«Рада Эўропы ня можа мець кантактаў з рэжымам, які кідае ў турму журналістаў»

1 ліпеня генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ерн Ягланд заявіў: "У нас не можа быць цесных кантактаў з рэжымам, які кідае ў турму журналістаў. Мы не павінны ізаляваць Беларусь, але павінны знайсьці шляхі кантактаў з беларускім грамадзтвам".

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе СЕ, Ягланд падкрэсьліў: Эўропа павінна "працаваць рука аб руку" з Расеяй у беларускім пытаньні. "Беларусь вельмі блізкая з Расеяй. Вы не можаце ізаляваць буйнога гульца, калі спрабуеце дамагчыся вялікіх пераменаў. Расея - важная вялікая краіна, сусед Беларусі. Эўропа павінна супрацоўнічаць з Расеяй па Беларусі. Я думаю, гэта прынясе больш карысьці, чым геапалітычнае супрацьстаяньне", - сказаў ён.

Ягланд таксама асудзіў затрыманьні ўдзельнікаў мірнай акцыі маўклівага пратэсту, якія прайшлі ў Беларусі ў мінулую сераду.