Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля рэвалюцыі


15 чэрвеня падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая адбылася ў Менску і шэрагу іншых беларускіх гарадоў, былі затрыманыя больш за 200 яе ўдзельнікаў, а таксама журналісты. Узялі ўдзел у акцыі некалькі тысячаў чалавек.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Найбольш шматлюдная акцыя прайшла ў Менску. Людзі сабраліся на цэнтральных плошчах у Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне.

Паводле праваабаронцаў, ня менш за 20 чалавек было затрымана ў Менску, двое ў Берасьці, больш за 20 у Віцебску, 22 чалавекі ў Горадні. Таксама затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі ў Гомелі, Магілёве, Барысаве, Бабруйску, Жодзіне, Маладэчне і Салігорску. Бальшыня затрыманых была адпушчаная, на іншых склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Некаторыя з затрыманых былі зьбітыя супрацоўнікамі міліцыі.

У Вялейцы, Воршы, Мазыры, Сьветлагорску, Наваполацку, дзе на цэнтральных плошчах сабраліся па 30-50 чалавек, акцыі прайшлі без затрыманьняў.

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 15 чэрвеня ўзялі ўдзел каля 500 чалавек, 15 яе ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС і затым адпушчаныя без складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG