У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла чарговая кніга — «Cто адрасоў свабоды» Вячаслава Ракіцкага. Кніга ахоплівае 30-гадовы пэрыяд: ад пачатку 1980-х гадоў да сьнежня 2010 году. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў чацьвер 30 чэрвеня а 18.00 у сядзібе БНФ на вуліцы Машэрава (былой Варвашэні), 8. Сардэчна запрашаем!
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Ў МЕНСКУ
Скобла: «Сто адрасоў свабоды» — неацэнны дапаможнік для краязнаўцаў і чыноўнікаў"
Данута Бічэль: "Вячаслаў Ракіцкі ўзаконіў адрасы свабоды"
Падарожная кніга, як у Скарыны
Геаграфія будучыні
Гэта — падручнік геаграфіі змаганьня
Прапануем вашай увазе прадмову да кнігі дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука і пасьляслоўе аўтара Вячаслава Ракіцкага.
Увесну 2009-га мы сядзелі за круглым сталом у тэлестудыі Радыё Свабода ў Празе і абмяркоўвалі галоўныя тэмы тыдня, у ліку якіх быў ліст на блянку ЖРЭА з патрабаваньнем да арандатараў вызваліць памяшканьне на менскай вуліцы Варвашэні, 8, дзе пад бел-чырвона-белымі сьцягамі над уваходам месьцілася сядзіба БНФ, верагодна, самае свабоднае беларускае месца за ўвесь час існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусі, і я спытаўся ва ўдзельніка той перадачы Вячаслава Ракіцкага — ці павесяць там калі-небудзь мэмарыяльную шыльду і дзе яшчэ, з пункту гледжаньня сучаснай гісторыі, варта было б павесіць, — і вось праз два гады карпатлівых пошукаў, працяглых спрэчак і нечаканых удакладненьняў вы трымаеце ў руках ягоны адказ на гэтае пытаньне.
Адказ поўны, але сьпіс не завершаны. Вы самі можаце яго працягнуць.
І 101-ы адрас — гэта тое месца, дзе вы цяпер разгарнулі
гэтую кнігу.
Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода
Гісторыя Беларусі налічвае сотні гадоў змаганьня за свабоду. У гэтай кнізе — толькі яе найноўшы пэрыяд, сучасьнікамі і ўдзельнікамі якога мы самі зьяўляемся: ад 1980-га, ад першых акцыяў беларускіх іншадумцаў да масавага выступу супраць дыктатуры 19 сьнежня 2010 году.
Адрасы свабоды — гэта вуліцы й плошчы гарадоў, дзе адбываліся мітынгі, дэманстрацыі, маршы, пікеты. Гэта — офісы грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, кватэры дэмакратычных актывістаў, рэдакцыі незалежных мэдыяў. Таксама гэта турмы, міліцэйскія пастарункі, суды, дзе свабода сутыкаецца зь несвабодаю.
Радыё Свабода абвясьціла конкурс — дзе варта павесіць шыльду свабоды? — і слухачы дасылалі прапановы. Прынцыпы адбору адрасоў, дзе панавала свабода, былі ляканічныя: падзеі павінны быць завершаныя, а факты паддавацца праверцы.
Затым мы з групай экспэртаў, у якую ўвайшлі актыўныя ўдзельнікі й дасьледнікі нацыянальна-дэмакратычнага руху Ўладзімер Арлоў, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Аляксандар Лукашук, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Харэўскі, а таксама Сяргей Навумчык, выбралі сто, як нам падалося, ключавых адрасоў за 30 гадоў змаганьня. Экспэртам, а таксама журналістам Алесю Асіпцову, Сяргею Астраўцову, Алене Сьцяпанавай і Антону Тарасу, якія дапамаглі ў пошуку і ўдакладненьні фактаў, запісах сьведчаньняў, мая асаблівая падзяка.
Сто кароткіх эсэ, якія я напісаў, гучалі цягам ста дзён у ранішнім эфіры Радыё Свабода. Цяпер яны — пад адной вокладкай.
Тэкст для шыльдаў гатовы.
Вячаслаў Ракіцкі,
Радыё Свабода
УСЕ ПЕРАДАЧЫ ЦЫКЛЮ
100 АДРАСОЎ СВАБОДЫ. КОНКУРС
ВЯЧАСЛАЎ РАКІЦКІ. МАЕ 10 АДРАСОЎ СВАБОДЫ

101-ы адрас

Беларусь, якая не на каленях