29 чэрвеня ў Менску і па ўсёй краіне прайшла чарговая акцыя, ініцыяваная праз інтэрнэт суполкамі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
21:50 Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што ў Менску затрымалі 150 чалавек.
21:30 Адпусьцілі Ўладзя Грыдзіна і яшчэ 7 журналістаў. Іх увесь час трымалі ў аўтобусе ля Палаца спорту.
http://www.youtube.com/embed/EIW1yGvRZlQ
20:05 Фотакарэспандэнта Ўладзя Грыдзіна затрымалі другі раз. Грыдзін пасьпеў дазваніцца да калегаў, аднак нічога не сказаў. Праз слухаўку былі чутныя каманды тых, хто затрымліваў. Сувязь абарвалася празь некалькі сэкундаў.
Грыдзін кажа, што ён разам зь яшчэ дзясяткам журналістаў знаходзіцца ў белым міліцэйскім мікрааўтобусе каля Палаца спорту. Там працягваюцца затрыманьні.
http://www.youtube.com/embed/h-IQKAxHz9w
20:00 Журналіст Міхаіл Бацян распавёў, што на Кастрычніцкай плошчы затрымалі і зьбілі яго жонку і дачку.
http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=207034288873138439713.0004a6ddf300fd38b5cf5&ie=UTF8&ll=53.787672,27.421875&spn=5.128175,11.557617&z=6&output=embed
"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў рэгіёнах. 29 чэрвеня 2011
19:40 Каля опэрнага тэатра працягваюцца затрыманьні, толькі што затрымалі грамадзяніна Эстоніі Данілава і беларуса Антона Шчарбакоўскага.
Затрымалі карэспандэнта «Белгазеты» Вадзіма Заміроўскага.
ViaVadim Shmygov
19:30 Чарговы міліцэйскі аўтобус спыніўся каля 2-га шпіталю, працягваюцца затрыманьні. Вельмі груба абыходзяцца з журналістамі, моцна штурхаюць, дзяўчына з фотаапаратам упала. Пачаўся зноў хапун каля сквэру тэатру опэры і балету. На вуліцы Багдановіча шмат міліцэйскіх машын.
Відэаапэратару БелаПАН Васілю Сямашку міліцынты разьбілі лоб, у яго кроў.
http://www.youtube.com/embed/cvuYVxSUnKI
19:25 Чарговы міліцэйскі аўтобус спыніўся каля 2-га шпіталю (скрыжаваньне вуліцы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча), працягваюцца затрыманьні.
19:20 Пачалі хапаць людзей на супрацьлеглым ад «Журавінкі» баку вуліцы Янкі Купалы. На вуліцы Янкі Купалы затрымалі карэспандэнта Латвійскага радыё, яго імя — Угіс Лебеціс.
19:15 Калёна падышла да «Журавінкі» (скрыжваньне вуліцы Янкі Купалы й Інтэрнацыянальнай), побач спыніўся міліцэйскі аўтобус, зь яго выйшлі чалавек 20 у цывільным. Пачалі хапаць людзей, абыходзяцца груба, дзяўчат цягнуць за валасы.
19:15 Народ выцясьняюць далей ад праспэкту, ад скрыжаваньня вуліцы Янкі Купалы ў бок ВДНГ. Спрабавалі затрымаць здымачную групу Літоўскага тэлебачаньня.
19:10 Пачаліся затрыманьні, пад'ехаў міліцэйскі аўтобус, людзі ў цывільным выбарачна хапаюць людзейі і груба запіхваюць у аўтобус. На вачах карэспандэнта Радыё Свабода затрымалі каля 10 чалавек каля пераходу да цырку.
19:05 Міліцынты заклікаюць не ствараць натоўпу, адпраўляцца на лецішчы.
Людзі праходзяць, пляскаючы ў ладкі, уздоўж Палацу рэспублікі ў бок вуліцы Янкі Купалы. Частка людзей рушыць на іншым баку праспэкту ў бок вуліцы Янкі Купалы. Кіроўцы падтрымліваюць людзей сынгаламі.
