Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шмон прайшоў як ураган" — відэа з турмы


Відэа з турмы. Барак пасьля ператрусу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00
Наўпроставы лінк

Здымкі мабільнікам з Івацэвіцкай калёніі

Колішні асуджаны Івацэвіцкай калёніі № 5 Зьміцер Каляда, выйшаўшы на волю, даслаў на "Свабоду" нелегальна зробленае ім на мабільнік фота палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Пра гісторыю таго здымка ён расказаў у сваім лісьце, які мы працытавалі ў праграме "Свабода ў турмах".

Цяпер Зьміцер Каляда даслаў нам ужо відэа, зробленае ім у Івацэвіцкай калёніі гэтак жа нелегальна, як і фота.

"Вось так, — напісаў ён, — выглядае барак пасьля ператрусу ці, як яго яшчэ называюць, шмону. Такія ператрусы праводзяцца па некалькі разоў на месяц, праходзяць яны заўсёды пачварна ды зьняважліва. Усё ламаецца і крышыцца, як асабістыя рэчы, так і казённая мэбля. А потым усе рамонты робяцца тымі ж асуджанымі".

Інтэрвію Зьмітра Каляды пра жыцьцё асуджаных — у наступным выпуску "Свабоды ў турмах", які прагучыць у нядзелю, 3 ліпеня.

Івацэвіцкая калёнія №5, дзе сядзіць Аўтуховіч



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG