праз палітыку і пазнаёміліся".
Карэспандэнт: "Як выглядае той турэмны сьвет, які, паводле беларускага кіраўніка, могуць "апаганіць" такія, як Аўтуховіч? Што гэта за людзі, за што яны сядзяць?".
Каляда: "Шмат тых, каго пэрманэнтна саджаюць за тое, што штосьці скралі, з кімсьці пабіліся. Шмат дэградаваных людзей, для якіх прынцыпова — паесьці, паспаць ды пакурыць. І ўсё. Яны ніяк не разьвіваюцца, ня думаюць пра тое, што будуць рабіць на волі. Інтарэсы: вызваліцца і пайсьці пагуляць, напіцца, пабіцца, штосьці скрасьці — і зноў назад у турму. Аднак гэтак жа шмат тых, хто займаецца спортам, чытае кнігі, разьвіваецца, вучыцца, ходзіць у нейкія там вучэльні. Калі табе цікава жыць, цікава будучае, ты будзеш разьвівацца. Нават у такіх умовах".
Карэспандэнт: "Наколькі вядома, у калёніі вы працавалі. Здаецца, большасьць зьняволеных, аднак, не працуе…".
Каляда: "Наша калёнія была падзеленая на тых, хто працуе і хто не. Нават пры ўсім жаданьні 100% ЗК працаваць ня змогуць — працы ня хопіць. Да таго ж многія бачаць зьдзек у самой аплаце працы. Я працаваў, напрыклад, на вытворчасьці вайсковых скрыняў для зброі. Мне трэба было сабраць гэтыя скрыні, далей прасьвідраваць у кожнай 20 дзірак ды шрубы ўкруціць. За месяц трэба было зрабіць больш як 1000 штук. Я атрымаў 30 тысяч рублёў. Хто за такія грошы будзе працаваць? Ідуць тыя, хто не атрымлівае аніякай дапамогі з дому, хто мае нейкую запазычанасьць перад дзяржавай. Я пайшоў працаваць, бо мне было цікава. Першы час. Дзесьці там падвучыўся, штосьці выразаў. Калі б мне плацілі нармальна, дык і працаваў бы як мае быць, не адыходзіў бы ад станка".
Паводле Зьмітра, кожны чалавек, які аднойчы спатыкнуўся і адбыў пакараньне за кратамі, усё ж мае шанец пачаць усё зноў. "Проста трэба яшчэ ў турме асацыяваць сябе з будучыняй на волі, думаць пра тое, што ты будзеш там рабіць. Выйшаўшы на волю, трэба паспрабаваць разарваць сваё старое кола кантактаў. Трэба нават кудысьці зьехаць, калі не задавальняе тое мінулае жыцьцё".
Сяргей Міхалок зьвярнуўся да палітвязьняў
"Старажытныя людзі гаварылі: "Пакуль дыхаю, спадзяюся" (Dum spiro, spero), а таксама "Жыцьцё бяз волі — нішто"( Vita sine libertate, nihil). Прывітаньне вам усім! Трымайцеся!", — сказаў у эксклюзіўным інтэрвію для праграмы "Свабода ў турмах" лідэр гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок.
Your browser doesn’t support HTML5
Гурт "Ляпіс Трубяцкой", які лідзіруе ў апошніх гіт-парадах музычнага парталу "Тузін Гітоў", адчувае сваю духоўную еднасьць зь вязьнямі сумленьня, пацярпелымі ад палітычных рэпрэсіяў і іх блізкімі, з усімі бязьвінна асуджанымі беларусамі, якія цяпер за кратамі. Размова нашай карэспандэнткі Тацяны Поклад зь Сяргеем Міхалком адбылася пасьля канцэрту ў Вільні. Выступы “Ляпісаў” у роднай Беларусі цяпер фактычна забароненыя.
"Мы гурт ужо стары, са шматгадовым досьведам. Мы выступалі ў турмах у Бабруйску і ў Менску, на Апанскага… Цяпер нам не даюць граць ані ў турмах, ані на плошчах, ані ў дзіцячых садках. Аднак я веру, што нейкая нябачная энэргетычная камунікацыя існуе",— так пачаў нашую размову ў Вільні пасьля канцэрту кіраўнік гурту Сяргей Міхалок.
Міхалок: “Бо мы, хлопцы, робім агульную справу, мы ўсё адно маем такую нябачную энэргетычную сувязь адзін з адным, еднасьць. Мы адчуваем адзін аднаго і верым, што за самымі цёмнымі часамі надыходзіць заўсёды прыгожы яскравы сьвітанак. Таму надзея — гэта самае важнае. Сам я неразумны маленькі хлопчык, але старажытныя людзі казалі: "Пакуль дыхаю, спадзяюся" (Dum spiro, spero), а таксама "Жыцьцё бяз волі — нішто"( Vita sine libertate, nihil)".
Лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок разважаў пра несвабоду тых, хто жыве нібыта на волі, і свабоду сумленных людзей кінутых за краты.
Міхалок: "Ёсьць такія людзі (у турмах), яны жывуць поўным, свабодным унутраным жыцьцём, кажуць пра тое, што яны вырасьлі ў гэтым полымі барацьбы, што яны знайшлі сваё "я", свой сапраўдны шлях. Гэта сьведчыць пра тое, што яны жывуць сваім сапраўдным жыцьцём. А бальшыня з тых, хто нібыта на волі, жывуць у турмах свайго розуму, яны застаюцца ў сьпячцы і не заўважаюць, што яны проста спальваюць самае сьвятое, што маюць. Яны не займаюцца сутворчасьцю з вышэйшымі сіламі, і таму яны знаходзяцца ў больш складанай сытуацыі (чым сумленныя людзі, якія часова ў турмах), яны ператвараюцца ў гэтых біблейскіх сьвіней, якія ў кожным разе рана ці позна скокнуць з абрыву ў гэтай плыні шалёнага грамадзкага лякала".
Паводле кіраўніка “Ляпісаў”, музыкі яго гурту ніколі не падзяляюць людзей паводле таго, на якой мове яны размаўляюць ці якія яны інтэлектуальна:
“Мы не падзяляем людзей, мы імкнёмся глядзець на сьвет панарамна.. Мы імкнемся спачатку ўзьняць усім настрой, гэта самае галоўнае, з чаго мы пачынаем, а потым ужо кажам пра праблемы. Мне здаецца, што гэта ўвогуле вельмі важна. Бо пазытыў — гэта ня проста быць жыцьцярадасным эмбрыёнам і пляваць на ўсіх. Пазытыў азначае вельмі сьвядома адчуваць, што сьвет недасканалы, прымаць яго такім і ўступаць у барацьбу з адкрытым сэрцам, жадаючы нават свайго ворага вызваліць ад нейкіх дэманаў".
У часе канцэртаў у Літве Сяргей Міхалок, лідэр гурту "Ляпіс Трубяцкой", далучыўся да акцыі тэлебачаньня "Белсат" "Салідарныя з палітычнымі вязьнямі" і перадаў відэазварот да вязьняў сумленьня ў Беларусі.
Міхалок: "Вы больш свабодныя, чым гэтыя "зомбі-робаты", пра якіх мы сьпяваем у сваіх песьнях. Вы сьмелыя, мудрыя, і вы натхняеце нас — маленькіх паэтаў і мастакоў".
Слухаць перадачу:
Беларускія вязьні павіншавалі амэрыканцаў (частка 1)
Your browser doesn’t support HTML5
Беларускія вязьні павіншавалі амэрыканцаў (частка 2)
Your browser doesn’t support HTML5