«Рэвалюцыя» ў сацыяльных сетках:
Vladimir Chudentsov, Twitter:
19:00 Уздоўж агароджы Кастрычніцкай плошчы ў бок палацу прафсаюзаў ідуць разам дзясяткі людзей і пляскаюць у далоні.
Алеся Пілецкага і Ўладзя Грыдзіна адпусьцілі. Спадар Пілецкі ў пастарункі запатрабаваў зьвязаць яго з кіраўніком прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандрам Ластоўскім. Міліцыянты патэлефанавалі камусьці па ўнутранай сувязі, і журналістаў выпусьцілі.
18:55 Уваход у мэтро з боку Палаца прафсаюзаў перакрыты, аўтобус № 100 таксама не спыняецца.
18:50 На Кастрычніцкай плошчы зьявіўся Валер Шчукін, сказаў, што прыйшоў назіраць за парадкам.
18:35 Затрымалі фотажурналіста Ўладзя Грыдзіна, яго зьбіваюць.
Уладзя Грыдзіна затрымалі каля рэстарацыі Іль Патыё. Ён пасьпеў пазваніць калегам і паведаміць, што яго затрымліваюць. Пасьля сувязь абарвалася. Калі Грыдзін здолеў пазваніць яшчэ раз, са слухаўкі даносіліся крыкі, гукі барацьбы, у журналіста спрабавалі адабраць мабільны тэлефон. Пасьля сувязь абарвалася.
Журналісты Уладзь Грыдзін і Алесь Пілецкі знаходзяцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі № 1. Гэта насупраць Нацыянальнага музэю.
18:20 БРСМ ладзіць канцэрт ля Палаца рэспублікі. Людзей туды прапускаюць, але правяраюць сумкі і пакункі. Канцэрт здымае БТ.Каля прыступак Палацу рэспублікі знаходзяцца некалькі сотняў моладзі. Яны стаяць пад парасонамі і сьцягамі з надпісамі «Белая Русь», на многіх майкі з надпісам «БРСМ». Нейкія людзі стаяць са сьпісамі ў руках, яны падкрэсьліваюць прозьвішчы. Падобна, што гэта куратары студэнцкіх груп, якія правяраюць, хто са студэнтаў прыйшоў на дыскатэку. На прыступках пад дахам Палацу прафсаюзаў таксам а стаяць людзі. Невядома, хто яны — альбо ўдзельнікі дыскатэкі, якія хаваюцца ад дажджу, альбо ўдзельнікі акцыі «Рэвалюцыя — праз сацыяльныя сеткі».
http://www.youtube.com/embed/Sb2mjZPzfkc?rel=0
У дварах на вуліцы Леніна стаяць аўтазакі.
18:15 Каля Палаца прафсаюзаў — група маладых людзей у белых плашчах-дажджавіках з надпісамі: «Моладзевы атрад аховы правапарадку» — гэта чальцы БРСМ.
18:08 Затрымалі журналіста «Нашай нівы» Алеся Пілецкага.
У мінулую сераду, калі сотні мінакоў сабраліся на маўклівую «рэвалюцыйную прагулку», абедзьве згаданыя плошчы былі закрытыя. На Леніна вывелі тэхніку й падразьдзяленьні МНС, а плошчу Паўстаньня забілі пустымі аўтобусамі.
16:40 Кастрычніцкая плошча ачэпленая мэталічнымі загарадкамі й разьбітая па сэктарах. Прывезьлі гукаўзмацняльную апаратуру і вялізны плазьмены экран. На плошчы і вакол яе вялікая колькасьць міліцыянтаў, людзей у цывільным, а таксама БРСМаўцаў.
http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=207034288873138439713.0004a6da95602d53946fd&ie=UTF8&ll=53.902366,27.561178&spn=0.009987,0.022573&z=15&output=embed
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», 29 чэрвеня 2011
21:30 Адпусьцілі Ўладзя Грыдзіна і яшчэ 7 журналістаў. Іх увесь час трымалі ў аўтобусе ля Палаца спорту.
http://www.youtube.com/embed/EIW1yGvRZlQ
Грыдзін кажа, што ён разам зь яшчэ дзясяткам журналістаў знаходзіцца ў белым міліцэйскім мікрааўтобусе каля Палаца спорту. Там працягваюцца затрыманьні.
Your browser doesn’t support HTML5
http://www.youtube.com/embed/h-IQKAxHz9w
20:00 Журналіст Міхаіл Бацян распавёў, што на Кастрычніцкай плошчы затрымалі і зьбілі яго жонку і дачку.
Ворша. Дваіх затрымалі. Адзін зь іх, сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Яўген Анішчанка, паведаміў «Свабодзе», што па заканчэньні акцыі ў Воршы яго й яшчэ аднаго дэмакратычнага актывіста затрымалі міліцыянты, якія дзяжурылі ў адной з чатырох спэцаўтамашын міліцыі.
Віцебск. Пасьля заканчэньня акцыі міліцыянты спраўджвалі дакумэнты ў шматлікіх маладзёнаў, але затрыманьняў сярод іх не было.
Ваўкавыск. На акцыю сабралася 82 чалавекі. Акцыя прайшла не на плошчы, а насупраць будынку РУУС. Удзельнікі акцыі пляскалі ў далоні і раздавалі мінакам пустыя лісты паперы. Не абышлося без правакацый, каля 19:15 да удзельнікаў акцыі падайшоў чалавек гадоў 40 і пачаў лаяцца на іх. Але ўдзельнікі акцыі «запляскалі» гэтага чалавека. Каля 19:25 да ўдзельнікаў акцыі падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі разысьціся, «бо ў іншым выпадку пачнуцца затрыманьні», удзельнікі акцыі пляскаючы пачалі разыходзіцца.
Віцебск. Пасьля заканчэньня акцыі міліцыянты спраўджвалі дакумэнты ў шматлікіх маладзёнаў, але затрыманьняў сярод іх не было.
Ваўкавыск. На акцыю сабралася 82 чалавекі. Акцыя прайшла не на плошчы, а насупраць будынку РУУС. Удзельнікі акцыі пляскалі ў далоні і раздавалі мінакам пустыя лісты паперы. Не абышлося без правакацый, каля 19:15 да удзельнікаў акцыі падайшоў чалавек гадоў 40 і пачаў лаяцца на іх. Але ўдзельнікі акцыі «запляскалі» гэтага чалавека. Каля 19:25 да ўдзельнікаў акцыі падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі разысьціся, «бо ў іншым выпадку пачнуцца затрыманьні», удзельнікі акцыі пляскаючы пачалі разыходзіцца.
http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=207034288873138439713.0004a6ddf300fd38b5cf5&ie=UTF8&ll=53.787672,27.421875&spn=5.128175,11.557617&z=6&output=embed
"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў рэгіёнах. 29 чэрвеня 2011
19:40 Каля опэрнага тэатра працягваюцца затрыманьні, толькі што затрымалі грамадзяніна Эстоніі Данілава і беларуса Антона Шчарбакоўскага.
Затрымалі карэспандэнта «Белгазеты» Вадзіма Заміроўскага.
ViaVadim Shmygov
19:30 Чарговы міліцэйскі аўтобус спыніўся каля 2-га шпіталю, працягваюцца затрыманьні. Вельмі груба абыходзяцца з журналістамі, моцна штурхаюць, дзяўчына з фотаапаратам упала. Пачаўся зноў хапун каля сквэру тэатру опэры і балету. На вуліцы Багдановіча шмат міліцэйскіх машын.
Відэаапэратару БелаПАН Васілю Сямашку міліцынты разьбілі лоб, у яго кроў.
http://www.youtube.com/embed/cvuYVxSUnKI
19:25 Чарговы міліцэйскі аўтобус спыніўся каля 2-га шпіталю (скрыжаваньне вуліцы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча), працягваюцца затрыманьні.
19:20 Пачалі хапаць людзей на супрацьлеглым ад «Журавінкі» баку вуліцы Янкі Купалы. На вуліцы Янкі Купалы затрымалі карэспандэнта Латвійскага радыё, яго імя — Угіс Лебеціс.
19:15 Калёна падышла да «Журавінкі» (скрыжваньне вуліцы Янкі Купалы й Інтэрнацыянальнай), побач спыніўся міліцэйскі аўтобус, зь яго выйшлі чалавек 20 у цывільным. Пачалі хапаць людзей, абыходзяцца груба, дзяўчат цягнуць за валасы.
19:15 Віцебск. У Віцебску пайшоў дождж. Людзей выціснулі з плошчы ў падземныя пераходы. Тут сьлізкія прыступкі. Журналісты зьвярнулі на гэта ўвагу начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандра Каліноўскага. Той адказаў, што гэта «яшчэ не натоўп» — маўляў, вялікай небясьпекі няма.
Калёна рушыць далей па вуліцы Янкі Купалы ў бок выставачнага комплексу. Некаторыя машыны вітальна сыгналяць.

19:05 Берасьце. На плошчы Леніна перад будынкам Берасьцейскага аблвыканкаму сабраліся некалькі дзясяткаў маладых людзей. Таксама тут шмат міліцыі, падразьдзяленьне спэцназу. Тэрыторыя плошчы абнесена чырвонай стужкай. Тут грае аркестар, часта выконвае цяперашні гімн Беларусі і «Дзень перамогі». Людзі ў цывільным шмат здымаюць на фота- й відэакамэры. «Народ да плошчы яшчэ падыходзіць», — паведаміў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.
19:15 Народ выцясьняюць далей ад праспэкту, ад скрыжаваньня вуліцы Янкі Купалы ў бок ВДНГ. Спрабавалі затрымаць здымачную групу Літоўскага тэлебачаньня.
19:10 Пачаліся затрыманьні, пад'ехаў міліцэйскі аўтобус, людзі ў цывільным выбарачна хапаюць людзейі і груба запіхваюць у аўтобус. На вачах карэспандэнта Радыё Свабода затрымалі каля 10 чалавек каля пераходу да цырку.
19:05 Міліцынты заклікаюць не ствараць натоўпу, адпраўляцца на лецішчы.
Людзі праходзяць, пляскаючы ў ладкі, уздоўж Палацу рэспублікі ў бок вуліцы Янкі Купалы. Частка людзей рушыць на іншым баку праспэкту ў бок вуліцы Янкі Купалы. Кіроўцы падтрымліваюць людзей сынгаламі.
«Рэвалюцыя» ў сацыяльных сетках:
Vladimir Chudentsov, Twitter:
19:00 Уздоўж агароджы Кастрычніцкай плошчы ў бок палацу прафсаюзаў ідуць разам дзясяткі людзей і пляскаюць у далоні.
Алеся Пілецкага і Ўладзя Грыдзіна адпусьцілі. Спадар Пілецкі ў пастарункі запатрабаваў зьвязаць яго з кіраўніком прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандрам Ластоўскім. Міліцыянты патэлефанавалі камусьці па ўнутранай сувязі, і журналістаў выпусьцілі.
19:00 Магілёў. А 19-й гадзіне плошчу Леніна ў Магілёве занялі БРСМаўцы, якія ладзілі тут сваё мерапрыемства «Дарогамі вайны». Гэтым разам плошча не ачэплена спэцназаўцамі. За акцыяй чальцоў БРСМ назіралі чыноўнікі й кіраўнікі абласной міліцыі. Тым часам насупраць плошчы ў сквэры сабраліся амаль 400 удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту. Іх віталі кіроўцы аўтамабіляў, гучалі гукавыя сыгналы. У адказ з боку сквэру раздаваліся аплядысмэнты. Затрыманьняў і сутычак міліцыянтаў з удзельнікамі акцыі не было.
18:55 Уваход у мэтро з боку Палаца прафсаюзаў перакрыты, аўтобус № 100 таксама не спыняецца.
18:55 Віцебск. Спэцназ праганяе моладзь ад плошчы Перамогі. Юнакам і дзяўчатам забараняюць сядаць на лавы, што стаяць па пэрымэтры. Пры гэтым людзей адціскаюць да будынку віцебскага Галоўпаштамту. Старэйшым загадваюць адыходзіць далей ад плошчы, а моладзі забараняюць зьбірацца ў купкі.
18:50 На Кастрычніцкай плошчы зьявіўся Валер Шчукін, сказаў, што прыйшоў назіраць за парадкам.
18:45 Віцебск. Плошча Перамогі ачэпленая па пэрымэтры. Тут жа патрулююць амапаўцы і людзі ў цывільным, кожны з рацыяй. На плошчу нікога не пускаюць, але відаць, што за мэталічнымі загарадкамі не вядзецца падрыхтоўка да дыскатэкі, пра якую сёньня паведамляла а 16-й гадзіне мясцовае тэлебачаньне ў «бягучым радку» на экране тэлевізараў.
Ля плошчы Будаўнікоў ужо сабралася каля сотні маладзёнаў. Пакуль цяжка вызначыць, ці гэта ўдзельнікі акцыі, ці тыя, хто прыйшоў на абяцаную дыскатэку.
18:35 Затрымалі фотажурналіста Ўладзя Грыдзіна, яго зьбіваюць.
Уладзя Грыдзіна затрымалі каля рэстарацыі Іль Патыё. Ён пасьпеў пазваніць калегам і паведаміць, што яго затрымліваюць. Пасьля сувязь абарвалася. Калі Грыдзін здолеў пазваніць яшчэ раз, са слухаўкі даносіліся крыкі, гукі барацьбы, у журналіста спрабавалі адабраць мабільны тэлефон. Пасьля сувязь абарвалася.
Журналісты Уладзь Грыдзін і Алесь Пілецкі знаходзяцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі № 1. Гэта насупраць Нацыянальнага музэю.
18:20 БРСМ ладзіць канцэрт ля Палаца рэспублікі. Людзей туды прапускаюць, але правяраюць сумкі і пакункі. Канцэрт здымае БТ.Каля прыступак Палацу рэспублікі знаходзяцца некалькі сотняў моладзі. Яны стаяць пад парасонамі і сьцягамі з надпісамі «Белая Русь», на многіх майкі з надпісам «БРСМ». Нейкія людзі стаяць са сьпісамі ў руках, яны падкрэсьліваюць прозьвішчы. Падобна, што гэта куратары студэнцкіх груп, якія правяраюць, хто са студэнтаў прыйшоў на дыскатэку. На прыступках пад дахам Палацу прафсаюзаў таксам а стаяць людзі. Невядома, хто яны — альбо ўдзельнікі дыскатэкі, якія хаваюцца ад дажджу, альбо ўдзельнікі акцыі «Рэвалюцыя — праз сацыяльныя сеткі».
http://www.youtube.com/embed/Sb2mjZPzfkc?rel=0
У дварах на вуліцы Леніна стаяць аўтазакі.
18:15 Каля Палаца прафсаюзаў — група маладых людзей у белых плашчах-дажджавіках з надпісамі: «Моладзевы атрад аховы правапарадку» — гэта чальцы БРСМ.
18:15 Наваполацк. Плошчу Будаўнікоў па пэрымэтры ачапілі міліцыянты. Перад імі выстаўленыя мэталічныя загарадкі. На плошчы — надзіманыя дзіцячыя горкі і рознакаляровыя шары. Мінакам тлумачаць, што на плошчы адбудзецца гарадзкое сьвята. Якое менавіта, ніхто не паведамляе. Да плошчы Будаўнікоў прывезьлі на дзьвюх аўтамашынах жаўнераў унутраных войскаў з часткі ў вайсковым гарадку Баравуха.
18:08 Затрымалі журналіста «Нашай нівы» Алеся Пілецкага.
17:00 Гомель. На плошчах Леніна й Паўстаньня падрыхтавана багата чырвона-белых мэталічных загарадак. Іх выгрузілі на тратуары насупраць гомельскага філіялу «Белтэлекаму», ля забаўляльнага цэнтру «Эўропа». На плошчы Паўстаньня загарадкі стаяць побач з танкам Т-34 — помнікам Вызваленьню.